куба́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм.

1. Сорт пшаніцы.

2. Шапка са смушкавым аколышкам і плоскім верхам.

[Ад назвы ракі Кубані на Паўночным Каўказе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыжына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зжынаючы, выжаць усё або частку чаго‑н. Павыжынаць асот з пшаніцы. Павыжынаць праходы для жняяркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́ртнасць, ‑і, ж.

1. Тое, што і гатунковасць. Сортнасць тавараў.

2. Прыналежнасць да высокага або каштоўнага сорту (пра культурныя расліны). Сортнасць пшаніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раяні́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раяніраваць.

2. у знач. прым. Прыстасаваны, прыдатны да ўмоў пэўных геаграфічных раёнаў. Раяніраваныя сарты бульбы, пшаніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́лас, -а, мн. каласы́, каласо́ў, м.

1. Суквецце злакаў і некаторых іншых раслін, у якіх кветкі размяшчаюцца ўздоўж канца сцябла.

Каласы пшаніцы.

2. Суквецце з пладамі, насеннем гэтых раслін.

Спелы к. жытнёвы.

|| памянш. каласо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м.

|| прым. каласавы́, -а́я, -о́е.

Каласавыя культуры.

Уборка каласавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наве́яць сов., в разн. знач. наве́ять;

н. мно́га пшані́цы — наве́ять мно́го пшени́цы;

н. прахало́ду — наве́ять прохла́ду;

н. сум — наве́ять грусть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каласі́сты, ‑ая, ‑ае.

З мноствам каласоў або з буйным калоссем. [Алёша] заплюшчыў вочы і ўбачыў і свой прыгажун-камбайн, і бязмежнае поле пшаніцы — высокай, каласістай. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асцю́к, ‑а, м.

Тонкі доўгі вусік на каласах некаторых злакаў (ячменю, жыта, пшаніцы). Ячменныя асцюкі з пылам забіваліся яму за каўнер. Чорны. Салавейка ўдавіўся ячменным асцюком. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

Апрацаваць на вальцах. Гаспадары паехалі па млын з поўнымі вазамі, каб звальцаваць пшаніцы на пірагі, абдзерці круп з добрага ячменю... Ралько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намало́т, ‑у, М ‑лоце, м.

Колькасць намалочанага збожжа. Высокія намалоты пшаніцы. □ Галоўны на малацьбе чалавек — падавальшчык. Які падавальшчык трапіцца, такая будзе і работа, такі і намалот. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)