Ара́пнік (БРС), гарапнік (Нас.), аграпнік (Шн.). Рус. ара́пник, дыял. ара́пальник, ара́польник, ара́пельник, ара́пленник, укр. ара́пник, гара́пник, арапі́й, гарант, гарапі́й, польск. harap, harapnik ’арапнік’, harap ’вокліч для сабак, у прыватнасці для адгону іх ад забітай жывёліны’, ст.-польск. harapпаляванне’, чэш. harapník. Усходнеславянскія словы імаверна запазычаны з польскай. У польскай мове этымалагізуецца традыцыйна ад ням. выклічніка herab ’далоў’, ’тут’ (гэта прынята Брукнерам, 168). Аднак Слаўскі (1, 402–403) цалкам абгрунтавана выказаў думку аб тым, што гэта не адпавядала б старому значэнню слова ’паляванне, дабыча’. Больш верагодна ён выводзіць слова ад тур. harapараб. harap) знішчэнне, спусташэнне’, адкуль і серб.-харв. дыял. харап ’рабунак, спусташэнне’. Суфікс ‑нік звычайна выкарыстоўваецца для ўтварэння назваў прадметаў (Слаўскі, 1, 402–403). Наяўнасць ст.-бел. (Нас. Гіст.) і ст.-укр. гарап мабыць у значэнні ’разбой’ дае магчымасць паставіць пытанне аб тым, што польскае harap, калі яно сапраўды цюркскага паходжання, магло прыйсці ў польскую мову з усходнеславянскіх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прызнава́ць, ‑знаю, ‑знаеш, ‑знае; ‑знаем, ‑знаяце; незак., каго-што.

1. Незак. да прызнаць.

2. Праяўляць станоўчыя адносіны, адносіцца з павагай да каго‑, чаго‑н., лічыць каго‑, што‑н. аўтарытэтным, важным. Зусім другая справа паляванне, яго толькі і прызнаваў Адам. Шынклер. Высокі ростам, хударлявы з твару, сівы як лунь, ён быў здаровы і моцны, нібыта дуб. Фэлька не прызнаваў ні дактароў, ні шаптуноў. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ловы, лоў ’лоўля, паляванне без агнястрэльнай і халоднай зброі’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Бяльк.; навагр., віл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. ловы ’рыбалоўныя месцы’, ’паляванне (месца)’. Укр. лов, лови, рус. лов, ловы, польск. łowy, ст.-польск. łów, каш. łȯw, н.- і в.-луж. low, чэш. lov, славац. lov, lovу, славен. lòv, серб.-харв. ло̏в, макед. лов, lof, lófuvi, балг. лов, ловът, ст.-слав. ловъ. Прасл. lovъ ’лаўленне, хапанне, лоўля звяроў, птушак, рыб’, роднаснае з літ. lãvynti ’развіваць, практыкаваць’, lavùs ’лоўкі, спрытны, кемлівы’, ст.-грэч. атычн. λεία ’здабыча’ (*λᾱϜιᾱ), дарычн. λᾱία, ληίς ’тс’, лац. lucrum ’выйгрыш’, ст.-ірл. lōg, lūag, lūach ’плата, узнагарода’, гоц., ст.-ісл. laun ’тс’, ірл. fo‑lad ’багацце’. І.‑е. *lau‑ ’лавіць, атрымліваць здабычу’ (Бернекер, 1, 735; Покарны, 655; Траўтман, 153; Фасмер, 2, 508; Слаўскі, 5, 238; Скок, 2, 320–321). Інакш Махэк₂, 342, які выводзіць слова lovъ з polovъ, якое з polovati (параўн. славац. poľovati, бел. палява́ць, а таксама ст.-грэч. παλεύω ’завабліваю птушак у сетку’. Непераканаўча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Весніна́, вэснина́ ’вясенняе ворыва’ (палес., Выг.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ін‑а ад *веснаваць. Аналагічна ў паўн.-рус. гаворках назвы для работ, якія выконваюцца вясной: ве́сни́на́ ’воўна, якую настрыглі з авечак у маі або летам’, пск. ’сняткі вясенняга ўлову’, арханг. веснова́ньепаляванне на марскіх звяроў вясной’, пск. вешница ’вясенняе ворыва’, арханг. вёшня ’вясенняя сяўба’, укр. веснування, веснова́нє ’правядзенне веснавых палявых работ’, польск. vʼosna ’вясеннія палявыя работы’, серб. про̀летина ’вясенняя сяўба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

охо́таI ж.

