плоша́ть несов.

1. (делать оплошность) разг. рабі́ць про́мах; памыля́цца; (уступать в чём-л.) паддава́цца;

не плоша́й! не рабі́ про́маху!, не памыля́йся!, не паддава́йся!;

2. (становиться хуже) прост. станаві́цца го́ршым, слабе́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супраціўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Супрацьдзейнічаць насіллю, насільным дзеянням; адбіваць напад. Пан быў такі спалоханы, што нават не супраціўляўся, калі «Салавей» прывязваў яго да дрэва. Бядуля. [Салагуб:] — Я пачаў супраціўляцца, штурхаць .. [паліцыянтаў] рукамі ад сябе і крычаць. Машара. Немцаў выбілі яшчэ толькі з першай лініі, а на другой яны ўпарта супраціўляліся і вялі агонь амаль бесперапынна. Кулакоўскі. // Супрацьдзейнічаць уплыву, уздзеянню каго‑, чаго‑н.; не падпарадкоўвацца каму‑, чаму‑н., не згаджацца на што‑н. Толя, які даўно прывык да бацькоўскіх загадаў старога, больш не супраціўляўся. Брыль. Васіль Дзяцел імкнецца адасобіцца ад эпохі, супраціўляецца жыццю ўпарта, рашуча, да знямогі, але ўсё дарэмна. «Полымя». // Не паддавацца якому‑н. стану, пачуццю, змагацца з якім‑н. станам, пачуццём. Супраціўляцца хваробе. □ Бацькавы вочы пры цьмяным святле лямпы здаліся мне вузенькімі-вузенькімі. Іх мружыў сон, але яны супраціўляліся яму. Сабаленка. Радаваўся [Андрыян Цітавіч], як юнак, свайму пачуццю, але, скрыгочучы зубамі, хаваючы ўсё ў сабе, супраціўляўся яму... Марціновіч.

2. Не паддавацца знешняму фізічнаму ўздзеянню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэмаго́гія, ‑і, ж.

Падман шырокіх народных мас прываблівымі, але лжывымі абяцаннямі і лозунгамі; беспрынцыпнае палітыканства. Салдаты супакоіліся, а потым некаторыя з іх самі пачалі выступаць, заклікаючы ўсіх не паддавацца правакацыйнай дэмагогіі. «Полымя». Сцверджанні аб роўнасці палітычных правоў усіх шляхціцаў незалежна ад іх маёмаснага становішча .. — проста дэмагогія і прапаганда. «Полымя». // Разм. Пра ўсякую пустую беспрадметную гаворку, прамову і пад. — Віктар, не разводзь дэмагогіі, — просіць Веньямін. — Пара спаць, гадзіна ночы. Тое, што скажаш, прыкладна вядома. Навуменка.

[Грэч. dēmagōgía.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зно́іць ’падбухторваць’ (мазыр., ЭШ). Рус., пск., цвяр., кастр. знои́ть ’тлець, гарэць, паліць’, чэш. znojiti, славац. znojiť (sa), н.-луж. znojś, славен. znojíti ’пацець’, серб.-харв. зно̀јити се ’пацець’, ’цяжка працаваць’, балг. уст. зноя се ’пацею; макед. знои се ’пацее’. Ст.-рус. зноитипаддавацца ўздзеянню гарачыні’. Параўн. ст.-слав. знои гарачыня’, ц.-слав. зноение ’пот’, ст.-рус. зной ’гарачыня’, ’гарачка’. Бел. дыял. значэнне пераноснае, на базе значэння ’паліць — гарэць’, ’падпальваць’. Зноіць — дзеяслоў з суфіксам ‑i‑ti ад znojь, якое разглядаецца як назоўнік, звязаны з дзеясловам zněti ’гарэць’ (< znoi̯ti); параўн. рус. дыял. знеть, зне́я́ть, знить ’гарэць, тлець’, чэш. zněť, рус. зной, серб.-харв., славен. znôj, ’гарачыня, пот’, чэш., славац. znoj ’гарачыня, пот’, польск. znój ’гарачыня’, далейшая этымалогія няпэўная. Параўнанні з гніцьгной недастаткова інфарматыўныя, паколькі і гэта пара не мае цалкам пэўных і.-е. паралелей. Фасмер, 2, 101; Шанскі, 2, З, 103; Махэк₂, 717; Скок, 3, 659; Саднік-Айцэтмюлер, Handwört., 337. Гл. зніч, загнет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

касі́цца 1, косіцца; незак.

1. Паддавацца скошванню. Канюшына была радкаватая, касілася лёгка.

2. безас. Пра наяўнасць жадання або магчымасці касіць. З расой лёгка косіцца. □ Так мне лёгка і весела косіцца, У руках я не чую касы. Свірка.

3. Зал. да касіць ​1.

касі́цца 2, кашуся, косішся, косіцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца касым (у 1 знач.); крывіцца. Сцяна косіцца. Вокны косяцца.

2. Глядзець не прама, а скоса, убок. Нерашуча ступаючы за Маяй,.. [Чудзін] з жахам касіўся на свой шынель. Карпюк.

3. перан. Адносіцца неадабральна, недаверліва да каго‑н., злавацца. Марына ж не касілася на .. [Пракопа], не абыходзіла бокам. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыта́цца, ‑аецца; незак.

