знепрытомнець, самлець, абамлець, страціць прытомнасць; абмерці (разм.) □ упасці ў забыццё

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ашаламе́ць ’адурэць’ (Касп.), ’аслупянець, страціць розум ад нечаканасці’ (палес., Цыхун, вусн. паведамл.), ’збянтэжыцца, згубіць кірунак і развагу’ (КЭС, лаг.), ошоломонець ’адурэць’ (КСТ), ашаламу́ніцца (Шпіл.), укр. ошалемоніти ’ашалець’, рус. ошелометь ’адурэць, ашалець, страціць прытомнасць’. Ад шо́лам ’шум’, гл. ашаламіць; да семантыкі параўн. устойлівыя выразы «шум и шаль в голове» (Шн., 2, 552), «на третье (поле) конь ступая, шум голоўку обнимая» (Шн., I, 334); суфіксальнае нарашчэнне ‑ан‑ (‑он‑) мае ўзмацняльны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нячы́віль ’напасць, нечаканая бяда’ (Нас.) ’напасць; стан раздражнення’ (міёр., Нар. сл.), не́чывіль ’нечаканасць’ (Касп.), у спалучэнні з нячы́вілі ’ад нечаканасці’ (Нас. Сб.), зьнячывілі ’у непрытомнасці, не памятаючы’ (Бяльк.), параўн. укр. нече́вля, нече́вʼя ’нішто; нікчэмнасць’, рус. нечи́вель ’непрытомнасць, беспамяцтва’. Паводле Мяркулавай (Этимология–77, 91), прасл. дыял. *nečevelь < *čevelьпрытомнасць, памяць’, што ад *čьvati, čujǫ, паралельнае да čuti, čujǫ > гл. чуць; мяркуецца, што зыходны дзеяслоў захаваўся ў чо́віцьрус. бдеть’ (< čevěti або *čeviti), гл. Не мае падстаў этымалогія Насовіча (< «не чья воля», гл. Нас. 338).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стра́ціць, стра́чу, стра́ціш, стра́ціць; стра́чаны; зак.

1. каго-што. Застацца без каго-, чаго-н.; панесці страты.

С. сябра.

С. працу.

У вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга.

2. што. Без карысці, марна патраціць што-н. (пра час, грошы і пад.).

С. цэлы месяц.

С. многа грошай без патрэбы.

3. што. Не захаваць, не зберагчы што-н.

С. сілы і здароўе.

4. што. Часткова або поўнасцю пазбавіцца якіх-н. уласцівасцей, якасцей, сувязей і пад.

С. надзею.

С. давер.

С. сувязь з аднакласнікамі.

5. што. Збіцца з дарогі, згубіць след.

С. сцежку.

Страціць ласку ў каго — перастаць быць у пашане, павазе.

Страціць прытомнасць — абамлець, самлець.

Страціць розум — здурнець.

|| незак. стра́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

потеря́ть сов. стра́ціць; (преимущественно о конкретных предметах) згубі́ць;

потеря́ть из ви́ду а) згубі́ць з вачэ́й; б) (упустить) вы́пусціць з-пад ува́гі;

потеря́ть созна́ние стра́ціць прыто́мнасць;

потеря́ть су́мку згубі́ць су́мку; см. теря́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсле́дны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і паддопытны. Падследны насцярожана павярнуў галаву да сведкі. Шамякін. Абое падследных былі затрыманы непасрэдна на месцы замаху і зробленага не адмаўляюць. Мехаў.

падсле́дны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад следствам, паддопытны. Падследныя хуліганы. / у знач. наз. падсле́дны, ‑ага, м.; падсле́дная, ‑ай, ж. Напрактыкаваныя дэфензіўшчыкі адразу адчулі, што падследны страціў прытомнасць. Машара. А госць, што ўцёк, ты кажаш, Дык той — ні даць ні ўзяць — А быў упаўнаважан З мяне дазнанне зняць. Ну, ясна ж, ён з падследным За стол не мог сядаць. Зуёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самле́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў прытомнасць. Дзверцы кабіны былі расчынены, дробненька ўздрыгваў капот, а на сядзенні ляжаў самлелы вадзіцель. Нядзведскі.

