Абы́раць ’прывыкнуць да дрэнных абставін’ (БРС), абырацца (КТС), рус. обыряться ’быць бадзёрым, ясным (пра пагоду)’, ці да аб‑выраць? Гл. вырайпаўднёвая, райская краіна’, параўн. Фасмер, 3, 112. Гэта версія, аднак, досыць адвольная з боку семантыкі. Больш верагодна (прынамсі для беларускага слова) абыраць < цюрк. абыр‑ ’спакой, мір, згода’. Гл. Севарцян, 1, 59–60; Расянен, 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аза́лея, ‑і, ж.

Паўднёвая дэкаратыўная кустовая расліна сямейства верасовых з жоўтымі і інш. кветкамі. Недалёка ад вёскі Замошша, каля Жыткавіч, ёсць участак зямлі з раслінай, узрост якой, па сцвярджэнні вучоных, мільён гадоў. Гэта пантыйская азалея — старажытная і амаль усюды вымерлая расліна. А тут на невялікім кавалачку палескай зямлі яна захавалася. «Звязда».

[Ад грэч. azaleos — сухі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мірт, мі́ртапаўднёвая расліна, Myrtus communis’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), ст.-слав. мирътъ ’тс’ (Пацлава, Paleoslovenica, 120). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 88), запазычана з рус. мовы. Аднак яшчэ ст.-бел. мирта ’тс’ (XVII ст.), якое было запазычана са ст.-польск. mirta < лац. mirta, myrta (Булыка, Лекс. запазыч., 148) < ст.-грэч. μύρτος ’дрэва мірта’ < μύῤῥα — гл. мі́рра. Сюды ж ст.-бел. мирсина (Булыка, БЛ, 9, 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́ндрапаўднёвая зона Арктыкі з бязлессем, вечнай мерзлатой’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рус. ту́ндра з фін. tunturi ‘высокая бязлесная гара’ ці з саам. кольск. tundar, tuoddar ‘гара’, саам., нарв. duoddâr ‘шырокая лысая гара’ (Каліма, Ostseefm., 227–228). Пасля засялення рускімі Сібіры слова пачало ўжывацца і ў адносінах да раўнінных земляў, параўн. зах.-тунг. dundra ‘зямля’, эвен. dunre̥ ‘тайга’, дундрэ ‘зямля, грунт, магіла’ альбо манс. tunrä, якуц. tūndara ‘бязлесная прастора’ (Фасмер, 4, 120–121; Голуб-Ліер, 493; Арол, 4, 117; Анікін, 576).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

барада́ч, ‑а, м.

1. Разм. Чалавек з барадой (у 2 знач.). У некаторых толькі ледзь-ледзь высядалі вусікі. Затое ж трапіўся і адзін барадач. Колас.

2. Вялікая драпежная птушка сямейства ястрабіных з пучком пер’я пад дзюбай. // Пра жывёлін і птушак з бародамі. Барадач-казёл смакуе галінкі маладых дрэўцаў. Сачанка. У прыціхлым асінніку паназіраў за барадачом-глушцом, што карміўся мядзяным лісцем. Ігнаценка.

3. Паўднёвая шматгадовая расліна сямейства злакаў, якая з’яўляецца добрым кормам для жывёлы і выкарыстоўваецца для замацавання пяскоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́да ж., в разн. знач. поро́да;

каро́ва кастрамско́й ~ды — коро́ва костромско́й поро́ды;

паўднёвая п. хваёвых дрэўю́жная поро́да хво́йных дере́вьев;

но́вая п. ві́шань — но́вая поро́да ви́шен;

я ўсю іх ~ду ве́даю — я всю их поро́ду зна́ю;

го́рныя ~ды — го́рные поро́ды;

вапняко́выя ~ды — известняко́вые поро́ды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыро́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Усё існае на зямлі, не створанае дзейнасцю чалавека; увесь свет у разнастайнасці яго форм. Законы прыроды. Пераўтварэнне прыроды. З’явы прыроды. □ Нейкі няўлоўны подых блізкай восені ўжо адчуваўся ў прыродзе. С. Александровіч. Бацька працаваў прарабам па лесасплаву і лесанарыхтоўках і навучыў мяне любіць прыроду. Агняцвет. // Сукупнасць асаблівасцей якой‑н. мясцовасці (рэльеф, раслінны і жывёльны свет, кліматычныя ўмовы і пад.). Сібірская прырода. Паўднёвая прырода. □ [Алена] зразумела яго захапленне дзівоснай прыродай Урала. Шамякін. // Разм. Мясцовасць па-за горадам. Выехаць на прыроду.

2. Сукупнасць, асноўныя якасці, уласцівасці каго‑, чаго‑н. Прырода атама. Чалавечая прырода. Прырода сацыялістычнага ладу. □ Ужо такая і ёсць прырода ў савецкай машыны, што любіць гэта машына прастор. Брыль. // Паходжанне. Прырода маланкі. Вірусная прырода захворвання.

•••

Ад прыроды, з прыроды — ад нараджэння, з пачатку існавання. Ад прыроды слабахарактарны, ..[Юрка] толькі пазіраў на Ніну і паціскаў у недаўменні плячамі. Ермаловіч. З прыроды Не дадзена яму [жуку] адчуць у мёдзе смак, Таму ён і не хваліць мёду. Корбан.

Гульня прыроды гл. гульня.

Мёртвая прырода — неарганічны свет (не жывёльны і не раслінны).

На лоне прыроды гл. лона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)