до́вад, ‑у, М ‑дзе, м.

Думка, меркаванне, факт, якія сведчаць пра што‑н., даказваюць што‑н.; доказ. Ніякія довады Лабановіча за тое, што ён мусіць паехаць да сябра, Бабініч не браў пад увагу. Колас. Вокны друкарні напоўнены яркім святлом. Яны будуць свяціць усю ноч, быццам у довад, што гэты вялізны гмах заўсёды бадзёра стаіць на варце народнай культуры. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выражае эмоцыі; выкліканы эмоцыямі, напоўнены эмоцыямі. Эмацыянальная прамова. Эмацыянальная гульня. □ А па вачах было відаць, што жанчына кожную хвіліну жыве багатым эмацыянальным жыццём. Арабей. І ўсё ж ад эпізода да эпізода фільм набірае тэмп і пругкасць, расце эмацыянальны напал падзей. «ЛіМ».

2. Здольны жыва рэагаваць на што‑н.; не разважны, нястрыманы. Эмацыянальны характар. Эмацыянальны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прачу́лы, ‑ая, ‑ае.

Напоўнены вялікім пачуццём. Хай новыя людзі на заўтра пабачаць, Як сэрцы імкнуліся край будаваць, Пабачаць і ў песнях прачулых адзначаць Адважных байцоў незлічоную раць. Куляшоў. У трыццатыя гады паэт стварае самыя прачулыя свае вершы, дзе ўсімі гранямі пераліваюцца пачуцці радасці жыцця, свабоднай працы. Навуменка. Многа цёплых, прачулых слоў давялося пачуць Барысу ад прысутных пра сям’ю старога чыгуначніка Фёдара Цімафеевіча Даражкова. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кі́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае своеасаблівы смак, падобны на смак лімона, журавін. Кіслае віно. Кіслыя ягады.

2. Атрыманы ў выніку браджэння, прыгатаваны шляхам квашання. Кіслае малако. Кіслая капуста. // Які сапсаваўся ад браджэння; пракіслы. Кіслы суп. Кіслая каша. // Напоўнены пахамі кіслаты. Кіслае паветра.

3. перан. Разм. Які выражае незадаволенасць; маркотны, панылы. Кіслы настрой. Кіслая ўсмешка.

4. Які змяшчае кіслату (у 2 знач.). Кіслы раствор. Кіслая глеба.

•••

Кіслая соль гл. соль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ды́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Які дыміцца, дыміць, вылучае многа дыму. Дымная галавешка. □ У Камуне школа, Электрычнасць, яслі, Дымныя лучыны Назаўсёды згаслі. Купала. // Напоўнены, зацягнуты дымам. Дымная восець. Дымнае неба. // Які складаецца з дыму. Адзін з самалётаў, цягнучы за сабой доўгі дымны шлейф, раптам крута пайшоў уніз. Лынькоў.

2. перан. Падобны на дым. Яшчэ з вечара неба з паўднёвага боку засценьвалася дымнаю павалокаю лёгкіх воблакаў. Колас.