2. Здранцвелы, сшэрхлы. У наплыўшых кроўю вачах агонь пагас, і самлелы язык не мог больш вымавіць ні слова. Пестрак. / у вобразным ужыв. І чаплялася сена на голле самлелых бяроз. Вялюгін.

3. Знясілены працаю, спёкай і пад. Лабановіч узяў самлелую птушынку і вынес на свежае паветра. Колас. Сеў [хлопец] за кнігу, — не бачыць літар: вее полымем ад яе. І рукою самлелай выцер губы высахшыя свае. Таўлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

созна́ние ср.

1. усведамле́нне, -ння ср., разуме́нне, -ння ср.; см. сознава́ть;

созна́ние необходи́мости усведамле́нне (разуме́нне) неабхо́днасці;

2. (признание) прызна́нне, -ння ср.;

созна́ние в преступле́нии прызна́нне ў злачы́нстве;

3. (мысль, чувство) усведамле́нне, -ння ср., уразуме́нне, -ння ср.;

созна́ние вины́ усведамле́нне (уразуме́нне) віны́;

4. филос. свядо́масць, -ці ж.;

обще́ственное созна́ние грама́дская свядо́масць;

5. прыто́мнасць, -ці ж.; па́мяць, -ці ж.;

больно́й потеря́л созна́ние хво́ры стра́ціў прыто́мнасць;

лежа́ть без созна́ния ляжа́ць без па́мяці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ачуме́ць (БРС, Шат., Бяльк., КСТ), очумане́ць, ачумі́ць, ’ачмуціць’ (Юрч. Фраз. 2), рус. очуметь ’здурнець, згубіць прытомнасць; разгубіцца’. Няясна. Звязваюць з славен. čum, čuma дрымота’, čuméti ’драмаць; сядзець на кукішках’, серб.-харв. čùmijati, čùmijȃm ’звянуць’, чэш. čuměti ’выступаць, выдавацца’ і ’доўга чакаць’, што ўзыходзяць да асновы čum‑, адносна якой выказваецца меркаванне пра яе роднасць з асновай (s)kum‑, гл. Куркіна, Этимология 1971, 62; пра сербскахарвацкае слова гл. Скок, 1, 341 (да čuma ’чума’); чэш. čuměti ’глядзець з цікавасцю, глядзець дурнем; нерухома, чакаючы нечага, сядзець’. Махэк₂ (108) адносіць да гукапераймальных утварэнняў. Параўн. таксама балг. чуме́я, чаме́я вянуць, сохнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вум ’розум’ (Грыг., Др.-Падб., Шат., Бяльк., Жд., 3, КСТ, Нар. сл.), ум ’тс’ (ваўк., Федар., 4), укр. ум, рус. ум, вум (Растаргуеў, Бранск.), ст.-рус. умъ, польск. um, чэш. um, славац. um, славен. um, серб.-харв. у̑м, макед. ум, балг. ум, ст.-слав. оумъ. Роднаснае да літ. aumuõ ’розум’, omenìs, omenaпрытомнасць’, omė̃ ’звычка’ (Фасмер, 4, 161; Махэк₂, 669; Младэнаў, 651; Фрэнкель, 26). Фрэнкель (там жа) прыводзіць іншыя балт. паралелі і ўказвае на неабходнасць аддзяліць іх ад слоў, утвораных пры дапамозе розных прэфіксаў ад і.-е. кораня ‑men‑ (слав. *mьněti) тыпу aũmonis ’бессэнсоўны’ і пад. Параўн. таксама Атрэмбскі, Gramatyka, 180, які сцвярджае, што ўсе літ. словы на ‑monis працягваюць даўнія ўтварэнні з асновай ‑men‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)