про́вод про́вад, -ду м.;

прямо́й про́вод прамы́ про́вад;

телефо́нный про́вод тэлефо́нны про́вад;

телегра́фный про́вод тэлегра́фны про́вад;

возду́шный про́вод паве́траны про́вад.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зонд, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Медыцынскі інструмент у выглядзе палачкі, трубкі і інш., які ўводзіцца ў глыбіню каналаў і поласць цела з дыягнастычнай ці лячэбнай мэтай. Хірургічны зонд.

2. Металічны шпень, бур для даследавання падглебы. Глебавы зонд.

3. Невялікі паветраны шар з самапішучым прыборам для вывучэння верхніх слаёў атмасферы.

[Фр. sonde.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́рбалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Паветраны шарык у вадзе або іншай вадкасці. Дарожка, буйных светлых бурбалак, якая з’явілася на паверхні, сведчыла, што на гэты раз бабёр паплыў пад вадой на сярэдзіну ракі. В. Вольскі. Буйны, як боб, град назойліва барабаніў па аканіцах, падымаў бурбалкі ў перапоўненым вадою раўчуку, што перасякаў двор. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шар, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. У матэматыцы: частка прасторы, абмежаваная сферай.

Радыус шара.

2. Прадмет такой формы.

Більярдны ш.

Зямны шар — планета Зямля.

Паветраны шар

1) лятальны апарат, які паднімаецца ў паветра лёгкім газам, што запаўняе яго шарападобную абалонку;

2) шарападобная цацка ў выглядзе абалонкі, напоўненай паветрам або газам.

Хоць шаром пакаці — нічога няма, зусім пуста.

|| памянш. ша́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. шаравы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флот флот, род. фло́ту м.;

вое́нно-морско́й флот вае́нна-марскі́ флот;

речно́й флот рачны́ флот;

торго́вый флот гандлёвы флот;

возду́шный флот паве́траны флот.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акія́н, ‑а, м.

1. Водная прастора паміж мацерыкамі. Паўночны Ледавіты акіян.

2. перан. Што‑н. неабсяжнае, неабдымнае, нязмерная маса чаго‑н. Даставайце з вышак сані — Гайда сцежкі праціраць І па белым акіяне Удоўж і ўпоперак гуляць. Колас. Права маю я тым ганарыцца, Што любімая праца мая — Спраў вялікіх малая драбніца — Уліваецца чыстай крыніцай У работы людской акіян. Непачаловіч.

•••

Паветраны акіян — атмасфера.

[Грэч. okeanos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налёт, -у, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. наляцець.

2. Раптоўны ваенны ўзброены напад на каго-, што-н.

Паветраны н.

Агнявы н.

3. Напад з мэтай грабяжу.

Бандыцкі н.

4. Тонкі слой чаго-н. на паверхні.

Н. пылу.

Н. іржы.

5. перан., чаго. Пра што-н., звязанае з унутраным станам, пачуццямі.

Артыкул з налётам гумару.

6. Колькасць налятанага часу або налятанай адлегласці.

На яго рахунку 500 тысяч кіламетраў налёту.

З налёту (разм.) — не спыняючы руху, на поўным ходзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Мяхі́р, мыхі́рпаветраны пузыр у рыб’ (брэсц., Нар. лекс.), кобр. ’мачавы пузыр’ (Нар. лекс.). Укр. міхир, міху́р ’вадыр’, ’пухір’, польск. miechyrz, mięcherz, macherzyna (якія, паводле Брукнера (331), утвораны паводле pęcherz ’пухір’), чэш. mechyr, славац. mechür, славен. mechür, mehir, серб.-харв. Mjexyp, Mjexup, мёир, мёур, миур, макед. меур, меурче ’тс’; балг. меху́р ’тоўстая кішка’, ст.-слав. мѣхырь. Прасл. тесНугь, mechurъ, утвораныя ад тесНъ > мех (гл.). (Бернекер, 2, 46; Фасмер, 2, 612; Махэк₂, 358; Бязлай, 2, 176). Гл. таксама міхіёр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

самалёт, аэраплан, паветраны карабель, паветраны лайнер / лёгкі: авіетка / бамбардзіровачны: бамбардзіроўшчык, бамбавоз / для знішчэння варожай авіяцыі: знішчальнік / той, што пікіруе: пікіроўшчык / знішчальны: ястрабок (разм.) / варожы: сцярвятнік (перан., зняваж.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

карабе́ль, ‑бля, м.

Вялікае марское судна. Ваенны карабель. Акіянскі карабель. Служыць на караблі матросам. □ Па разгойдан[ым] бурлів[ым] моры ішоў горды ў смелым поступе сваім карабель, трымаючы курс на далёкае яснае сонца. Зарэцкі.

•••

Карабель-спадарожнік — касмічны карабель, выведзены на арбіту спадарожніка Зямлі.

Касмічны карабель — лятальны апарат, прызначаны для палёту чалавека ў космас.

Лінейны карабель — вялікі, добра ўзброены ваенны карабель, прызначаны для правядзення буйных аперацый; лінкор.

Паветраны карабель — дырыжабль або цяжкі самалёт.

Спаліць свае караблі гл. спаліць.

[Ад грэч. kárabos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)