мата́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што (разм.).

Неэканомна, неразумна траціць грошы, маёмасць.

|| зак. прамата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і размата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.

|| наз. мата́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прома́тываться разг.

1. (разоряться) прамо́твацца, прамо́тваць гро́шы, маёмасць і да таго́ падо́бнае, праманта́чваць гро́шы, маёмасць і да таго́ падо́бнае;

2. страд. мата́цца, прамо́твацца, праманта́чвацца; см. прома́тывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыз², -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Захопленае ў марской вайне судна або іншая маёмасць, якія па міжнародным праве пераходзяць ва ўласнасць таго, хто іх захапіў.

|| прым. прызавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкі́пер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Капітан несамаходнага карабля.

2. Капітан камерцыйнага судна (уст.).

3. На марскіх суднах: асоба, адказная за маёмасць на палубе.

|| прым. шкі́перскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карыста́льнік, ‑а, м.

Той, у чыім карыстанні знаходзіцца якая‑н. маёмасць. Карыстальнік зямель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразбаза́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Разбазарыць усё, многае. Паразбазарваць грошы, маёмасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нерухо́мы

1. неподви́жный, недви́жный, недви́жи́мый;

2. юр. недви́жимый;

~мая маёмасць — недви́жимое иму́щество

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́рышт, -у, М -шце, м.

1. Узяцце пад варту, пазбаўленне волі.

Пазбегнуць арышту.

2. Забарона судовымі органамі распараджацца чым-н.

Накласці а. на маёмасць.

|| прым. а́рыштны, -ая, -ае.

Арыштнае памяшканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Нажыць паступова што‑н. (пра маёмасць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транжы́р, ‑а, м.

Разм. Той, хто неразумна, марна траціць (грошы, маёмасць і пад.); марнатравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)