сдава́тьсяII несов., безл., разг. (думаться, казаться) здава́цца;
мне сдаётся, что он прав мне здае́цца, што пра́ўда яго́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нашклі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Уставіць шкло ў рамы. У клубе, праўда, яшчэ і вокны не нашклілі, але дах ёсць і сцэна. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыадзе́ць, ‑адзену, ‑адзенеш, ‑адзене; зак., каго.
Разм. Забяспечыць адзежай. Праўда, хлопца прыадзелі, Далі Хаімаў каптан. Колас. // Адзець лепш, чым звычайна; адзець прыгожа, па-святочнаму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паднаго́тная ’праўда, ісціна, падрабязнасці чаго-н., якія старанна ўтойваюцца’ (ТСБМ, Нас.). Рус. подного́тная, з подноготная тайна. З пад і ногаць, таму што тайну выведвалі з дапамогай уколаў пад ногці (Праабражэнскі, 1, 186; Фасмер, 3, 298).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Легане́ўе, лігансуя ’лёгкія’ (КЭС, лаг.). Утворана ад *ле‑ гань (параўн. укр. легёня ’лёгкае’) з тым жа суфіксам, што і печань (гл.). Праўда, суфікс мог быць і ‑ень, у якім ‑е‑ ў выніку распадаблення перайшло ў ‑а‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абгні́сці, ‑гніе; зак.
Стаць зверху або з краёў гнілым. Абгніў, абваліўся паркан. Праўда,.. [Алеся] сама пакрысе яго расцягала, калі не стала чым паліць у печы. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
голь, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і галота. — Ну, вось вам і праўда, — адказвае.. пан, — голь нямытая, працаваць вам заўсёды на нас, паноў. Нар. казка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чо́рствасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць чорствага. Праўда,.. [хлеб] ужо быў трэці тыдзень, і чорствасць зменшыла ацеслівасць. Чорны. — І адкуль у .. [Тамары] такая чорствасць? — ламаў галаву Канькоў. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эгацэнтры́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Чалавек, якому ўласцівы эгацэнтрызм; той, хто лічыць сябе цэнтрам сусвету. [Шохан:] — А ў .. [Мудрыка] шкурная праўда. Нават не эгаіст ён. Эгацэнтрыст... Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паднябе́нне, ‑я, н.
Верхняя частка поласці рота. Праўда, язык доўга не паварочваўся, не мог вымавіць некалькі такіх простых, здавалася б, слоў, нібы прысох да паднябення. Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)