шмана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., без дап., на каго-што і з дадан. сказам.

У выразе: (і) не шманае — не звяртае ніякай увагі, не рэагуе на каго‑, што‑н., захоўвае поўны спакой. — І дзе ты гэтак налупіўся, Каб ты смалы ўжо быў напіўся. Ото натура! — жонка лае, А ён [Міхал] смяецца, не шманае. Колас. — Старэйшы [сын] і не шманае, што заўтра на вайну пойдзе, а меншы — дзіцё... Чарнышэвіч. І не шманаюць [жывёлы], што плывуць. Вада, а страху — ані знаку. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́ла, ‑а, н.

Разм.

1. Тое, што і справа. Калі ўжо сонейка прыгрэла, Антось на полі кончыў дзела і выпраг коніка сівога, Свайго памочніка старога. Колас. Вялікі целам, ды малы дзелам. Прыказка.

2. Пра што‑н. карыснае, важнае. — Хамут ладзіш? Дзела. Не гаруй, хлопец, я меншы за цябе без бацькі застаўся, а вось жыву. Асіпенка. — А ён дзела кажа. Купляй тры пары, — весела параіла Клаўдзя. Савіцкі.

•••

Ісці ў дзела гл. ісці.

Пры дзеле — пры занятку, пры рабоце.

Пусціць у дзела гл. пусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ступа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да ступіць ​1.

2. Крочыць, ісці. Тут [на Палессі] асцярожна трэба ступаць нагой: трава расце на дрыгве, якая гойдаецца пад нагамі, з якое сочыцца вада. Чорны. Бацька глядзіць, як лёгка ступою я, і нешта думае. Сачанка. // на што. Рабіць апору на што‑н. пры хадзьбе. Боль пры хадзе меншы, калі ступаць не на пятку, а на насок. Навуменка.

•••

Нага не ступала гл. нага.

На парог не ступаць — не хадзіць да каго‑н., не бываць у каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́льшы, ‑ая, ‑ае.

1. Выш. ст. да прым. вялікі (у 1 знач.). Завостраныя вяршыні большых дрэваў, якія раслі ў яры, — бяроз, асін, алешын, — былі ўпоравень з узгоркамі. Мележ.

2. Старэйшы па ўзросту, званню і пад. Меншы брат крычыць на большага: — Хоць ты і старэйшы, а ў крыўду я табе не дамся! Якімовіч. [Вартавы:] Якога табе начальніка? [Дзед Бадыль:] Самага большага. Крапіва.

3. у знач. наз. Разм. Старэйшы, дарослы. [Мацвей] давольны быў і тым, што ўслужыў большым. Лобан.

4. у знач. наз. Значнае, важнае, істотнае. Згубіўшы большае, не шкадуй меншае. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́лка1 ’невялікая колькасць’ (Інстр. III), ’малютка’ (Нас., Шат.), ’малая дзяўчына’ (мазыр., Мат. Гом.), ’нізкарослая дзяўчына’ (драг., КЭС), ’малая булачка з рэшткаў цеста ў дзяжы’ (паўд.-усх., КЭС). Рус. ма́лкаменшы брат ці сястра’, ’эй, малец!’, пск., цвяр. ’маларослая дзяўчына’; серб.-харв. малка ’імя курыцы’, балг. ма̀лката ’эй, дзяўчынка!’ Відаць, з прасл. malъka. Да малы́ (гл.).

Ма́лка2 ’навугольнік рухомы, які можна ставіць пад любым вуглом’ (Інстр. II), рус. алан. ма́лка ’мерка ў сталяроў’. Запазычана з рус. мовы, у якую прыйшло з галан. mal ’вымяральны інструмент’ (Фасмер, 2, 563). Параўн. таксама швед. mall ’шаблон, контур’, ’лякала’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нішчы́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Не прыпраўлены скаромным, без скаромнага; посны. Мы атрымлівалі толькі агульную норму хлеба і два разы на дзень у сталоўцы нішчымны .. крупнік. Сяргейчык. Большы брат згатаваў добры абед, нават два скруткі каўбасы на стол палажыў. А меншы наварыў капусты, ды і то нішчымнай. Якімовіч.

2. Без нічога, без якіх‑н. дабавак. [Хана] такая худая, што мне робіцца шкада яе, і я аддаю ёй усе грушы, а на перапынку елі нішчымны хлеб. Каліна. // Пусты. Часамі ў гумно ўрываўся лёгкі ветрык, паварушваючы звіслыя са страхі нішчымныя каласкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што.

