Нагодапрычына, выпадак’ (ТСБМ), параўн. таксама нагодачка‑пого́дачка ’божая кароўка’ (лаг., Шатал.). Укр. нагода ’выпадак, зручны час’, польск. nagodaпрычына, аказія, выпадак, прыгода’, чэш. náhoda ’выпадак, выпадковасць, няшчасны выпадак’. Усё да *goditi з шырокай семантыкай, у тым ліку ’чакаць зручнага выпадку, рыхтавацца да нечага’, параўн. балг. нагодя се ’прыстасавацца, патрапіць’; зыходным для беларускага слова можа быць дзеяслоў нагадзіцца ’трапіцца, выпадкова сустрэцца, нечакана з’явіцца’, параўн. безасабовы дзеяслоў нагодзіло з супрацьлеглым (адмоўным) значэннем ’не ў пару прынесла каго-н. ці што-н.’ (Нас.). Наяўнасць падобных утварэнняў у народнай мове, здаецца, здымае пытанне аб магчымым пранікненні названага слова з чэшска-польскага арэала або з эмігранцкіх выданняў, дзе яны, на думку Жураўскага (Беларуская мова і літаратура ў школе, 1988, 2, 14), «адзначаюцца значна раней, чым у нашых мясцовых беларускіх».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

і́мпульс, ‑у, м.

1. Унутраны штуршок да якога‑н. дзеяння; пабуджэнне, пабуджальная прычына. Ахтан асцярожна заўважыў: — У навуковай рабоце часамі важна бывае даць імпульс, калі хочаце, падаць прыклад... Алешка.

2. Колькасць руху, роўная здабытку масы цела на яго скорасць.

•••

Нервовы імпульс — хваля ўзбуджэнняў, якая распаўсюджваецца па нервовай сістэме.

Электрычны імпульс — імгненны адзінкавы скачок току або напружання ў электрычным ланцугу.

[Лац. impulsus — удар, штуршок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прычэ́пка ’што-небудзь прычэпленае — прывешанае, прымацаванае’; ’зачэпка, прычына’; ’несправядлівы дакор, дробязная, неістотная заўвага; прыдзірка’ (Нас., Др.-Падб., ТСБМ), пры́чапка ’прычэпка’ (Байк. і Некр.), ’тое, што прычэплена’ (Ласт.), прычо́пка ’прычэпка, прыдзірка’ (Сцяшк.), прычуо́пка ’падстава для сваркі’, прычэ́пны ’назойлівы’ (Сл. ПЗБ). Сюды ж прычэ́пніца ’чужынка’ (ТС), прычэ́пны ’сваяцкі’ (ТС). Дэрываты ад прычапіць, гл. чапля́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пача́так¹, -тку, м.

1. Першы момант ці першыя моманты якога-н. дзеяння, з’явы.

П. жніва.

У пачатку восені.

П. навучальнага года.

Пакласці або даць п. чаму-н. (пачаць).

2. Зыходны пункт, кропка.

У пачатку вёскі.

Весці свой пачатак ад чаго-н. (паходзіць ад чаго-н.). Браць п. (пачынацца).

3. Першакрыніца, аснова, асноўная прычына.

Арганізуючы п.

Стрымліваючы п.

4. мн. -ткі, -ткаў. Асноўныя палажэнні, прынцыпы.

Пачаткі дзяржаўнасці.

5. мн. Спосабы, метады ажыццяўлення чаго-н.

На калектыўных пачатках.

На грамадскіх пачатках (бязвыплатна — пра якую-н. работу, дзейнасць каго-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прычэ́лле1 ’прыпынак, прытулак’, ’нязначная прычына, повад’ (Юрч. Сін.), ’прылік’: ён так работая — абы для прычэлля (Мат. Гом.). Гл. наступнае слова; магчыма, перанос значэння ’узор’ — ’прылік’. Няясна.

