обмы́лок разг.

1. (остаток мыла) змы́лак, -лка м.;

2. / обмы́лки ед. нет (мыльная вода) па́залкі, -лак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падмы́ць сов., в разн. знач. подмы́ть;

вада́ ~мы́ла грунт — вода́ подмы́ла грунт;

п. дзіця́ — подмы́ть ребёнка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запа́сці, 1 і 2 ас. не ўжыв., -падзе́; запа́ў, -па́ла; зак.

1. Заваліцца куды-н., за што-н.

Кавалак мыла запаў за шафу.

2. Удацца ўнутр, стаць запалым.

Вочы запалі.

3. перан. Глыбока замацавацца, захавацца.

Словы запалі ў душу.

Што гэта запала табе ў галаву?

|| незак. запада́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

салама́с, ‑у, м.

Цвёрды штучны тлушч, які атрымліваецца шляхам хімічнай апрацоўкі алею, тлушчу марскіх млекакормячых і рыб і ідзе на выраб мыла, маргарыну і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пот / у каня: мыла (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

мы́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.

1. Намыльваць сябе мылам.

2. Распускаючыся ў вадзе, даваць пену. Глей аж сіні, мыліцца, як сапраўднае мыла. Ваданосаў.

3. Зал. да мыліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патае́мнік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і тайнік. Якуб дастаў з патаемніка кавалак гаспадарчага мыла. Лупсякоў. [Міхалка] рабіў драўляныя скрыначкі з патаемнікамі, якія не кожны мог адчыняць. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Памянш. да крама; невялікая крама. [Волька] ўжо абышла кааператыўныя крамкі: купіла газы, цукерак дзецям, мыла, дастала і хусцінку старой. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмы́ліцца, ‑ліцца; зак.

Спец. Ператварыцца ў мыла шляхам хімічнай рэакцыі (пра тлушчы).

абмылі́цца, ‑лю́ся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Абл. Памыліцца. — Я абмыліўся — людзей не слухаў... Болей гэтага не будзе... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зле́пак, ‑пка, м.

Копія, злепленая з чаго‑н. Гіпсавы злепак. // Адбітак чаго‑н. на мяккім, вязкім матэрыяле. Прыбіральшчыца, улучыўшы зручную хвіліну, зрабіла злепкі.. ключоў [ад турмы] на кавалачку звычайнага мыла. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)