1. Прышрубаваць; закруціць. Прыкруціць гайку. // Прымацаваць да чаго‑н. з дапамогай шрубы, балта і пад. Клін патрэбна было пазам пакінуць на правую па ходу цягніка рэйку і прыкруціць балтамі. Краўчанка.

2. Закручваючы, прымацаваць; прывязаць. Прыладзіў [Зіновій Цімафеевіч] пучок мачалы, дротам прыкруціў да кія. Важнецкі квач атрымаўся. Нядзведскі.

3. Закруціць трохі або тужэй; падкруціць. Прыкруціць кран. // Круцячы, пакручваючы (рычажок, ручку), зменшыць што‑н., збавіць сілу, моц чаго‑н. Прыкруціць кнот у лямпе. □ Андрэй запаліў вялікі калгасны ліхтар.., прыкруціў агонь — меншы не так патушыць вецер — і пайшоў на ферму. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

другі́, -а́я, -о́е.

1. гл. два.

2. Не такі, інакшы, непадобны да гэтага або ранейшага.

Зусім д. голас.

3. Паўторны.

Д. прыезд.

4. Ужыв. пры супрацьстаўленні.

Аднаму чалавеку весела, а другому сумна.

Адзін большы, д. меншы.

5. Не галоўны па значэнні, другарадны.

На другіх ролях.

6. Які замяняе першага, сапраўднага.

У яго цяпер д. бацька.

7. Не гэты, іншы.

Другім разам прыходзьце.

8. займ. неазнач. Які-н. іншы.

Д. дзякаваў бы, а ты не задаволены.

9. Які атрымліваецца пры дзяленні на два.

Другая частка.

10. у знач. наз. друга́я, -о́й, ж. Другая частка чаго-н.; палавіна.

Адна другая.

11. у знач. наз. друго́е, -о́га, н. Страва, якая падаецца пасля першай.

На другое падалі мачанку.

12. у знач. наз. другі́, -о́га, м., мн. -і́я, -і́х. Хтосьці іншы, не сам.

Сам не гам і другому не дам (прымаўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ме́зенец ’пяты, самы малы палец на руцэ і назе’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), арш. ме́зініц, уздз. мі́зі́нец, мазыр. мезі́нчык, шальч. мязі́нчык (КЭС, Сл. ПЗБ), ме́зенік, мізіні́к ’тс’ (ТС), ме́зінецменшы, апошні сын’, мі́зіная (дачка) ’апошняя’ (Нас., Растарг., Федар. 2). Укр. мизи́нець ’тс’, ’мезенец’, рус. мизи́нец ’тс’, мизи́нный ’малодшы’, рус. ц.-слав. мѣзиньць, польск. miziniec ’тс’, ст.-чэш. mězenec, mezenec, чэш. ’безымянны палец’, славен. mezȋnec, mezȋnek ’малодшы сын’, ’мезенец’, серб.-харв. мје̏зимац, мљѐзимац, мѐзимац ’тс’, ’маленькі’, чак. mezinac, mazinac, лікск. мези́нак, балг. мизи́нец ’апошні сын’. Прасл. měz‑in‑ьcь (параўн. літ. mažỹnikas ’маленькі’). Утварылася ў выніку намінацыі словазлучэння mezinъ pьrstъ (або palьcь). Да ме́дзены (гл.). Параўн. таксама Мартынаў, Балто-слав.-ит. изогл., 30–31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

меркава́цца, мяркуюся, мяркуешся, мяркуецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мець у якасці намеру, разліку на будучае; намячацца. Верамейчык расказаў, якім чынам калгас дасягнуў высокіх ураджаяў і як далей мяркуецца развіваць гаспадарку. Дуброўскі. Сельскі савет перайшоў у новы будынак — меншы — на сярэдзіну вёскі, а стары, вялікі, меркаваўся пад клуб. Пестрак.

2. Жыць у згодзе, мірыцца. — Вядома, бацькаўшчыны шкода, — Сказаў Антось у тоне згоды: — Але ж і трэба меркавацца І аднаго чаго трымацца. Колас.

3. Раіцца. Тут .. [хлопцы] зноў пачалі меркавацца, каму лезці, а каму збіраць яблыкі. Шахавец. — Я табе, сынку, скажу. Я меркаваўся з маткаю.. Мы з маткаю дамо рады і даўгам і зямлі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)