Прычэ́лле2 ’вышыўка, узор’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. причелье ’налобная частка жаночага галаўнога ўбору, вышытая бісерам, гарусам, шоўкам’, ’аздабленне на пярэдняй частцы жаночага галаўнога ўбору’, причілок ’тс’, укр. причільник ’налобная частка галаўнога ўбору замужняй жанчыны’. Да чало (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сакрэ́т¹, -у, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што падлягае захаванню ўпотай, аб чым не гавораць усім.

Не выдаць с.

У мяне няма сакрэтаў ад бацькоў.

2. чаго. Тайны спосаб вырабу.

С. вытворчасці.

С. прыгатавання каньяку.

3. чаго. Скрытая прычына.

С. поспеху.

4. Мудрагелістая канструкцыя ў якім-н. механізме.

Замок з сакрэтам.

5. Дадатковы патайны пост, які размяшчаецца вартаўнічай аховай на найбольш небяспечных подступах праціўніка.

Назначыць байцоў у с.

Не рабіць сакрэту — не ўтойваць чаго-н., калі гэта не выклікаецца патрэбамі.

|| прым. сакрэ́тны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.).

Вельмі сакрэтна (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тру́цень, трутня, м.

1. Самец у пчалінай сям’і. Пчолкі мёд нясуць да сот, Труцень есць ды есць той мёд. Купала.

2. перан. Разм. Той, хто не працуе, а жыве за кошт працы другіх; лодар. Скардзіцца, што ныюць плечы У яго з юначых пор... Эх ты, труцень чалавечы! Як з табой нам жыць. Рыгор?! Ставер. Можа Іосіф і ёсць прычына таго, што Джыавані так высмейвае ўсіх манахаў, як трутняў і лежабокаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вілю́га1 ’чалавек, які выкручваецца з любога становішча’ (Янк. III). Укр. вилюга ’крывізна, згіб, згінанне’, рус. уладз., валаг., кур., арл. вилюга ’крывізна, звіліна’, валаг. ’хітрыкі, выкрутасы, выкручванне’. Магчыма, усх.-слав. інавацыя ад *віль (< віць < viti); параўн. рус. маск., ярасл. вил ’качан капусты’, кур., варон., кастр., валаг. вило́й ’развілісты, закручаны’. Не выключана запазычанне з балт. моў (параўн. літ. vìlti ’ашукваць’, viliū̃gas ’спакуснік’) з аддаленай семантыкай.

Вілю́га2 ’абавязак, прычына’ (КЭС, лаг.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аге́нт 1, ‑а, М ‑нце, м.

1. Прадстаўнік арганізацыі, установы, які выконвае службовыя, дзелавыя даручэнні. Агент па забеспячэнню. Страхавы агент.

2. Асоба, якая з’яўляецца стаўленікам каго‑н., служыць чыім‑н. інтарэсам. Агенты імперыялізму.

3. Сакрэтны супрацоўнік разведкі якой‑н. дзяржавы; шпіён. Атраду таварыша Андрэя даручана ўстанавіць, ці не з’яўляецца гэты «бацька Рудольф» агентам гестапа. Мікуліч.

[Ад лац. agens, agentis — дзейны.]

аге́нт 2, ‑а, М ‑нце, м.

Кніжн. Прычына, якая выклікае тыя або іншыя з’явы ў прыродзе. Мікробы, вірусы — інфекцыйныя агенты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ува́жлівы

1. внима́тельный;

у. слуха́ч — внима́тельный слу́шатель;

~вае чыта́нне — внима́тельное чте́ние;

2. (сосредоточенный) внима́тельный; при́стальный;

у. по́зірк — внима́тельный (при́стальный) взгляд;

3. внима́тельный; забо́тливый;

у. гаспада́р — внима́тельный (забо́тливый) хозя́ин;

4. (веский, основательный) уважи́тельный;

~вая прычы́на — уважи́тельная причи́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)