•••

Дымны порах гл. порах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пярна́т (перна́т) ’пухавік’ (Нас.), ’пярына’ (Бяльк.), pirnát ’вялікая падушка з пер’я на ўвесь ложак’ (Варл.), пярна́ты ’падушкі’ (Шат.), пырна́ты, перна́ты ’пярына’ (Булг.). Запазычана з польск. piernat ’матрац, напоўнены пер’ямі’ (Кюнэ, Poln., 86), што, відаць, уяўляе субстантываваную кароткую форму прыметніка *perьnatъ, параўн. ст.-бел. пернатыи (Скарына), укр. перна́ткий ’пакрыты пер’ямі’, рус. перна́тый ’тс’, чэш. pernatý, ст.-чэш. peřnatý, славен. pernat, балг. перна́т ’падобны да пяра’, ст.-слав. перьнатъ ’пакрыты пер’ямі’. Польскае слова, паводле Банькоўскага (2, 558), выводзіцца з дыял. piernaty, pierznaty < *pierzynaty, ад *perina, гл. пяры́на ’пяро’, што неабавязкова, параўн. балг. пе́рен ’перысты’ (< *perьnъ) з далучэннем суфікса носьбіта прыкметы — перна́тка; у народнай песні: патки пернатки ’пёрыстыя качкі’ (БЕР, 5, 177).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўнынапоўнены да самага верху, перапоўнены’, ’цалкам ахоплены’, ’тоўсты’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Ян., ТС, Бяльк.), ’цэлы’ (Бяльк.), по́вен ’поўны’, ’вельмі многа’ (валож., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ст.-бел. полный, укр. по́вний, рус. по́лный, польск. pełny, в.-луж. połny, н.-луж. połny, палаб. påu̯në, чэш., слав. plný, славен. pȏln, серб.-харв. пу̏н, балг. пълн, макед. полн, ст.-сл. плънъ. Прасл. *pъlnъ, *pъlnъjь (< і.-е. *pl̥‑no‑s ’поўны’); роднаснае літ. pìlnas ’поўны’, pìlti ’наліваць’, прус. pilnan ’цэлае’, англ. full, франц. plejn, інд. prāna‑ і pūrnás ’поўны’, ст.-грэч. πλήρης, лац. pleo ’напаўняю’ (параўн. кампле́кт), plēnus, ням. Fülle, voll — ад кораня са значэннем ’напаўняць, наліваць’ (Глухак, 512; Брукнер, 402; Фасмер, 3, 312, з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́ўны, -ая, -ае; по́вен, по́ўна.

1. чаго і без дап. Напоўнены чым-н. да самых берагоў, умясціў у сябе многа каго-, чаго-н.

Поўнае вядро вады.

Поўная хата людзей.

2. перан., чаго і чым. Цалкам ахоплены, прасякнуты чым-н.

Вочы, поўныя спачування.

3. Цэльны, цалкам закончаны, вычарпальны.

Апісаць п. круг.

П. збор твораў.

Поўная свабода выбару. 3 поўным правам.

4. Які дасягнуў адпаведнай нормы, найвышэйшага развіцця, граніцы.

Поўных васямнаццаць гадоў.

У поўным росквіце сіл.

Уключыць поўную скорасць.

Работа ідзе поўным ходам (хутка, інтэнсіўна). У поўным сэнсе слова (у сапраўдным значэнні слова, сапраўды). Гаварыць на п. голас (на ўвесь голас; таксама перан.: адкрыта, не хаваючы нічога).

5. Тоўсты, мажны.

П. мужчына.

Гімнастыка для поўных (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заня́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад заняць.

2. у знач. прым. Які займаецца чым‑н. у даны момант; несвабодны. Дні са тры Макар быў вельмі заняты на рабоце, і мне прыйшлося хадзіць на раку аднаму. Ляўданскі. Мама і тата вельмі занятыя, з работы позна прыходзяць. Юрэвіч.

3. у знач. прым. У якім знаходзіцца хто‑, што‑н., на якім размясціўся хто‑н.; несвабодны. Умацавацца на занятых пазіцыях. □ Школьны зал заняты — ёлку рыхтуюць. Якімовіч. Амаль палавіна рачной плыні.. была занята плытамі. Лынькоў. // Напоўнены, непарожні. Заняты кошык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слёзны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да выдзялення слёз. Слёзныя залозы. Слёзны канал.

2. Які мае адносіны да слёз. На хударлявых скронях чарнелі сляды слёзных рагаў. Гартны. Што з табою, галубка? Чаму твае вочы заслаў слёзны туман? Кірэенка.

3. Напоўнены слязамі. Апейка перахапіў слёзны позірк дзяўчыны. Мележ.

4. Які імкнецца разжаліць, расчуліць каго‑н., жаласны. Слёзная просьба. □ Галя чытала слёзны бацькаў ліст, і ў самой нагарнуліся слёзы. Сабаленка.

5. Набыты цяжкай працай; няшчасны. Каролек не хацеў пазычаць грошы — парабчанскія .. слёзныя капейкі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)