уні́мак, ‑мку, м.
Разм. У выразах: без унімку — бесперастанку. Архіп Архіпавіч нешта ўсё гаварыў. Гаварыў без унімку. Сіняўскі; няма (не мець) унімку — нельга спыніць, стрымаць. З тыдзень унімку не было, жыць не давала [гаспадыня], поедам мяне ела. Сачанка. На ўсходзе неба запалавела, а грымучае пекла не мела унімку. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сёмуха ‘свята на пяцідзесяці дзень (праз сем тыдняў) пасля Вялікадня’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сержп. Прымхі; Сл. ПЗБ), ‘пятніца сёмага тыдня пасля Вялікадня, Духаўская пятніца’ (Нас.), сёміца ‘тс’ (паст., Сл. ПЗБ), сёмка ‘сёмуха’, ‘субота перад Троіцай’ (глыб., Сл. ПЗБ). Да сёмы (гл.); параўн. рус. семи́к, седми́чник ‘чацвер на сёмым тыдні пасля Вялікадня’ (Праабражэнскі, 2, 224–225; Фасмер, 3, 599). Сюды ж сёмушка ‘галінкі дрэў, маладыя дрэўцы, якімі ўпрыгожваюць на Тройцу хату, падворак’, сёмушнія дзяды́ ‘памінальны дзень праз тыдзень пасля Тройцы’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адско́чыць сов.
1. отскочи́ть; отпры́гнуть;
2. (отделиться, отломиться, оторваться) отскочи́ть;
гу́зік ~чыў — пу́говица отскочи́ла;
3. разг. (быстро вырасти) отрасти́;
ата́ва за ты́дзень ~чыла сантыме́траў на дзе́сяць — ота́ва за неде́лю отросла́ сантиме́тров на де́сять;
◊ недалёка а. — (ад каго ў чым) недалеко́ уйти́ (от кого в чём)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сы́рніца 1 ’яда з сыру і топленага масла, спецыяльна прыгатаваная для мачання бліноў’ (ТСБМ), ’тварог з малаком, падрыхтаваны для доўгага захоўвання’ (віл., рас., Сл. ПЗБ; полац., Нар. сл.), ’парэзаны на кавалкі і залпы маслам сыр’ (мёрск., Нар. сл.; чэрв., Жд. 3). Да сы́рны < сыр, гл.
Сы́рніца 2 ’апошні тыдзень перад вялікім ластам’ (Некр. і Байк.). Параўн. рус. сы́рная неде́ля ’тс’, балг. си́рна неде́ля. Вынік семантычнай кандэнсацыі да сыры́ < сыр, гл. сырапосны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бяско́нны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які не мае каня, коней. Бясконная гаспадарка. // Без каня. За надзел зямлі, які, вядома, таксама належаў пану, бацька Язэпкаў адрабляў паншчыны пяць дзён на тыдзень — тры дні з канём і два без каня. У бясконныя дні мужыка магла замяніць жонка ці хто іншы з сям’і. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да саней. З-пад санных палазоў ішоў скрыпучы енк. Чорны. Відаць, недалёка вёска, бо там-сям санны след быў зацярушаны сенам, а сена тут здалёк не возяць. Бураўкін.
2. Звязаны з яздой, перавозкамі на санях; які адбываецца на санях. Цяпер у цішыні музея гармата сніць Кавлова санны рэйд. Вялюгін. // Прыгодны для язды на санях. Тыдзень ужо, як лягла санная дарога. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напрацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.
Папрацаваць многа, доўга, уволю. Папрацавацца за свой век. □ Дзень прамінуў для Міхася неўзаметку, хоць і нахадзіўся ён, і напрацаваўся за добры іншы тыдзень. Якімовіч. Вясёлыя былі дзянькі. Напрацуешся, напяешся, нарагочашся! Шамякін. // Стаміцца ад працы. На.. спіне, плячах, па расслаблена апушчаных руках было відно, што.. [маці] моцна напрацавалася. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́лы, -ая, -ае.
1. Такі, ад якога нічога не аддзелена.
На чыстым абрусе ляжаў ц. бохан хлеба.
2. Які поўнасцю ахоплівае што-н. (пра адрэзак часу, месца, прастору).
Ц. тыдзень.
Калона расцягнулася на цэлую вярсту.
3. Аб вялікай колькасці. вялікіх памерах, аб’ёме чаго-н.
Ц. кавалак сала.
Цэлая гара камення.
Ц. мех бульбы.
4. Не пашкоджаны, не знішчаны, не сапсаваны; не зношаны.
Пасля пажару у́ вёсцы хата засталася цэлая.
Чаравікі былі старыя, але цэлыя.
5. Не паранены, здаровы.
Ц. вярнуўся з вайны.
6. у знач. наз. цэ́лае, -ага, н. Што-н. адзінае, непадзельнае.
Адзінае ц.
○
Цэлы лік або цэ́лае — лік. які складаецца з цэлых адзінак, які не мае дробу.
◊
У цэлым —
1) ва ўсёй сукупнасці. цалкам;
2) увогуле, без падрабязнасцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адсмалі́ць, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак., каго-што.
Разм.
1. Сказаць, зрабіць што‑н. нечаканае, незвычайнае. [Сашка] выпіў яшчэ адну чарку і адсмаліў: — Практыкант! Ваша вока заўсёды збіраецца падміргнуць. Чаму гэта яно так? Чорны.
2. Моцна збіць, адлупцаваць. А не дагодзіш — бяда: зараз пацягнуць гайдукі на стайню і так адсмаляць раменнымі бічамі, што цэлы тыдзень будзе ані сесці, ані легчы. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастарэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць старым, старэйшым. Хто кажа, што мы пастарэлі? Мы сталымі сталі, проста душой падабралі. Панчанка. Анежка.. з жалем паглядала на Алеся, які, здавалася ёй, пастарэў за гэты час. Броўка. Разам з гаспадаром Казімірам пастарэлі і бярозы пад акном і яблыні ў садзе, наогул, усё пастарэла ў фальварку. Пестрак. За тыдзень свет, здаецца, пастарэў. Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)