за́мша, ‑ы, ж. і замш, ‑у, м.

Мяккая скура з аксамітнай паверхняй, якая вырабляецца са шкуры аленя, лася і пад. шляхам спецыяльнай апрацоўкі. Чаравікі з замшы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высачыня́, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і вышыня (у 1, 2, 4 і 6 знач.). Там, далёка ў высачыні, паслалася мяккая, цёмна-сіняя навісь неба. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мя́ккі в разн. знач. мя́гкий;

м. хлеб — мя́гкий хлеб;

мя́ккае святло́ — мя́гкий свет;

м. го́лас — мя́гкий го́лос;

мя́ккія ру́хі — мя́гкие движе́ния;

м. хара́ктар — мя́гкий хара́ктер;

м. ваго́н — мя́гкий ваго́н;

мя́ккая паса́дка — мя́гкая поса́дка;

мя́ккія зы́чныялингв. мя́гкие согла́сные;

мя́ккая вада́ — мя́гкая вода́;

м. знак — мя́гкий знак;

мя́ккая мэ́бля — мя́гкая ме́бель;

мя́ккае паднябе́ннеанат. нёбная занаве́ска;

м. як воск — мя́гкий как воск

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мя́кіш, мекі́ш, мя́куш, мякі́ш, мʼякі́ш, ме́кіш, мя́каш, мня́кіш, мякі́шык, мякі́шкамяккая частка чаго-небудзь’, ’мышца’, ’лытка’, ’сцягно’, ’кончыкі пальца’ (ТСБМ, Нас., Растарг., Янк. 2, Вешт., Грыг., Касп., Бяльк.; полац., Нар. сл.; івац., жлоб., Жыв. сл.; карэліц., Шатал.; Сл. ПЗБ), ганц.мяккая частка лечанага хлеба’, барыс. ’насенная частка гарбуза’ (Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ’мяккае месца пад капытом у каня, каровы’ (ТС), ’чалавек уразлівы, слабавольны’ (Нар. Гом.); мяку́шак, мя́кушка ’кончык, пупышка пальца’, мякі́шка ’мочка вуха’, мякі́ша́ ’мяздра ў гарбузе’ (чачэр., ветк., Мат. Гом.; бых., Мат. Маг.; Юрч.), мякі́шы ’мускулы’ (рэч., гом., Мат. Гом.), мʼя́кішэк ’мочка вуха’ (ТС). Рус. мя́ки́ш, мяку́ш, польск. miękisz ’мякіш’, чэш. měkkýs ’малюск’, ’рак без панцыpa’, ’мяккі мергель’, серб.-харв. мѐкиш ’мяккі плод’, ’від рака’, балг. мекиш ’мякаць’, ’груша’. Прасл. mękyšь, якое да mękъ‑kъ > мяккі (гл.). (Бернекер, 2, 43; Траўтман, 184; Фасмер, 3, 29; Махэк₂, 358; Скок, 2, 401).

Мякі́ш, мекі́шмяккая вільготная трава’ (Янк. 2), жытк. мекішы́ ’покрыва з мяккай травы на нізкіх месцах, у далінах’ (Яшк.), мяку́ха, мяку́ша, мяку́шкамяккая трава, атава’ (докш., Янк. Мат.; полац., Нар. лекс.; брасл., Сл. ПЗБ). Рус. наўг. мяку́шка ’канюшына’, ’сакавітая трава’, чэш. měkkýšмяккая трава’, балг. банск. мекѝш ’маладая мяккая трава’, в.-луж. mjakuš ’мятліца’. Прасл. mękyšь, mękušь. Да mękъ‑kъ > мяккі. Аб суфіксах гл. Слаўскі, SP, 1, 78; 79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мя́ккі, -ая, -ае.

1. Які ўгінаецца пры націсканні, няцвёрды, эластычны, далікатны.

М. хлеб.

М. абутак.

Мяккія валасы.

Мяккія рукі.

2. Прыемны для ўспрымання; не рэзкі.

М. голас.

Мяккае святло.

3. Плаўны, павольны.

Мяккія рухі.

4. перан. Лагодны, ціхі, спагадлівы.

М. характар.

М. чалавек.

5. Нястрогі, паблажлівы.

М. прыгавор.

6. Цёплы, несуровы.

М. клімат.

Мяккая зіма.

7. Які ўтрымлівае мала вапнавых солей.

Мяккая вада.

8. На транспарце: з мяккімі сядзеннямі або прызначаны для выкарыстання мяккіх сядзенняў.

М. вагон.

9. Аб зычным гуку: які вымаўляецца прыбліжэннем сярэдняй часткі языка да цвёрдага паднябення; проціл. цвёрды.

Мяккі знак — назва літары «ь».

|| ласк. мя́кенькі, -ая, -ае (да 1 знач.).

|| наз. мя́ккасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фуля́р, ‑у, м.

1. Лёгкая і мяккая шаўковая тканіна.

2. Уст. Хустка або насоўка з гэтай тканіны. Выбіцкі.. палез у кішэнь па чырвоны фуляр, які нагадваў невялічкі абрус. Караткевіч.

[Фр. foulard.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цягу́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Клейкая мяккая цукерка з малака і цукру. // перан. Цяганіна, зацяжка. [Поклад:] — Запеў у вас як быццам неблагі, а пераходзіць ён у цягучку. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дыле́ць ’імжэць’ (Жд. 1). Няясна. Магчыма, звязана з дыл, дыло́к (гл.) ’мяккая мука, парашок’. Тады тут метафара (’дробны парашок, мука’ > ’дробны дожджык’ > ’імжэць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сафа́, ‑ы; мн. софы, соф; ж.

Мяккая шырокая канапа з нізкімі спінкай і падлакотнікамі. У пакоі, куды Раўбіч прывёў Алеся, стаяла вялізная турэцкая сафа, стол з бутэлькамі і закускай і некалькі крэслаў. Караткевіч.

[Фр. sofa з араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабахара́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца слабым характарам, не мае цвёрдай волі. Мяккая і слабахарактарная Алена адступілася ад свайго гаспадарскага права. Колас. — Так!.. — згаджаецца Пятро. — Шкода Антона — слабахарактарны, а жонка гэтым і карыстаецца... Каршукоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)