бо́льшы, ‑ая, ‑ае.
1. Выш. ст. да прым. вялікі (у 1 знач.). Завостраныя вяршыні большых дрэваў, якія раслі ў яры, — бяроз, асін, алешын, — былі ўпоравень з узгоркамі. Мележ.
2. Старэйшы па ўзросту, званню і пад. Меншы брат крычыць на большага: — Хоць ты і старэйшы, а ў крыўду я табе не дамся! Якімовіч. [Вартавы:] Якога табе начальніка? [Дзед Бадыль:] Самага большага. Крапіва.
3. у знач. наз. Разм. Старэйшы, дарослы. [Мацвей] давольны быў і тым, што ўслужыў большым. Лобан.
4. у знач. наз. Значнае, важнае, істотнае. Згубіўшы большае, не шкадуй меншае. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)