задуме́нны, ‑ая, ‑ае.

Паглыблены ў думкі, разважанні; задумлівы. Думкі пра інстытут цяпер прыносілі не радасць, а нудны боль. Андрэй стаў невясёлы і задуменны. Чарнышэвіч. Марынка сядзела задуменная, негаваркая, ні да чаго не дакраналася. Хадкевіч. // Які выражае роздум, задуменне. Бухгалтар зноў пачаў думаць. Задуменны позірк яго блукаў па кабінеце. Арабей. Твар сур’ёзны ў селяніна, Важны, задуменны. Колас. // Які навявае думкі, схіляе да разважанняў. Гучаць беларускія мелодыі ў аркестры: ціхія, задуменныя, працягла-пявучыя і лірычныя. Сяргейчык. // перан. Маўклівы, таямніча-загадкавы. У ціхую пагоду зімовы лес маўклівы, задуменны і таямнічы. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лэмза ’разява, няўклюда, нязграбны’ (шальч., Сл. ПЗБ; сувалк., КЭС). Балтызм, параўн. літ. lémza ’павольны, вялы, маўклівы чалавек, цяльпук’. Гэтак жа Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 2, 700).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́мра, момрамаўклівы, негаваркі, пануры чалавек’ (ТС, Сцяц.; беласт., Сл. ПЗБ; слонім., Нар. словатв.), навагр. мумрава́ты ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Відавочна, балтызм. Да му́ма1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маўчу́нмаўклівы, негаваркі чалавек’ (ТСБМ, Мат. Гом., беласт., Сл. ПЗБ), моўчу́н (ТС). Укр. мовчу́н ’тс’. Да маўча́ць (гл.). Аб суфіксе ‑unъ гл. Слаўскі, SP, 1, 134.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́ліва, валева ’многа’ (КСТ). Укр. ва́ляво ’тс’ (Грынч.). Да прыметніка *валлівы < валіць (параўн. маўклівы, ганарлівы). Семантычна пацвярджаецца выразам «валам валіць»; параўн. яшчэ ўкр. ва́льний ’моцны, вялікі’ (Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мамойло ’маўчун’ (ганц., Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. літ. mėmė̃, mėmẽlė ’ціхі, маўклівы, малагаваркі чалавек’. Менш імаверна звязваць генетычна гэту лексему з укр. мама́й ’статуя, баба ў стэпе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

самарда́к, ‑а, м.

Разм.

1. Груб. Удар па твары. Даць самардака.

2. Хвароба ў роце, пры якой баляць сківіцы. Самардак у роце — есці нельга.

3. Пануры, упарты, маўклівы чалавек. Глядзіць спадылба, як той самардак.

4. Упартасць, маўклівасць. Трэба самардака выгнаць з яго.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Момра, му́мра (груб.) ’маўклівы чалавек’ (ваўк., Сцяшк. Сл.), момрыць (груб.) ’невыразна гаварыць’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Старое анаматапеічнае ўтварэнне. Параўн. славен. momljáti (Бязлай, 2, 194). Да мумра, мума (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маўклі́смаўклівы чалавек’ (гродз., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 46), слова паходзіць з літ. mauklỹs ’непрыгожы, нязграбны’. Фактычна, аднак, тут мы маем толькі запазычаны канчатак ‑c (і́с).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мармоль ’нелюдзімы, негаваркі чалавек’ (ТСБМ), польск. сувальск. mormol ’мармыль, маўклівы’. Балтызм. Параўн. літ. marmãlius ’той, хто хутка і няясна, неразборліва гаворыць’. Параўн. таксама рус. калін. морму́лить ’ворчать’. Гл. таксама мармыль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)