прычы́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прычы́на прычы́ны
Р. прычы́ны прычы́н
Д. прычы́не прычы́нам
В. прычы́ну прычы́ны
Т. прычы́най
прычы́наю
прычы́намі
М. прычы́не прычы́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прычы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.

1. З’ява, якая выклікае, абумоўлівае ўзнікненне другой з’явы.

П. хваробы. П. звальнення з работы.

2. Падстава, зачэпка для якіх-н. дзеянняў.

Уважлівая п.

Смяяцца без прычыны.

Па той простай прычыне, што... (таму, што...).

Без дай прычыны — беспадстаўна, ні з таго ні з сяго.

З прычыны чаго, у знач. прыназ. — у выніку чаго-н.

Не прыехаў з прычыны хваробы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычы́на ж. причи́на; по́вод м., предло́г м.;

з ~ны — по по́воду, по слу́чаю; всле́дствие, ввиду́, по причи́не, в си́лу;

без дай ~ны — бе́зо вся́кого по́вода, ни с того́ ни с сего́; за здо́рово живёшь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прычы́на, ‑ы, ж.

1. З’ява, акалічнасць, якая служыць падставай чаго‑н., выклікае або абумоўлівае другую з’яву. Прычына хваробы. Прычына звальнення з работы. □ Ці наверадзіў яе, .. ці якая другая прычына, але нага забалела так, што Цімошку прыйшлося застацца дома і легчы ў пасцельку. Колас.

2. Падстава, зачэпка для якіх‑н. дзеянняў, учынкаў. [Сімон] любіў смяяцца, і для гэтага яму не трэба было шукаць асаблівай прычыны. Самуйлёнак. Сымоніха з Лявоніхай маюць вялікі спрыт прыдумваць на кожны раз новыя прычыны, за што цалавацца і за што біцца. Бядуля.

•••

Без дай прычыны гл. даць.

З прычыны чаго — у выніку чаго‑н., з-за чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычы́на ж Úrsache f -, -n; Grund m -es, Gründe (аснова); nlass m -es, -lässe, Vernlassung f -, -en (падстава); Motv n -(e)s, -e, Bewggrund m (матыў);

прычы́ны вайны́ die Kregsursachen pl;

ува́жлівая прычы́на ein stchhaltiger [trftiger] Grund;

без ува́жнай прычы́ны ein nentschuldigtes Fhlen;

з незразуме́лай прычы́ны aus nerfindlichen Gründen;

паслужы́ць прычы́най der Grund sein (чаго, für A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прычына

Том: 29, старонка: 321.

img/29/29-321_2068_Прычына.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Прычы́на ’з’ява, акалічнасць, якая абумоўлівае другую з’яву; віна’; ’падстава, зачэпка’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Ян.; ашм., Стан.; Сл. ПЗБ, ТС), прічы́на ’тс’ (Бяльк.), прычы́нка ’зачэпка’ (Янк. 3.), з далейшым семантычным развіццём — ’выпадак, нагода’ (Дзмітр., Нас., Нар. Гом.), ’напасць’ (швянч., смарг., мядз., Сл. ПЗБ), ’няшчасце, бяда’, ’пажаданне нядобрага’ (Ян.), ’падучая хвароба’ (Нас.). Асобна трэба вылучыць таксама яшчэ больш далёкія ў семантычных адносінах прычы́на ’варажба аб замужжы’ (Маш.), ’бяседа’ (ТС). Укр. причи́на ’падстава’, ’бяда; хвароба, выкліканая чараўніцтвам’, ’віна’, рус. причи́напрычына’, дыял. ’дзіўны выпадак; непрыемнасць, напасць, няшчасце’, ’сурокі; хвароба, гарачка; падучая’, польск. przyczynaпрычына’, чэш. přičina ’падстава, нагода’, славац. príčina, в.-луж. přičina, н.-луж. pśicyna, серб.-харв. причѝна, балг. причи́на, макед. причина ’тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад *pričiniti < *činiti (гл. прычыніць, чыніць) (Бернекер, 1, 156; Брукнер, 82; Фасмер, 3, 369). Паводле Банькоўскага (2, 932), на з’яўленне значэння ’з’ява, акалічнасць, якія служаць падставай для чаго-небудзь’, паўплывалі пераклады лац. causa і ням. Ursacheпрычына’. Для ўсходнеславянскіх моў дапускаецца калькаванне з польскай або чэшскай (ЕСУМ, 4, 583).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прычына і вынік

т. 13, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падасно́ва, -ы, ж.

Сапраўдная прычына, аснова чаго-н.

Сацыяльная п. з’явы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

першапрычы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж. (кніжн.).

Асноўная, зыходная прычына чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)