Сму́так ‘пачуццё суму, маркоты, жалю’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Ласт., Байк. і Некр., ашм., Стан.), ‘цяжкі час, цяжкі стан, цяжкія абставіны’ (Растарг.), ‘нуда, сум, цяжкія думкі’ (Варл.), смуто́к ‘тс’ (ТС), сму́тны ‘сумны, невясёлы’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Касп., Шат., ТС, Сл. ПЗБ), смуткава́ць ‘сумаваць, маркоціцца’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Гарэц., Сл. ПЗБ), ст.-бел. смуток ‘сум, маркота’ (Альтбаўэр), смутныи ‘сумны, невясёлы’ (XVII ст., Карскі 2–3, 446). Укр. сму́ток ‘смутак’, сму́тний ‘смутны’, рус. сму́тный ‘няяркі, невыразны’, польск. smutek, smętek, smutny, чэш. smutek, smutný, славац. smótok, smutny, балг. смътенневыразны, няясны’, макед. сматен ‘тс’, ст.-слав. съмѫтьнъ ‘устрывожаны, збянтэжаны’. Прасл. *smǫtъkъ, *sъmǫtьnъ ад *sъmǫtiti (гл. смута). Мяркуецца, што *sъmǫtek раней уяўляўся як бажаство, якое ўвасабляла ‘смутак, маркоту’, параўн. каш. smątk ‘д’ябал’, укр. гуц. смуч ‘чорт’ (Н. Хобзей, Гуцульска міфологія, 2002, 167), і сму́ток ‘чорт’ (КСТ), параўн. a smútki jehó wiedajuć (Федар. 4). Гл. Цыхун, Бел.-польск. ізал., 148; SEK, 4, 324. Борысь (SEK, 4, 325) і Брукнер (329) лічаць міфалагічнае значэнне другасным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́відны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца прывідам. Прывідны вобраз. Прывідны малюнак. // Няясны, невыразны; зменлівы. Сыры асфальт агні рэклам адсвечваў І прывідныя цені мокрых дрэў. Лойка. Ён [месяц] столькі срэбных водсветаў раскінуў, Што аж да дня іх прывідны агонь Перасыпала хваля хвалі сіняй, Як нейкі скарб, з далоні на далонь. Танк.

2. Які існуе ва ўяўленні; нерэальны. Прывіднае шчасце. Прывідныя надзеі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

небро́ский (о внешнем виде) які́ (што) не кі́даецца ў во́чы; невыра́зны; (незаметный) непрыме́тны, разг. непрыкме́тны; (неяркий) няя́ркі; (нерезкий) нярэ́зкі;

небро́ская вне́шность невыра́зная (непрыме́тная) зне́шнасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драўля́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з дрэва. Драўляны дом. Драўляны ложак. □ Аўтобус едзе па новым драўляным мосце цераз раку. Галавач. Гэта быў звычайны драўляны крук, убіты ў сцяну яшчэ нябожчыкам дзедам. Лынькоў.

2. перан. Застылы, невыразны. Лейтэнант слухаў Астапа і ўсміхаўся кончыкамі губ. Астатнія маўчалі, захоўваючы на сваіх тварах нейкі недарэчны драўляны выраз, нібы ніводнае слова не даходзіла да іх слыху і не кранала. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неакрэ́слены, ‑ая, ‑ае.

1. Дакладна нявызначаны, няпэўны. Далёкая і адказная камандзіроўка за тысячы кіламетраў зноў адрывала.. [Карніцкага] ад сям’і на неакрэслены час. Паслядовіч. Асабовая форма 1‑ай асобы множнага ліку абазначае дзеянне вялікай групы, неакрэсленай множнасці, у якую можа ўваходзіць і той, хто гаворыць. Граматыка.

2. Невыразны, няясны. Для [Кузьмы Чорнага] паняцце Радзіма не была чымсьці абстрактным, неакрэсленым, адасобленым ад чалавека. Кудраўцаў. // Які нічога не выяўляе, не выказвае. Неакрэслены жэст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недакла́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не адпавядае ісціне, не зусім правільны. Здараліся тут няўдачы, памылкі, недакладныя разлікі. Лужанін. // Які выклікае сумненні, няпэўны. Недакладныя звесткі.

2. Не поўнасцю адпаведны якому‑н. узору, патрабаванням, правілам. Недакладная копія. Недакладная зарысоўка. Недакладнае выкананне загаду. Недакладны метад. // Не зусім канкрэтны, вычарпальны, правільны. Недакладныя адказы на пытанні.

3. Невыразны, няясны. Недакладныя думкі. □ Канстанцін Міхайлавіч паказвае [у часопісе] недакладныя выразы, нягучныя радкі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неопределённый

1. (неустановленный) нявы́значаны; неакрэ́слены; (сомнительный, уклончивый) няпэ́ўны; (неясный) невыра́зны;

отложи́ть на неопределённое вре́мя адкла́сці на нявы́значаны (няпэ́ўны) час;

неопределённое положе́ние невыра́знае (няпэ́ўнае) стано́вішча;

неопределённый отве́т невыра́зны (няпэ́ўны) адка́з;

2. мат. неазнача́льны;

неопределённое уравне́ние неазнача́льнае ўраўне́нне;

3. грам. няпэ́ўны, неазнача́льны;

неопределённая фо́рма глаго́ла неазнача́льная фо́рма дзеясло́ва, інфініты́ў;

неопределённый арти́кль няпэ́ўны арты́кль;

неопределённое местоиме́ние няпэ́ўны займе́ннік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нея́сный няя́сны; (неотчётливый) невыра́зны; (непонятный) незразуме́лы; (неопределённый) няпэ́ўны;

нея́сные очерта́ния невыра́зныя (няя́сныя) абры́сы;

нея́сное ме́сто в кни́ге невыра́знае (незразуме́лае) ме́сца ў кні́зе;

нея́сное положе́ние няя́снае (няпэ́ўнае) стано́вішча.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уло́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. (звычайна са словамі «ледзь», «ледзьве»). Малапрыкметны, слабы, невыразны. Ледзь улоўны пах лугавых траў. □ Пад ледзь улоўнымі павевамі ветру кланяліся, высцілаліся доўгія сцябліны кавылю. Даніленка. Столаначальнік адчуў ледзь улоўную іронію, сярдзіта паглядаў на пісца. Мехаў. Радасць, навеяная пісьмамі, змешвалася з усё больш улоўным пачуццём адзіноты, тым пачуццём, якога Паходня не любіў і стараўся пазбавіцца ў рабоце, у сустрэчах з людзьмі. Хадкевіч.

2. Спец. Які дае добры ўлоў. Улоўны год.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́лах, ‑у, м.

Лёгкае, ледзь чутнае шапаценне; шорах, шоргат. Праз расчыненае акно вецер даносіць шолах бяроз і свежасць ракі. Шыловіч. Лістапад! Не чуваць ужо шолаху траў На лугах, за шырокім Дняпром. Прыходзька. // Глухі, невыразны шум. Каротка і адрывіста раўнуў паравоз на раз’ездзе, ціхенька здрыгануліся рэйкі, і нейкі лёгкі, ледзь чутны шолах прабег па іх, як бы яны аб чымсі перамаўляліся між сабою. Колас. З мяккім шолахам накатваліся бясконцыя хвалі, імкліва прарэзвалі блакіт беласнежныя чайкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)