флюктуі́раваць, ‑руе; незак.

Спец.

1. Дапускаць самаадвольныя выпадковыя адхіленні ад сярэдняга значэння якой‑н. велічыні.

2. Пералівацца (пра вадкасць, што сабралася ў якой‑н. поласці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжсце́нне, ‑я, н.

1. Месца ў сярэдняй частцы грудной поласці, дзе размешчаны сэрца, аорта, бронхі, стрававод.

2. перан. Тое, што перашкаджае сувязі, збліжэнню каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паднябе́нне, ‑я, н.

Верхняя частка поласці рота. Праўда, язык доўга не паварочваўся, не мог вымавіць некалькі такіх простых, здавалася б, слоў, нібы прысох да паднябення. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аспіра́цыя, ‑і, ж.

1. Высысанне вадкасці або паветра з якой‑н. хворай поласці цела. // Пранікненне ў дыхальныя шляхі чаго‑н. пабочнага.

2. Спец. Абяспыльванне вытворчых памяшканняў шляхам высысання пылу. Цэнтральная аспірацыя.

[Лац. aspiratio — дыханне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапо́на, ‑ы, ж.

Тое, што стрымлівае доступ куды‑н. І вось земснарад зварухнуў перапону, Што воды трымала ў апошнія дні. Калачынскі.

•••

Грудабрушная перапона — мускульная перагародка, якая раздзяляе грудную і брушную поласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпітэ́лій, ‑я, м.

Спец.

1. Тканка чалавека і жывёл, якая пакрывае паверхню цела, высцілае сценкі поласцей і ўнутраных полых органаў.

2. Покрыва з танкасценных клетак, якое высцілае некаторыя ўнутраныя поласці раслін.

[Ад грэч. épi — на, над, пры і thēlē — сасок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слі́на, -ы, ж.

Цягучая вадкасць, якая выдзяляецца ў поласці рота чалавека і жывёлы і садзейнічае змочванню і пераварванню ежы.

Глытаць сліну — з зайздрасцю, з прагнасцю глядзець на што-н. смачнае, прывабнае, але недаступнае.

Пырскаць слінай — гаварыць узрушана, з гневам, абурэннем і пад.

|| прым. слі́нны, -ая, -ае.

Слінныя залозы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уну́траны, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ўнутры.

Унутраныя дзверы.

Унутраныя хваробы (органаў грудной і брушной поласці).

2. перан. Які складае змест, раскрывае саму глыбіню, сутнасць, душу каго-, чаго-н.

Унутранае чуццё.

Унутраная сувязь з’яў.

У. свет мастака.

У. голас (перан.: пра думкі).

3. Які мае адносіны да жыцця ўнутры якой-н. арганізацыі, дзяржавы.

Унутраная палітыка.

Унутраная пазыка.

Правілы ўнутранага распарадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

язычо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

1. гл. язык.

2. Адростак на заднім краі паднябення ў поласці рота.

3. Невялікі адростак ля асновы ліставой пласцінкі ў злакавых і некаторых іншых раслін (спец.).

4. Рухомая, адным канцом прымацаваная пласцінка ў розных прыстасаваннях.

Я. чаравіка.

Я. замка.

Я. музычнага інструмента.

|| прым. язычко́вы, -ая, -ае (да 2—4 знач.; спец.).

Я. музычны інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флюктуа́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Самаадвольнае, выпадковае адхіленне якой‑н. велічыні (фізічнай, біялагічнай, сацыяльна-эканамічнай і пад.) ад яе сярэдняга значэння.

2. Пераліванне вадкасці, якая сабралася ў якой‑н. поласці і адчуваецца пры абмацванні.

3. Змяненне ўласцівасцей і прыкмет арганізма, якое не перадаецца нашчадкам; мадыфікацыя.

[Ад лац. fluctuatio — ваганне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)