фо́ліо, нескл., н.

1. Кніга або часопіс намерам у аркуш або палову аркуша.

2. У рахунковых кнігах — правая і левая старонкі, якія маюць адзін і той жа парадкавы нумар.

[Ад лац. (in) folio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ілю́зія, і, мн. -і, -зій, ж.

1. Скажонае ўяўленне, уражанне, заснаванае на падмане пачуццяў.

Аптычная і.

2. перан. Надзея на што-н., пазбаўленая рэальных падстаў; мара.

Цешыць сябе ілюзіямі.

3. Праграмны нумар ілюзіяніста (спец.).

|| прым. ілюзо́рны, -ая, -ае (да 1 знач.) і ілюзі́йны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Ілюзорны падман пачуццяў.

Ілюзійная праграма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чытэ́льны, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка чытаецца; які можна прачытаць. Нумарны ліхтарык яшчэ не гарэў, але нумар быў зусім чытэльны. Чорны. Выходзяць літары ў .. [Петрыка] яшчэ не зусім зграбныя, але ўжо досыць чытэльныя. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сігнату́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж. (спец.).

1. Частка рэцэпта з указаннем спосабу ўжывання лякарства, а таксама копія рэцэпта, якая прыкладаецца аптэкай да выдадзенага лякарства.

2. спец. Лічба, якая абазначае парадкавы нумар друкаванага аркуша (друкуецца злева ўнізе на першай старонцы кожнага аркуша).

|| памянш. сігнату́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

|| прым. сігнату́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памару́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Пачакаць рабіць што‑н. Ля дзвярэй.. [Аня] памарудзіла. Званіць? Так, адразу? Адчыняць, і што яна скажа? Хадановіч. Чырвонаармеец памарудзіў, збіраючыся з думкамі, відаць, не адважваючыся незнаёмцу паведаміць нумар часці. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэпры́за, ‑ы, ж. і рэпры́з, ‑а, м.

1. Паўтарэнне якога‑н. раздзела музычнага твора. // Нотны знак гэтага паўтарэння.

2. Кароткі жартоўны нумар, які выконваецца клоунамі або іншымі артыстамі размоўнага жанру ў цырку і на эстрадзе.

[Фр. reprise.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кні́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. кніга.

2. У складзе назвы некаторых дакументаў у выглядзе сшытых разам лісткоў з тэкстам і месцам для афіцыйных запісаў.

Працоўная к.

3. Асобны нумар тоўстага часопіса.

Сакавіцкая к. часопіса «Полымя».

4. Адзін з чатырох аддзелаў страўніка жвачных жывёл, слізістая абалонка якога ўтварае складкі, падобныя на лісты паўразгорнутай кнігі (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пэ́ндзаль, ‑дзля, м.

Пучок шчаціння, валасоў або шэрсці, прымацаваны да ручкі, які служыць для нанясення фарбы, клею і пад. на паверхню чаго‑н. [Люба] макае пэндзаль у бляшанку з фарбай, якая прывешана да папружкі, піша на дрэве нумар. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Адбітак часткі друкарскага набору, яшчэ не звярстанага ў старонкі; сама частка такога набору. Заранік пайшоў у сельгасаддзел знаёміцца з планамі, матэрыяламі, гранкамі набраных у чарговы нумар артыкулаў і заметак. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзевя́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да дзевяць. Дзевяты нумар. Дзевяты клас. Дзевятага мая. / у знач. наз. дзевя́ты, ‑ага, м.; дзевя́тая, ‑ай, ж.; дзевя́тае, ‑ага, н. [Ліда] глянула на маленькі, як гузічак, ручны гадзіннік: стрэлка перабіралася на дзевятую. Кулакоўскі.

•••

Дзевяты вал гл. вал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)