1. (на кого, что, за кем) палява́нне, -ння ср.;

2. (занятие охотой) паляўні́цтва, -ва ср.;

3. (занятие ловлей) ло́вы, -ваў ед. нет;

перепели́ная охо́та перапялі́ныя ло́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вайна́ (БРС, КЭС). Рус. война, укр. війна, польск. wojna, в.-луж. wojna, н.-луж. wojna, чэш. vojna, славац. vojna, балг. война́, макед. војна, серб.-харв. во̑јна, славен. vȏjna. Прасл. *vojьna < *voj‑, якое мае і.-е. паралелі: літ. výti ’паляваць; праследаваць’, ст.-інд. vēti ’праследуе, гоніць’, лац. venāri ’паляваць, гнацца’, ст.-в.-ням. weidaпаляванне’, ст.-англ. wæan ’тс’, грэч. ἵεμαι ’патрабую, жадаю’ (Праабражэнскі, 1, 91; Фасмер, 1, 334–335; Шанскі, 1, В, 143; Рудніцкі, 1, 463; БЕР, 1, 173; Махэк₂, 696).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палява́ць1 ’займацца пошукамі і праследаваннямі дзікіх звяроў або птушак з мэтай знішчэння ці лоўлі; занятак паляўнічага’ (ТСБМ), палява́нне, паляўнічы. Рус. полева́ть, укр. полюва́ти, ст.-рус. польничати, польск. polować ’тс’. Да поле (гл. Фасмер, 3, 307 і наст.; Брукнер, 429) з суф. ‑ovati, ‑evati (параўн. SP, 1, 48). Сюды ж і палява́ць ’бегаць (аб жывёле)’ (Мат. Гом., Некр., Сл. ПЗБ), полёваць ’тс’ (ТС).

Палява́ць2 ’тармазіць калком хвост плыта’ (Сл. ПЗБ), палёваць ’тс’ (ТС). З польск. palować ’упэўніваць палямі; падвязваць (расліны)’ < pal (гл. паля).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абла́ва, ‑ы, ж.

Паляванне, пры якім месца, дзе знаходзіцца зверына, акружаецца, ачэпліваецца паляўнічымі і загоншчыкамі. Аблава на ваўкоў. □ Ляснік хутка выйшаў з пакояў, а пан стаў меркаваць, як бы акружыць лес і зрабіць аблаву. Чарот. // Акружэнне якога‑н. месца з мэтай злавіць каго‑н. Акружылі мы прымежны гай, Пачалі на ворагаў аблаву. Панчанка. У часе блакады ў горадзе таксама былі праведзены масавыя аблавы і арышты. Няхай. // Пра асоб, якія робяць аблаву. Даўно аблавай прачасаць пара Аколіцы бароў, глухую гаць. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ястрабі́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ястраба. Ястрабінае пер’е. Ястрабінае гняздо.

2. Які ажыццяўляецца з дапамогай ястраба. Ястрабінае паляванне.

3. Такі, як у ястраба, уласцівы ястрабу; драпежны. Які змрочны твар у млынара Паківача. Як глядзяць на папа ягоныя ястрабіныя вочы. Караткевіч. У жанчыны з вёскі Ястрабень ёсць у смуглявым твары нешта ястрабінае — карыя праніклівыя вочы, кручкаваты тонкі нос, рэзкія рысы твару, жорсткія, скупыя губы. В. Вольскі.

4. у знач. наз. ястрабі́ныя, ‑ых. Сямейства птушак атрада драпежных, да якога адносяцца каршун, ястраб, арол і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абшарпа́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абшарпаць.

2. у знач. прым. Падраны, зношаны, абадраны, абабіты. Апрануўся Апенька якраз як на паляванне: на ім былі мышынага колеру штаны.., абшарпаная скураная тужурка, а на нагах гумавыя боты. Навуменка. Стомленая і запыленая за дарогу, Галіна паставіла сярод двара свой абшарпаны студэнцкі чамадан і зморана села ля яго. Краўчанка. // Адзеты ў падранае, паношанае адзенне, у рызманы. Толькі позняй раніцай, калі людзі ўжо даўно паснедалі, чатыры незвычайныя падарожнікі, абшарпаныя і галодныя, дабраліся да горада. Няхай. Афіцэр падазрона і з непаразуменнем паглядаў на абшарпанага маладога чалавека. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)