Неспадзе́ўкінечакана’ (Гарэц., Некр.; докш., Янк. Мат.), ’нечаканы выпадак’ (Варл.), сюды ж неспадзёва ’нечаканасць’ (Сцяшк.), неспадзяванне (несподзеванне) ’тс’ (Нас.). Вытворнае ад не спадзявацца ’не мець надзеі, не чакаць’; іншы варыянт асновы ў неспадзе́янне (несподзѣенне) ’нечаканасць’, неспадзе́яцца (несподзѣицьца) ’не чакаць, не мець надзеі’ (Нас.), неспадзейнанечакана’ (Касп.). Параўн. неўспадзеўкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забяле́цца, ‑еецца; зак.

Тое, што і забялець. Кіламетраў праз колькі нечакана забялелася вялікая, пагорыстая дзялянка. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́рысавацца, ‑суецца; зак.

Ясна і выразна вызначыцца. Нечакана на даляглядзе вырысавалася доўгая лінія металічных ферм. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшчо́дрыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Выявіць шчодрасць; нечакана стаць шчодрым. — Вазьмі [гармонік]. Назусім, — расшчодрыўся.. [Франц]. — Паспрабуй сыграць. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невзнача́й нареч., разг.

1. (неумышленно) ненаўмы́сна; (ненамеренно) незнаро́к; (случайно) выпадко́ва;

2. (неожиданно) нечака́на; зняна́цку, рапто́ўна; знячэ́ўку, неспадзе́ўкі, неспадзява́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напатка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Ідучы, едучы, сустрэцца з кім-н., трапіцца каму-н. насустрач.

Па дарозе яму напаткаўся паляўнічы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сустрэцца, трапіцца пры чытанні, у рабоце і пад.

У кнізе нечакана напаткаліся цікавыя звесткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́рат, -а, М -раце, мн. -ы, -аў, м.

Рыбалоўная снасць канічнай формы ў выглядзе сеткавай камеры, нацягнутай на драўляны каркас, з кароткім конусападобным уваходам; верша.

Хлопцы лавілі карасёў нератам.

Трапіць у нерат — знянацку, нечакана апынуцца ў безвыходным становішчы.

|| прым. не́ратны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыска́кваць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ае; -аем, -аеце, -аюць; зак.

1. Выскачыць — пра ўсіх, многіх.

Людзі павыскаквалі з хат.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.), перан. Нечакана выпасці адкуль-н. — пра ўсё, многае (разм.).

Коркі павыскаквалі з бутэлек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́бухнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зак.

1. Узарвацца.

Снарад выбухнуў.

2. З сілай вырвацца адкуль-н.

Полымя з дымам выбухнула з печы.

3. перан. Нечакана пачацца, раптоўна ўзнікнуць (пра пачуцці, грамадскія ўзрушэнні).

Выбухнуў гнеў.

Выбухнула забастоўка.

|| незак. выбуха́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́цца; зак., чым (высок.).

Ярка асвяціцца.

Лес азарыўся яркім сонцам.

2. перан. Ажывіцца, павесялець.

Твар чалавека азарыўся ўсмешкай.

3. перан. Нечакана праясніцца ад думкі, здагадкі (пра свядомасць, розум).

|| незак. азара́цца, -а́ецца.

|| наз. азарэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)