1. Гучаць, перадавацца пры чытанні (пра літары). У польскай мове спалучэнні літар «sz» чытаецца як «ш».

2. безас. Пра наяўнасць жадання ці магчымасці чытаць. [Шура] абы што гаварыла з Зосяю, гартала газету, нібы прабавала чытаць, але ёй не чыталася. Крапіва.

3. Паддавацца чытанню; быць чытабельным. З цікавасцю чытаюцца старонкі і аб арганізацыі і ўмовах працы «Звязды» ў падполлі. «Полымя».

4. перан. Распазнавацца, угадвацца па якіх‑н. прыкметах. У .. [карцінах] чыталася эпоха і лёс народа, як у Рэпіна, Сурыкава ці Сярова; або хвалявала да болю знаёмая і толькі цяпер убачаная спрадвечная краса нашай прыроды, як у Левітана. Скрыган.

5. Зал. да чытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уступа́ть несов.

1. (кого, что, кому, чему) уступа́ць;

2. (поддаваться) паддава́цца (каму, чаму);

3. (кому, чему в чём) уступа́ць; саступа́ць; пераступа́ць;

никому́ не уступа́ть в зна́ниях ніко́му не ўступа́ць у ве́дах;

4. (продавать) разг. прадава́ць; (отдавать дешевле) уступа́ць, саступа́ць, пераступа́ць; см. уступи́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кало́цца 1, калюся, колешся, колецца; незак.

1. Мець здольнасць калоць (у 1 знач.). Пакоша ўжо не колецца, — бяскрайнюю раўніну.. накрыла светла-зялёная мяккасць атавы. Брыль. // Датыкаючыся да каго‑, чаго‑н., выклікаць боль (пра што‑н. вострае, калючае). Сямён шчакой прыхінаецца да.. [Машынай] шчакі, — колецца, бо даўно не галіўся. Мележ.

2. Ваюючы, б’ючыся, наносіць адзін аднаму раны вострай зброяй. А людзі? Яшчэ не пакінулі біцца, Калоцца, рэзацца... Куляшоў.

3. Разм. Бадацца; мець звычку калоць рагамі. Бык колецца.

•••

І хочацца і колецца гл. хацецца.

кало́цца 2, колецца; незак.

1. Паддавацца колцы; расшчапляцца, драбніцца. Калі не колецца палена, то ў яго ўбіваюць клін.

2. Зал. да калоць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псава́цца, псуюся, псуешся, псуецца; псуёмся, псуяцеся; незак.

1. Прыходзіць у стан няспраўнасці, станавіцца непрыгодным. Улетку, калі «студэнтачка» была дома, у.. [Тодзіка] каля яе хаты што-небудзь псавалася ў аўтобусе, а рамонт працягваўся доўга. Чорны. Плод.. [ігрушы] мог ляжаць усю зіму і не псаваўся, а ўсё смачнеў. Кулакоўскі. // Паддавацца пашкоджанню. Ад чытання ў прыцемку псуюцца вочы. □ Я заўсёды ёй гаварыў: «Наталка, не прывыкай да цукерак, ад цукерак зубы псуюцца». Пянкрат.

2. Рабіцца непрыемным, брыдкім; пагаршацца. Калі .. [Васіль] глядзеў на няскончаны зруб клуба, заўсёды псаваўся настрой. Шамякін. Прыемна было ісці пешшу, асабліва ў лесе. Праўда, пачало псавацца надвор’е. Неба пакрылася смугою, якая пакрысе засланяла сонца. Чарнышэвіч.

3. Набываць дрэнныя схільнасці, станавіцца дрэнным. [Падпалкоўнік:] — Салдату нельга доўга сядзець у казармах, бо ён псуецца без работы, як іржавее без работы добры аўтамат! Лынькоў.

4. Зал. да псаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак., у чым.

1. Капаючы, разграбаючы, рыцца ў чым‑н. рыхлым, сыпкім. На дарозе ў пяску капаліся нейчыя куры. Рылько. За плотам пад сцяной капаўся ў снезе стары. Карпюк. // Разм. Перакладваючы, перабіраючы, шукаць што‑н. Капацца ў паперах. Капацца ў кішэні. □ Дзяўчаты тэрмінова шылі сабе нейкія старамодныя сукенкі, хлопцы капаліся ў старых бацькоўскіх скрынях у пошуках доўгіх да пят паляшуцкіх дзедаўскіх світак і кажухоў. Краўчанка. // перан. Дэталёва, па дробязях аналізаваць, абдумваць што‑н., унікаць у што‑н. Капацца ў душы. □ Сяльчонку не захацелася далей капацца ў гэтай старой гісторыі. Асіпенка.

2. Разм. Займацца якой‑н. карпатлівай справай, рабіць што‑н. марудна, няўмела; важдацца. [Туляга:] Ваша праца пасоўваецца. Аляксандр Пятровіч. [Гарлахвацкі:] А іменна? [Туляга:] Матэрыялы падбіраю. [Гарлахвацкі:] Доўга капаецеся. Крапіва. [Жонка] капалася каля прыпечку. Бядуля.

3. Паддавацца капанню. Пад пластом шчэбню была мяккая зямля і капалася лёгка, хутка. Краўчанка.

4. Зал. да капа́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)