нара́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ра́д, ж.

1. Афіцыйнае пасяджэнне для абмеркавання якіх-н. спецыяльных пытанняў.

Вытворчая н.

2. Сумеснае абмеркаванне якога-н. пытання.

Сямейная н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нара́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. нара́да нара́ды
Р. нара́ды нара́д
Д. нара́дзе нара́дам
В. нара́ду нара́ды
Т. нара́дай
нара́даю
нара́дамі
М. нара́дзе нара́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

нара́да ж.

1. сове́т м.;

сяме́йная н. — семе́йный сове́т;

2. совеща́ние ср.;

вытво́рчая н. — произво́дственное совеща́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нара́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Афіцыйнае пасяджэнне, якое робіцца з мэтай абмеркаваць якія‑н. пытанні. Вытворчая нарада. Міжнародная нарада. Нарада камандзіраў. □ Кіраўнікі чыгуначнай партарганізацыі сабраліся на нараду. Новікаў. // Удзельнікі такога пасяджэння. Узняўся тлум, загаварылі ўсе разам, ажывіліся мужчыны, нарада разбілася на групы. Дуброўскі.

2. Сумеснае абмеркаванне якога‑н. пытання. Сямейная нарада. □ [Дзеці] аб нечым шушукаліся ў калідоры. Відаць было, што ў іх ідзе нейкая сур’ёзная нарада. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нара́да (Гарэц., Байк. і Некр., ТСБМ). Гл. ра́да, ра́дзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

семіна́р-нара́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. семіна́р-нара́да семіна́ры-нара́ды
Р. семіна́ра-нара́ды семіна́раў-нара́д
Д. семіна́ру-нара́дзе семіна́рам-нара́дам
В. семіна́р-нара́ду семіна́ры-нара́ды
Т. семіна́рам-нара́дай
семіна́рам-нара́даю
семіна́рамі-нара́дамі
М. семіна́ры-нара́дзе семіна́рах-нара́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

нарада... (гл. народа...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «народа...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: нарадазнаўства, нарадапраўства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семіна́р-нара́да (род. семіна́ра-нара́ды) м. семина́р-совеща́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

совеща́ние ср. нара́да, -ды ж.;

произво́дственное совеща́ние вытво́рчая нара́да;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нара́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нара́д нара́ды
Р. нара́да нара́даў
Д. нара́ду нара́дам
В. нара́д нара́ды
Т. нара́дам нара́дамі
М. нара́дзе нара́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)