Пасяджэ́нне, пасе́жанне, пасяжэнне ’сход, нарада’ (ТСБМ, Юрч., Яруш.) — калька з польск. posiedzenie ’тс’, якое ад дзеяслова posiedzieć ’пасядзець’. Да па‑ і сядзе́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

канферэ́нцыя, ‑і, ж.

З’езд, нарада прадстаўнікоў якіх‑н. дзяржаў, партыйных, грамадскіх, навуковых і пад. арганізацый для абмеркавання і вырашэння пэўных пытанняў. Партыйная канферэнцыя. Літаратурная канферэнцыя.

[Лац. conferentia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саймава́нне, ‑я, н.

Разм. іран.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. саймаваць.

2. Сумеснае абмеркаванне якога‑н. пытання; нарада. Пайшлі нарады, саймаванні, кіпела, быццам у віры. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́ча ’веча, сход, на якім вырашаліся грамадскія і дзяржаўныя пытанні ў некаторых гарадах старажытнай Русі’ (КТС, БРС, Яруш.). Укр. віче, рус. вече, пск., наўг. веча́ ’тс’, пск. веча́ть ’крычаць’; ’выдаваць глухі гук’, ст.-рус. вѣче ’веча’; ’тайнае зборышча, загавор’; ’прамова, угаворванне, саромленне, павучанне, прыгавор’, арханг. вечь ’галашэнне’; ’сход’, польск. wiec ’веча, мітынг’, wiecować ’кіраваць’, ст.-чэш. věce, славен. věča ’вясковы суд, судовая справа’; ’падатак’, серб.-харв. ве́ће ’веча, нарада, савет’, ст.-слав. вѣщенарада’. Прасл. věti̯o, да веціць (гл.); параўн. яшчэ ст.-рус. вѣтънарада’, ст.-чэш. аорыст věce ’сказаў’ і ст.-прус. wayte ’вымаўленне’, waitāt ’гаварыць’. Гл. Міклашыч, 387; Праабражэнскі, 1, 109; Траўтман, Altpreuß., 353; Траўтман, 339; Фасмер, 1, 308; Брукнер, 614; Голуб-Копечны, 414; Махэк₂, 687; Шанскі, 1, В, 81; КЭСРЯ, 78.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кансі́ліум, ‑у, м.

Нарада некалькіх урачоў для абмеркавання стану хворага, удакладнення дыягназу і спосабаў лячэння. Склікаць кансіліум. Правесці кансіліум. □ Кансіліум выявіў у Давіда адкрыты працэс сухотаў. Машара.

[Лац. consilium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансісто́рыя, ‑і, ж.

1. Падначалены архірэю калегіяльны епархіяльны орган з царкоўна-адміністрацыйнымі і судовымі функцыямі ў дарэвалюцыйнай Расіі.

2. У каталіцкай царкве — нарада кардыналаў з удзелам папы.

[Ад лац. consistorium — месца сходу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куставы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які расце кустом (у 1, 2 знач.). Куставыя расліны.

2. Які мае адносіны да куста (у 3 знач.). Куставая нарада. Куставыя семінары агітатараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляту́чка ’крылападобны выраст на насенні некаторых раслін, які дазваляе яму лёгка разносіцца ветрам’, ’лёгкі від транспарту’, ’кароткая вытворчая нарада’ (ТСБМ). З суч. рус. лету́чка ’тс’. Да ляце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кангрэ́с, ‑у, м.

1. З’езд, нарада, звычайна ў міжнародным маштабе. Сусветны кангрэс прыхільнікаў міру. Першы кангрэс Камуністычнага Інтэрнацыянала.

2. Заканадаўчы орган (парламент) у ЗША і некаторых краінах Лацінскай Амерыкі.

[Ад лац. congressus — сустрэча, сход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжкраявы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да шэрага краёў (у 3 знач.), агульны для некалькіх краёў. Міжкраявая кантора.

2. Які адбываецца паміж краямі (у 3 знач.). Міжкраявая нарада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)