табурэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Род мэблі для сядзення ў выглядзе круглай або квадратнай формы без спінкі. Ліда падала табурэтку, папрасіла сесці, села сама на ўскрай ложка. Мележ.

[Фр. tabouret.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абі́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абіваць — абабіць.

2. Матэрыял, якім абіваюць або абабіта што‑н. Плюшавая абіўка мэблі. □ Праз шалёвачную абіўку столі церушыліся тонкія струменьчыкі пяску. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кана́па, ‑ы, ж.

Прадмет мяккай мэблі для сядзення і ляжання, са спінкай і падлакотнікамі. [Георгій] апусціўся на канапу і стомлена адхінуўся да спінкі. Мележ. Пры сцяне пад вокнамі стаяла масіўная, са смольных дошак канапа. Сабаленка.

[Фр. canapé.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́жак, м.

Прадмет мэблі для сну ў выглядзе доўгай рамы з ножкамі і дзвюма спінкамі, на якую кладуцца матрац і пасцель. Драўляны ложак. Жалезны ложак. □ Хлопчык ляжаў на ложку, захутаны ў дзве коўдры. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разво́зчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца развозам чаго‑н. Насільшчыкі і развозчыкі мэблі пры магазіне мала калі бачылі ў сваёй практыцы такую жанчыну, якая б так спрытна таргавалася і дамагалася свайго без доўгай гаворкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарніту́р м.

1. гарниту́р;

г. мэ́блі — гарниту́р ме́бели;

г. бялі́зны — гарниту́р белья́;

2. разг. костю́м;

ён у но́вым ~ры — он в но́вом костю́ме

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарніту́р, ‑а, м.

1. Поўны набор, камплект прадметаў пэўнага прызначэння. Гарнітур мэблі. Гарнітур бялізны.

2. Разм. Касцюм. [Шаманскі] сёння выглядаў незвычайна маладым. Можа, яго маладзіў новы сіняга бастону гарнітур, белы каўнер сарочкі з бардовым гальштукам, нізка выстрыжаныя скроні. Дуброўскі.

[Фр. garniture.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саф’я́н, ‑у, м.

Мяккая, добра вырабленая звычайна яркага колеру авечая скура, якая ідзе на кніжныя пераплёты, абутак, абіўку мэблі. Увечары бацька зайшоў у пакой Халіды і асцярожна паставіў на стол абабітую саф’янам скрыначку, лёгенька націснуў на вечка. Ус.

[Перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэ́сла, ‑а, н.

1. Прадмет мэблі, звычайна са спінкай, прызначаны для сядзення аднаго чалавека. Венскае крэсла. □ Вялікая гасціная была ўстаўлена добрым дзесяткам крэслаў вакол круглага стала. Ваданосаў. // Такі прадмет мэблі з мяккай абіўкай і ручкамі-падлакотнікамі. [Дзяўчына] падышла пад акно, зірнула на двор і толькі тады вярнулася і села ў мяккае крэсла каля канапы. Мурашка.

2. перан.; звычайна з азначэннем. Разм. Месца работы, пасада. Заняць міністэрскае крэсла. □ Летась залічыў у штат жонку майго лепшага сябра Радзівонава — раскрытыкавалі так, што ледзь у крэсле ўтрымаўся. Вірня.

•••

Крэсла-ложак — раскладное крэсла, якое можна выкарыстоўваць у якасці ложка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насі́льшчык, ‑а, м.

Чалавек, які носіць багаж на вакзалах і прыстанях. Не паспелі пасажыры сысці на бераг, як на іх з усіх бакоў, нібы чайкі на хлеб, пачалі накідвацца насільшчыкі. Філімонаў. // Чалавек, які займаецца пераноскай чаго‑н. Насільшчыкі мэблі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)