маста́цкі, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да мастацтва, да дзейнасці ў галіне мастацтва.

Мастацкае вучылішча.

М. кіраўнік тэатра.

2. Які перадае рэчаіснасць у вобразах.

Мастацкая літаратура.

3. Які адпавядае патрабаванням мастацтва, эстэтычны, прыгожы.

Мастацкія асаблівасці рамана.

М. густ.

|| наз. маста́цкасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маста́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. маста́цкі маста́цкая маста́цкае маста́цкія
Р. маста́цкага маста́цкай
маста́цкае
маста́цкага маста́цкіх
Д. маста́цкаму маста́цкай маста́цкаму маста́цкім
В. маста́цкі (неадуш.)
маста́цкага (адуш.)
маста́цкую маста́цкае маста́цкія (неадуш.)
маста́цкіх (адуш.)
Т. маста́цкім маста́цкай
маста́цкаю
маста́цкім маста́цкімі
М. маста́цкім маста́цкай маста́цкім маста́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

маста́цкі

1. в разн. знач. худо́жественный;

м. кіраўні́к — худо́жественный руководи́тель;

~кія асаблі́васці — худо́жественные осо́бенности;

2. (хорошо сделанный) иску́сный;

~кая літарату́ра — худо́жественная литерату́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маста́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мастацтва (у 1 знач.). Мастацкая літаратура. Мастацкі фільм.

2. Які мае адносіны да дзейнасці ў галіне мастацтва. Мастацкі кіраўнік тэатра. // Звязаны з мастацтвам (у 1 знач.). Мастацкая студыя. Мастацкая прамысловасць.

3. Які мае дачыненне да твораў мастацтва. Мастацкая выстаўка. Мастацкі музей. □ [Кіра, Лёдзя і Пракоп] усёй брыгадай наведалі мастацкую галерэю. Карпаў.

4. Уласцівы творам мастацтва. Мастацкі стыль. Мастацкі вобраз. // Які мае адносіны да формы мастацкіх твораў, сістэмы эстэтычных сродкаў і прыёмаў. Мастацкая дасканаласць твора. Мастацкая палітра. Мастацкая дэталь. // Які ўключае ў сябе элементы мастацтва, артыстычнасці. Мастацкая гімнастыка.

5. Які адпавядае патрабаванням мастацтва; эстэтычны. Мастацкі густ.

6. Прыгожы, выкананы з густам. Мастацкая вышыўка.

7. Які мае адносіны да мастака (у 1, 2 знач.). Мастацкія здольнасці.

•••

Мастацкая літаратура гл. літаратура.

Мастацкая самадзейнасць гл. самадзейнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маста́цкі künstlerisch, Kunst-; Künstler-; knstvoll (пра ігру, працу);

маста́цкі твор Knstwerk n -(e)s, -e;

маста́цкая літарату́ра die schöne [schöngeistige] Literatr;

маста́цкі фільм Spelfіlm m -s, -e;

маста́цкія вы́рабы Knsterzeugnisse pl;

маста́цкая самадзе́йнасць Lienkunst f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

маста́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Работнік мастацтва, жывапісец.

М.-дэкаратар.

2. Чалавек, які творча працуе ў якой-н. галіне мастацтва.

М. слова.

3. перан. Той, хто дасягнуў высокай дасканаласці ў якой-н. справе.

М. рабіць чучалы птушак.

|| ж. маста́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. маста́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архітэкту́рна-маста́цкі архитекту́рно-худо́жественный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ідэ́йна-маста́цкі иде́йно-худо́жественный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дакумента́льна-маста́цкі документа́льно-худо́жественный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

літарату́рна-маста́цкі литерату́рно-худо́жественный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)