рэгулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што.
1. Упарадкоўваць, наладжваць.
Р. узаемаадносіны.
2. Накіроўваць развіццё, рух чаго-н. з мэтай прывесці ў парадак, у сістэму.
Р. дарожны рух.
Р. цэны.
3. Прыводзіць (механізмы і іх часткі) у такі стан, які забяспечвае нармальную і правільную работу.
Р. ход машыны.
Р. матор.
|| зак. урэгулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны (да 1 знач.), адрэгулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны (да 2 і 3 знач.).
|| наз. рэгулява́нне, -я, н., рэгуля́цыя, -і, ж. (да 2 знач.) і рэгуліро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 3 знач.).
|| прым. рэгуляцы́йны, -ая, -ае, рэгуля́тарны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.) і рэгуліро́вачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Рэгуляцыйныя работы.
Рэгулятарныя функцыі гармонаў.
Рэгуліровачны пост.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пара́дкавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.
1. Разм. Прыводзіць што‑н. у парадак, у належны стан. Цётка Марыся доўга тупала яшчэ, адсюль-адтуль паглядаючы ў акно, што выходзіла на браму. Потым пайшла парадкавацца на кухню. Пальчэўскі.
2. Зал. да парадкаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.
1. Датыкацца, дакранацца да каго-, чаго-н.; чапаць.
К. рукой.
Нельга к. ядавітыя расліны.
2. Парушаць чый-н. спакой, турбаваць; закранаць каго-, што-н. у гутарцы, прамове.
Яна не хацела кранаць маці.
Аграном кранаў пытанні ўрадлівасці глебы.
3. перан. Хваляваць, расчульваць.
Маё сэрца кранаюць родныя краявіды.
4. Прыводзіць у рух.
Паравоз кранае вагоны.
|| зак. крану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прачу́ліваць ’прыводзіць да прытомнасці; да ўсведамлення зробленага’ (Нас.). Да чулы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
п’яні́ць, ‑ніць; незак., каго-што.
Прыводзілі, да стану ап’янення. // Прыводзіць да стану, падобнага ап’яненню. Цёплая майская ноч п’яніла галовы духмяным пахам квецені — сама што цвілі сады. С. Александровіч. Сена было мурожнае, яно абдавала гарачым пахам і трывожна п’яніла. Скрыган. Паветра п’яніла пахамі разапрэлай на сонцы зеляніны. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
п’яню́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад п’яніць.
2. у знач. прым. Які прыводзіць да стану ап’янення; хмельны. Пачалі чарнець спачатку яры, яміны, лагчыны, а потым пачарнеў і ўвесь стэп, дыхнуў вільгаццю, запахла сырой травой і знік п’янючы мядовы водар. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пу́ціць ’прыводзіць у парадак’ (бялын., Мат. Гом.). Да пуць ’лад, парадак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бяльмо́, ‑а; мн. бельмы, ‑аў; н.
1. Белаватая непразрыстая пляма на рагавой абалонцы вока, якая аслабляе зрок або прыводзіць да поўнай слепаты.
2. толькі мн. Разм. груб. Вочы.
•••
Выкаціць (вылупіць) бельмы гл. выкаціць.
(Як) бяльмо на воку — пра таго (тое), хто (што) перашкаджае, раздражняе сваёй прысутнасцю (наяўнасцю).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слупня́к ‘вострая інфекцыйная хвароба, якая прыводзіць да сутаргі мышцаў’ (ТСБМ). Да слуп (гл.); калька рус. столбня́к ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
імперыялі́зм, ‑у, м.
Вышэйшая і апошняя стадыя капіталізму, якая характарызуецца панаваннем буйных манаполій, барацьбой паміж буйнымі капіталістычнымі краінамі за крыніцы сыравіны і рынкі збыту, за чужыя тэрыторыі і эксплуатацыю іншых народаў, што прыводзіць да няспынных агрэсіўных войнаў за новы перадзел свету. Імперыялізм ёсць вышэйшая стадыя развіцця капіталізму. Ленін.
[Фр. impérialisme.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)