струпяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Тое, што і струпець.

2. перан. Вельмі спужацца, скамянець ад страху. Калі назвалі Арсенева прозвішча,.. [Пронька] аж струпянеў ад страху, чуў, як адняліся ногі. Каваленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Манса́рда ’жылое памяшканне пад дахам’ (ТСБМ). З польск. mansarda, якое з франц. Mansard F. — прозвішча архітэктара (1598–1666). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 79), — з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́льма ’жаночая доўгая накідка без рукавоў’ (ТСБМ). Відаць, праз рускую мову ад уласнага імя Та́льмапрозвішча французскага акцёра Francois-Joseph Talma (ЕСУМ, 5, 510; Фасмер, 4, 16).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праміну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак.

1. каго-што. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н.

П. вёску.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прайсці, мінуць (пра час, здарэнні і пад.).

Прамінуў яшчэ адзін дзень.

3. што. Зрабіць пропуск у чым-н.

П. радок.

4. перан., каго-што. Прапусціць, абысці.

Яго прозвішча выпадкова прамінулі.

Нельга п. гэтага пытання.

|| незак. праміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сурга́н ’неспакойны хлопец’ (Бяльк.); прозвішча Сурганаў Бірыла (Бел. антр., 3, 399) параўноўвае з укр. жарт. сурга́нити ’прасці’, сурга́нитися ’з цяжкасцю ісці, ехаць, клясціся’. Няясна; параўн. ЕСУМ (5, 479).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухо́цкі ’вельмі худы’ (Сл. ПЗБ, ТС). З *сухот‑скі (гл. сухоты); экспрэсіўнае ўтварэнне, аформленае як прозвішчнае імя параўн. аналагічнае рус. дыял. (сіб.) сухоцкійпрозвішча жыхароў Карсунскага павета’ (Даль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таво́т ’густая змазка для машын і механізмаў’ (ТСБМ), ’салідол’ (Сцяшк.). Праз рус. таво́т або польск. towot ’змазка’. SWO першакрыніцай лічыць французскае прозвішча Tovotte, аднак сувязь з апошнім не патлумачана.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Традэска́нцыя ’дэкаратыўная хатняя расліна з роўнымі ці паўзучымі сцёбламі, Tradescantia Rupp.’ (ТСБМ) — названа паводле прозвішча лонданскага садоўніка Джона Традэсканта (J. Tradescant), які памёр у 1638 г. (ЕСУМ, 5, 615).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

самаадво́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Матываванае адхіленне сваёй кандыдатуры ад вылучэння на якую‑н. выбарную пасаду. Калі на сходзе назвалі яго [Барашкіна] прозвішча для ўнясення ў спісы для тайнага галасавання, ён спачатку разгубіўся, паспрабаваў даць самаадвод. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

называ́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. назвацца.

2. Мець якое-н. імя, прозвішча, якую-н. назву.

Вёска называецца Малінаўка.

3. Браць на сябе выкананне якіх-н. абавязкаў, якой-н. справы.

Згаджаліся многія, але ніхто першым не называўся.

4. у знач. пабочн. сл. Зрабіць не так, як хацелася б, як трэба.

Пры сустрэчы штосьці буркнуў, называецца, прывітаўся.

Што называецца, у знач. пабочн. сл. (разм.) — як кажуць, як прынята гаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)