на́сыпка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Ніжняя навалачка падушкі, якая напаўняецца пухам, пер’ем. [Іза] уткнулася тварам у падушку, сціснула зубамі навалачку разам з насыпкай і доўга ўсхліпвала. Пальчэўскі.

насы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. насыпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацерушы́ць, ‑церушу, ‑цярушыш, ‑цярушыць; зак., чаго.

1. Насыпаць, рассыпаць у якой‑н. колькасці. Куфар закапалі ў старой яме ад бульбы.. Пасля наклалі роўна дзёрну, прытапталі нагамі і зверху нацерушылі сасновых іголак. Пташнікаў.

2. безас. Тое, што і нацерушыцца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насы́пацца, ‑плецца; зак.

1. Сыплючыся, папасці куды‑н. [Туравец] атрос пясок, які насыпаўся за каўнер.. Было так ціха, што ламала скроні. Мележ.

2. Асыпаючыся, пакрыць паверхню чаго‑н. Насыпалася лісця на дол.

насыпа́цца, а́ецца; незак.

1. Незак. да насыпацца.

2. Зал. да насы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зава́рка ж., в разн. знач. зава́рка;

з. гарба́ты — зава́рка ча́я;

насы́паць ~кі ў ча́йнік — насы́пать зава́рки в ча́йник;

з. прабо́ін — зава́рка пробо́ин

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысы́паць, ‑сы́плю, ‑сы́плеш, ‑сы́пле; зак.

1. што і чаго. Насыпаць чаго‑н. дадаткова. Лапко ж мусіў прызнацца, што корм ён даваў. Ну, але ж ці гэта злачынства, што ён дасць калі-нікалі мяшок сечкі ды прысыпле з прыгаршчы аўса? Колас.

2. каго-што. Засы́паць, насы́паць зверху; прыцерушыць. — Грошы.. я схаваў за гумном, у дзвярах, прысыпаў карой з дрывотніка. Чорны. [Галіна] спачатку прамыла струп, пасля прысыпала і паклала пластыр. Пташнікаў.

3. Пачаць мацней ісці, сыпаць. А дождж іграе на драніцах, Як самы лепшы музыкант.. То ўраз прысыпле буйным шротам, То ледзьве-ледзь зашамаціць. Броўка.

прысыпа́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да прысы́паць.

прысыпа́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да прыспаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Набамбе́рыцьнасыпаць’ (любан., Жыв. сл., 150), набам‑ вірыцца ’наесціся’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнні тыпу набабахаць, набабаніць ’наліць празмерна, накласці’ і г. д. узыходзяць да адпаведных дзеясловаў з рэдуплікацыяй (гл. баба́хаць); назальны элемент, як і незвычайны вакалізм, у прыведзеных словах можа тлумачыцца экспрэсіўным характарам слоў або як вынік уплыву літоўскіх слоў тыпу bambėti ’бурчаць’, Ьат‑ binti ’купіць, біць’, bambt ’бух’ і г. д. Параўн. абамбёрыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панасыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. і чаго. Насыпаць чаго‑н. у многіх месцах, усюды або ў вялікай колькасці. Панасыпаць курганы. □ За мінулую ноч столькі ўсюды панасыпала снегу, што і кроку ў бок ад дарогі нельга ступіць. М. Стральцоў.

2. Сыплючы, напоўніць усё, многае. Каля свірка хлопцы згружалі з фурманак мяхі з жытам і лаяліся.. — Бач ты, панасыпалі, як завязаць. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завяза́ць, -вяжу́, -вя́жаш, -вя́жа; -вяжы́; -вя́заны; зак., што.

1. Змацаваць, злучыць канцы чаго-н. вузлом, бантам і пад.

З. вузел.

З. гальштук.

З. хустку.

2. Абматаўшы, змацаваць канцы бінту, вяроўкі і пад.

З. вочы.

З. мех.

З. парэзаны палец.

3. Распачаць, даць узнікнуць (таму, што названа назоўнікам).

З. бой.

З. перастрэлку.

З. гаворку.

З. знаёмства.

Свет завязаць каму (разм.) — зрабіць перашкодай, пазбавіць свабоды дзеянняў.

Як завязаць (разм.) —

1) поўна, вельмі многа, колькі ўлезла.

Насыпаць мех як з.;

2) колькі можна, уволю.

Наеўся як з.

|| незак. завя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. завя́зван­не, -я, н. і завя́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канцэнтрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

1. Збіраць, сцягваць, групаваць у адным якім‑н. месцы. Канцэнтраваць вытворчасць. Канцэнтраваць войскі. // перан. Звяртаць, накіроўваць на што‑н. (увагу, думкі і пад.). Канцэнтраваць думкі. □ Прараб валодаў здольнасцю канцэнтраваць сваю ўвагу на адным, самым галоўным пытанні, не палохаўся рызыкі і адказнасці. «Полымя».

2. Згушчаць, насыпаць растворы, выдаляючы лішні растваральніка.

3. Абагачаць карысныя выкапні шляхам выдзялення найбольш прыгоднай з тэхнічнага і эканамічнага боку часткі іх для далейшай апрацоўкі або выкарыстання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасы́паць, ‑сы́плю, ‑сы́плеш, ‑сы́пле; зак.

1. што і чаго. Насыпаць, раскідаць дзе‑н. нейкую колькасць чаго‑н. Насыпаць зерня птушкам. Пасыпаць гароху на стол. □ Лявон Муравейка асцярожна выцягнуў кацялок з агню, памачыў у кіпені сухар, пасыпаў на яго солі і, адкусіўшы, аж крактануў ад прыемнасці. Шчарбатаў.

2. што чым. Пакрыць, усеяць чым‑н. сыпкім, дробным якую‑н. паверхню. Пасыпаць дарожку жоўтым пясочкам. □ Заслала [Зося] стол, высыпала на самую яго сярэдзіну бульбу і пасыпала сушаным кропам. Дуброўскі. Малады выняў мяса, пачысціў яго, пасыпаў соллю і са смакам пачаў есці. Маўр.

3. Разм. Пачаць падаць, ісці; пайсці (пра снег, дождж і пад.). Пасыпаў дробненькі, гусценькі сняжок. Колас. Глуха шумяць дрэвы. Раптам пасыпаў дробны, цёплы дождж. Мыслівец.

4. што або чым. Разм. Пачаць хутка гаварыць што‑н. Падмігнулі ім дзяўчаты І пасыпалі ў адказ: — Годзе бавіцца, салдаты, — Пачынаць зажынкі час! Калачынскі.

5. Разм. Хутка пайсці, пабегчы (пра многіх). Пачуўшы званок, вучні з усіх куткоў насыпалі ў клас. Кулакоўскі. І не паспеў .. [дзед Мікалай] пераступіць парог хаты, як следам адзін за адным насыпалі мужчыны з усяго канца вёскі. Якімовіч.

пасыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да пасы́паць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)