дэкадэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Прадстаўнік, прыхільнік дэкадэнцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэзідэ́нт ’дыпламатычны прадстаўнік; грамадзянін якой-небудзь краіны, які пастаянна пражывае ў замежнай дзяржаве; тайны прадстаўнік разведкі, які дзейнічае на тэрыторыі іншай дзяржавы’ (ТСБМ). Паўторнае запазыч. з рус. резидент ’тс’. Ст.-бел. резыдентъ ’упаўнаважаны прадстаўнік’ < ст.-польск. rezydent < лац. residēns, ‑ntis (Булыка, Лекс. запазыч., 24).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

но́біль, ‑я, м.

У старажытным Рыме — прадстаўнік знаці; арыстакрат.

[Ад лац. nobilis — знатны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэ́тар, ‑а, м.

У Старажытным Рыме — прадстаўнік вышэйшай судовай улады.

[Лац. praetor.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэпрэзента́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Кніжн. Прадстаўнік каго‑, чаго‑н.

[Фр. représentant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бася́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Прадстаўнік дэкласаваных слаёў насельніцтва.

2. Свавольнік, нягоднік (разм., лаянк.).

|| ж. бася́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. бася́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хі́пі, нескл., м. і ж.

Прадстаўнік моладзі, які парваў сувязь са сваім асяроддзем і выражае пратэст супраць наяўных сацыяльных адносін, прапагандуе зварот да прыроднай чысціні праз любоў і пацыфізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сентыменталі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прадстаўнік сентыменталізму (у 1 знач.). Пісьменнікі-сентыменталісты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лега́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Дыпламатычны прадстаўнік Папы Рымскага ў краінах, дзе пашыраны каталіцызм.

Папскі л.

2. Наогул пасол, пасланнік з рэлігійнай місіяй.

|| прым. лега́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ну́нцый, ‑я, м.

Пастаянны дыпламатычны прадстаўнік рымскага папы пры ўрадзе якой‑н. дзяржавы.

[Лац. nuntius.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)