спецыялізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Даць (даваць) спецыяльныя веды і навыкі ў якой‑н. галіне навукі і тэхнікі; навучыць (навучаць) якой‑н. спецыяльнасці. Спецыялізаваць студэнтаў па тэлемеханіцы.

2. Прызначыць (прызначаць) для работы ў якой‑н. спецыяльнай галіне або для спецыяльнага выкарыстання. Спецыялізаваць магазіны. Спецыялізаваць гаспадаркі на вытворчасці тэхнічных культур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажы́так, ‑тку, м.

1. гл. пажыткі.

2. Здабыча, пажыва. [Адам:] — Сюды, проста на кашару, і перліся, нячысцікі. Мабыць, [ваўкі] нюхам вынюхалі, што тут пажытак добры. Сабаленка. // толькі адз.; перан. Тое, што дае матэрыял для думак, размоў і пад. Пажытак для роздуму. □ Стылізаваныя пад фальклор вершы Чачота былі спробай даць селяніну духоўны пажытак, блізкі і зразумелы яму, навучыць яго жыць лепш, багацей. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́хаваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Даць неабходныя навыкі, навучыць паводзіць сябе. Выхаваць дзяцей. // Падрыхтаваць да якой‑н. дзейнасці; вырасціць. Выхаваць кадры інтэлігенцыі.

2. Сфарміраваць чый‑н. характар, зрабіць уплыў на склад думак, пачуцці. Выхаваць мужнага барацьбіта. Выхаваць надзейнага памочніка. Выхаваць пачуццё адказнасці. □ [Галубовіч:] — Трэба абудзіць народ, выхаваць, згуртаваць і павесці на рашучы і ўжо астатні штурм царызму. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.

1. чаго. Паставіць у значнай колькасці.

Н. стагоў сена.

Н. талерак на стол.

2. што. Накіраваць на каго-, што-н., у бок каго-, чаго-н.; нацэліць.

Н. пісталет на каго-н.

3. што. Выставіць наперад, выцягнуць.

Н. рукі.

4. што. Накіраваць на каго-, што-н. (позірк, вочы і пад.).

Н. вочы.

5. што. Падняць, зрабіць стаячым (каўнер).

Н. каўнер.

6. чаго. Пабоямі нарабіць (сінякоў, гузакоў; разм.).

7. што. Паставіць грэцца (пра самавар).

Н. самавар.

Наставіць на розум — даць разумную параду, навучыць чаму-н. добраму.

|| незак. настаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навуча́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. навучаць — навучыць (у 1 знач.). // Прывіццё якіх‑н. ведаў, навыкаў. Працэс навучання. Політэхнічнае навучанне.

2. Разм. Парада павучальнага характару. — Ты можа б кінуў ужо чытаць мне свае навучанні?.. — гнеўна кінула.. [Лена] вачамі на брата і выйшла. Лынькоў. [Крысціна] цвёрда памятала матчына навучанне. Васілевіч.

•••

Вочнае навучанне — навучанне з пастаянным наведваннем заняткаў (у адрозненне ад завочнага).

Ланкастэрская сістэма навучання гл. сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жу́чыць ’дакараць’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). Рус. жу́чить ’тс’. Параўн. серб.-харв. жу̏чити, жу́чити ’рабіць горкім, мучыць’ (відаць, ад жу̑ч ’жоўць, злосць’). Праабражэнскі (1, 239) звязваў жучить з жгут, што неверагодна. Мала верагодна і дапушчэнне Фасмера (2, 68) пра сувязь з жуда, жуткий. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 301, ЭИРЯ, 3, 65) лічыць звязаным з рус. дыял. жук ’сварка, шум’ (у СРНГ не зафіксавана) і жу́ка́ть ’дакараць, спрачацца, сварыцца, гаварыць ціха’. Гэта этымалогія мае больш падстаў. Ці не з польск. zuczyćнавучыць’ (у рус. тады з бел.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наважа́ць1 ’прывязаць, прыжывіць’ (Сцяшк.). Калі гэта не фанетычным шляхам змененае навязиць ’прывязаць’, то можа быць супастаўлена з укр. навижити, адно са значэнняў якога ’навучыць, прывучыць’, тады ўсё да *іladiti, гл. вадзіць. Другая магчымасць — да вижыць (гл.), параўн. наважваць ’прыціскаць’ (лунін., Шатал.).

Наважа́ць2, naważać(i) ’наведваць’ (Федар.). Відаць, ітэратыў ад *voziti, параўн. дакладную паралель серб.-харв. navažati, суадноснае з navoziti ’навазіць’ (RHSJ); меркаванні Лаўчутэ (Литуанизмы, 43) аб запазычанні бел. -важаць з літ. važiuoti ’ехаць’ у святле названай паралелі здаюцца непераканальнымі. Параўн. навяжоны, навяжаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

внуши́ть сов.

1. (вызвать) вы́клікаць; (возбудить) абудзі́ць; (вселить) усялі́ць, пасялі́ць, нада́ць; (навеять) наве́яць; (при помощи гипноза) унушы́ць;

2. навучы́ць; (уговорить) угавары́ць; (подговорить) намо́віць; (убедить) перакана́ць; см. внуша́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наста́ўнік ’выкладчык’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’настаўнік; натхніцель’ (ТСБМ); яшчэ ў 20‑я гады ўжывалася ў літаратурнай мове побач з русізмам вучы́цель, вучы́целька. Відаць, семантычны наватвор на базе народнага наста́віцьнавучыць’, першапачаткова з наставіць на пуць, параўн. наставіць пуць ’абраць жыццёвы шлях’ (Сл. ПЗБ), настаўля́ць ’павучаць’ (там жа), або праз рус. (ц.-слав.) са ст.-слав. наставьникъ ’кіраўнік, майстар, правадыр’, што атрымала больш вузкае значэнне ’духоўны настаўнік, натхніцель’; параўн. наста́ва ’наглядчык, наглядальнік’ (Сл. ПЗБ). Да ста́віць, стаўля́ць (гл.).

Настаўні́к, настаўні́ч ’талакнянка’ (пух., Жыв. сл.). Таго ж паходжання, што і настаноўнік (гл.); да ставіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

указа́ць, укажу, укажаш, укажа; зак.

1. з дадан. сказам. Даць указанне, настаўленне; навучыць чаму‑н. Указаць, як весці работу.

2. на што. Адзначыўшы што‑н., звярнуць на яго ўвагу; выявіць што‑н. Указаць на памылкі. Указаць на адмоўныя бакі дзейнасці.

3. што. Паказаць, назваць для ведама, кіраўніцтва. Указаць лепшы метад. □ Каб ніякіх не было сумненняў, Назву па-старому ўказаць Адміністрацыйнаму дзяленню. Барадулін.

4. Тое, што і паказаць (у 2 знач.). Указаць месцазнаходжанне друкарні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)