груга́н, ‑а, м.

Вялікая чорная птушка сямейства крумкачовых, якая жывіцца пераважна падлай; крумкач. // перан. Пра шкоднага, небяспечнага чалавека. Наш дэвіз — мір і воля народам! Наш паход груганам не стрымаць. Васілёк.

•••

Куды груган касцей не занясе — пра вельмі аддаленае або цяжкадаступнае месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пахо́дны, похо́дны ’прыдатны, выгодны’ (ТС), драг. походно́ ’зручна, добра, выгодна для хадзьбы’ (Клім.). Узыходзіць да прасл. xodьnъ(jь): славен. hȏden ’лёгкі на ногу, ходкі’, чэш. chodný, в.-луж. khódny, н.-луж. chódny, польск. chodny ’ходкі’, балг. ўре́миту й ходну ’самы час ісці’, — якое пазней кантамінавала з poxodъпаход, выхад, гулянне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пагу́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Чутка, размова; вестка. Па вёсцы паўзла няпэўная пагудка пра.. паход з бомбай. Асіпенка. Увогуле,.. людская пагудка ўбірала забастовачныя падзеі ў фарбы гераічнасці. Гартны.

2. Напеў, мелодыя, песня. Я для нівы пагудку зайграю, Каб радзіла спарней дабрын[ю]. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вікінг ’старажытнаскандынаўскі марскі воін, член рабаўніцкіх марскіх дружын, якія ў VIII–XII стст. нападалі і грабілі еўрапейскія краіны’ (БРС, КТС). Гістарычны тэрмін, запазычаны з рус. викинг (Крукоўскі, Уплыў, 86) < швед. viking < ст.-ісл. vîkingr ’пірат, марскі рабаўнік’, ісл. víkingпаход вікінгаў, пірацтва’ < vîg ’барацьба, бой, забойства’ (Шанскі, 1, В, 97; Ёўгансон, 1, 114–115; Фальк-Торп, 1377).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакараце́ць, ‑ее; зак.

Стаць карацейшым, меншым па даўжыні. Сукенка пакарацела. □ Цяпер вуліца нібы пакарацела: неяк зусім непрыкметна мінаем адно скрыжаванне, другое, і вось ужо адкрылася наперадзе .. прывакзальная плошча. Савіцкі. // Стаць менш працяглым у часе. Быў канец лютага, ночы ўжо намнога пакарацелі, і таму, ледзь толькі змерклася, брыгада рушыла ў паход. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суме́сны, ‑ая, ‑ае.

Які ажыццяўляецца супольна, разам; агульны. Сумесная работа. □ З якой замілаванасцю ўспамінаў .. [Вася] гады сумеснай вучобы ў школе, вясёлыя калгасныя вечарынкі. Краўчанка. Вунь колькі год мінула, а ўсё ж не забываюцца тыя сустрэчы ў вулачцы і сумесны паход у поле. Лупсякоў. Усе цёмныя бакі іх [Хадкевіча і Аксаны] сумеснага жыцця забыліся. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кампа́нія ’група блізка знаёмых людзей, якія разам праводзяць час’, ’аб’яднанне прадпрыемцаў, ваенны паход’ (ТСБМ, Яруш.), кампа́ня ’таварыства, кампанія’, кынпа́нія, кумпа́нія ’тс’ (Бяльк.). Ст.-бел. компания, конпания (XVII ст.), запазычанне са ст.-польск. kompania, якое з італ. compagnia < нар. лац. *campānia < compagno ’таварыш’ (Булыка, Запазыч., 164; Слаўскі, 2, 394–395). Пазней, у XIX–XX стст. на значэнне лексемы ўплывалі (праз рус. мову) ням. і франц. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падаро́жжа, ‑а, н.

1. Паездка на чым‑н. або пешы паход (звычайна далёка ад таго месца, дзе жывеш). Падарожжа па моры. Кругасветнае падарожжа. □ Яшчэ з зімы рыхтавала.. [Ліда] вучняў да.. падарожжа па вобласці. Шамякін.

2. Літаратурны жанр. Сяргей кульгаў, ходзячы па пакоі, разглядаў падоўгу два тоўстыя тамы падарожжаў Пржэвальскага ў бліскучай .. вокладцы і хваліў камсамольцаў. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ступіць, -плю, -піш, -піць; зак.

1. Выйсці наперад адкуль-н. з-за чаго-н. ці стаць бачным, праявіцца.

З натоўпу выступіла жанчына.

2. Адправіцца ў іншае месца, выйшаўшы з месца стаянкі.

В. у паход.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прасачыўшыся знутры, паказацца на паверхні.

На целе выступілі кроплі поту.

4. Зрабіць, выканаць што-н. публічна.

В. з канцэртам, з дакладам.

В. у друку супраць каго-н., у абарону каго-н. В. на сходзе.

В. супраць несправядлівасці.

|| незак. выступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выступле́нне, -я, н. (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Успомніць, прыгадаць. Хачу згадаць я светлы час, Што да жыцця паклікаў нас, Паход Кастрычніцкі згадаць, Аб людзях бедных расказаць. Куляшоў.

2. Угадаць, прадбачыць. Што пачнецца раней — наступленне ці блакада — вельмі цяжка згадаць. Брыль. Напэўна, праведаў вораг, Згадаў па тваёй хадзе, У які ты імкнешся горад, Якою дарогай ідзеш. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)