а́ўтар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто стварае мастацкі твор, навуковую працу, музыку, распрацоўвае праекты і пад.

А. рамана.

А. сімфоніі.

А. праекта.

|| прым. а́ўтарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аб’ектывава́ць, -тыву́ю, -тыву́еш, -тыву́е; -тыву́й; -тывава́ны; зак. і незак., што.

Увасобіць (увасабляць) што-н. у чым-н. аб’ектыўным, рэчыўным, даступным успрыманню.

А. мастацкі замысел.

|| наз. аб’ектыва́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэжысёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Творчы работнік, мастацкі арганізатар, кіраўнік тэатральнай, кіна- або тэлевізійнай пастаноўкі, наогул відовішчных праграм.

Р.-пастаноўшчык.

|| прым. рэжысёрскі, -ая, -ае.

Рэжысёрскае бачанне п’есы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іншасказа́нне, ‑я, н.

Мастацкі вобраз, які мае ўмоўны, пераносны сэнс; алегорыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аналізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Рабіць аналіз (у 1 і 2 знач.) чаго-н.

А. мастацкі твор.

|| зак. таксама прааналізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апавяда́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Невялікі мастацкі эпічны твор як жанр.

Зборнік апавяданняў.

2. Славеснае паведамленне пра якія-н. падзеі, з’явы.

Хлапчукоў захаплялі апавяданні камандзіраў пра ваенныя паходы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

макрамэ́.

1. нескл., н. Мастацкі выраб з плеценых нітак.

Рабіць м.

2. нескл., н. Мастацтва такога пляцення.

Займацца м.

3. прым., нязм. Пра вырабы: сплецены з такіх нітак.

Пояс м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апо́весць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Літаратурна-мастацкі твор; эпічны жанр, блізкі да апавядання і рамана.

2. Апавяданне пра якую-н. падзею ў яе паслядоўным развіцці.

Уважліва слухалі сумную а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сувені́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Памятны падарунак.

2. Мастацкі выраб, рэч на памяць пра наведванне краіны, горада, музея і пад.

Аддзел сувеніраў.

|| прым. сувені́рны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гратэ́ск, ‑у, м.

1. Мастацкі прыём у літаратуры і мастацтве, заснаваны на празмерным перавелічэнні, спалучэнні нечаканых і рэзкіх кантрастаў, а таксама мастацкі твор, створаны пры дапамозе гэтага прыёму. Майстар гратэску.

2. Назва шрыфту з раўнамернай таўшчынёю штрыхоў.

[Іт. grottesca.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)