наво́дка ж.

1. (действие) навядзе́нне, -ння ср.;

наво́дка гля́нца навядзе́нне гля́нцу;

наво́дка моста́ навядзе́нне мо́ста;

2. (орудия) наво́дка, -кі ж.;

прямо́й наво́дкой прамо́й наво́дкай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ду́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. дуга.

2. Ручка або якая-н. іншая частка прадмета ў форме невялікай дугі.

Д. замка.

3. Па́рны знак прыпынку або матэматычны знак у выглядзе вертыкальнай рысы (прамой, закругленай, фігурнай).

Круглыя дужкі.

Квадратныя дужкі.

Фігурныя дужкі.

Узяць у дужкі.

Вынесці за дужкі.

Раскрыць дужкі.

|| прым. ду́жачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запятля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Разм. Заблытаць след (сляды), рухаючыся не па прамой лініі, а робячы петлі (у 2 знач.). Зайка запятляў, заблытаў свой след, схаваўся за куст. Карпюк.

запятля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Пачаць пятляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрасткі́, прысл.

Па прамой лініі, самым кароткім шляхам. Мы пайшлі на Брагін не сялом, не па грэблі, а напрасткі, поплавам. Сабаленка. Па сцежачцы, што вілася напрасткі ад лесу і бегла праз поле, павольна пасоўваліся якраз сюды дзве чалавечыя фігуры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўпро́ст, прысл.

Разм. Па прамой лініі, найкарацейшым шляхам; нацянькі. Шчыльней захінуўшыся плашчом, Буевіч збег з ганка і наўпрост цераз сад падаўся да калгаснай канторы. Шашкоў. — Хатка адсюль недалёка, — сказаў.. [ляснік], — з паўкіламетра, не болей, калі ісці наўпрост па балоту. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перае́мнік, ‑а, м.

Прадаўжальнік чыёй‑н. дзейнасці, якіх‑н. традыцый і пад. Марксізм узнік не ў баку ад прамой дарогі развіцця навукі, а з’явіўся законным пераемнікам і прадаўжальнікам усіх яе лепшых дасягненняў. «Звязда». // Той, хто заняў месца, пасаду свайго папярэдніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дырэктры́са 1, ‑ы, ж.

Начальніца жаночай навучальнай установы ў дарэвалюцыйнай Расіі.

дырэктры́са 2, ‑ы, ж.

Прамая лінія, якая мае тую ўласцівасць, што адносіны адлегласцей любога пункта крывой (канічнага сячэння) ад гэтай прамой і да дадзенага пункта (фокуса сячэння) ёсць велічыня пастаянная.

[Фр. directrice.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. Станавіцца ў строй па прамой лініі.

Р. ў страі.

2. на каго-што і па кім-чым. Імкнуцца быць падобным да каго-, чаго-н.

Р. на лепшых вучняў.

3. з кім-чым. Параўноўваючы сябе з кім-н., прызнаваць роўным.

З ім ніхто не можа р.

|| наз. раўне́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́сел, ‑ела; мн. буслы, ‑оў; м.

1. Вялікая пералётная птушка з доўгай прамой чырвонай дзюбай і высокімі чырвонымі нагамі. Па балоце, высока падымаючы чырвоныя ногі, хадзіў, шукаючы жаб, бусел. Васілевіч.

2. Разм. Высокая бутэлька гарэлкі. Тры «буслы» гарэлкі высока падымалі галовы над стусамі закусак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. навесці (у 5, 7 і 9 знач.).

2. Спец. Наданне ствалу гарматы патрэбнага для стральбы кірунку. Прыцэльнага прыстасавання ў гармаце таксама не было, і паводка рабілася «на вока». Шахавец. З вуглавога дома ўдарылі прамой наводкай гарматы. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)