мардава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., каго.

1. Знясільваць цяжкай працай, марыць. Парабкоў .. [Плышэўскі] мардаваў на полі і на сенажаці ад цямна да цямна. Чарнышэвіч.

2. Разм. Мучыць, прыносіць пакуты. Моцна засела [у Галілея] ўзнятае сходам абурэнне і скрозь мардавала яго назо[й]лівай .. турботай, ад якой стары не ведаў сам куды дзецца. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прафесіяналіза́цыя, ‑і, ж.

Авалоданне прафесіяй, спецыялізацыя ў якой‑н. галіне. // Пераход у разрад прафесіяналаў. Ганарару беларускія часопісы не плацілі, і аб прафесіяналізацыі не маглі марыць нават найздальнейшыя; паліцэйскі здзек над асобай пісьменніка безупынна рос. У. Калеснік. Скамарошніцтва ў Беларусі развівалася шляхам прафесіяналізацыі найбольш таленавітых арганізатараў народных гульняў. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разма́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Пачаўшы марыць, захапіцца марамі, забыцца ў іх. Каб соладка размарыцца, вясковаму хлапчаняці дастаткова было прыціхнуць каля плоту. Брыль.

размары́цца, ‑мару́ся, ‑мо́рышся, ‑мо́рыцца; зак.

Разм. Знемагчыся (ад спёкі, духаты або стомы). Нейкі дзядзька, як заўсёды стомлены, размарыўся ў царкве дрымотай і заснуў у зацішным кутку. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́тар ’клопаты; цяжкая, непрыемная праца’ (Нас.). Да мы́та (гл.) ’плата, пошліна’ і ад яго рус. мы́та́рь > мы́тарство, мыта́рить ’мучыць, мардаваць, марыць, пакутаваць’. Аб пераходзе ы > у гл. Карскі, 1, 237–239.

Мута́р ’падманшчык, ілгун’ (бяроз., Шатал.). Да муці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насто́йка, ‑і, ДМ ‑стойцы; Р мн. ‑стоек; ж.

1. Спіртны напітак, настоены на ягадах або травах. Паставіць настойку. Вішнёвая настойка. □ Перакуліўшы добры келіх .. настойкі і смачна закусіўшы грыбамі, Сабастыян быў цяпер у тым добрым настроі, калі хочацца чалавеку марыць. Сабаленка.

2. Тое, што і настой (у 1 знач.). Ёдная настойка. Валяр’янавая настойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бре́дить несов.

1. тры́зніць, блю́зніць;

2. перен. (говорить глупости) блю́зніць, вярзці́;

3. перен. (неотвязно мечтать) тры́зніць (аб кім, чым), ма́рыць (аб кім, чым);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мроі, адз. л. мроя ’тое, што створана фантазіяй; мары, летуценні’ (ТСБМ), мройлівы ’жудасны’ (смарг., Сцяшк. Сл.), мроіцца ’сніцца’, ’здавацца’, мроіцьмарыць’, ’бачыць у прывідах’ (ТСБМ, Сцяшк.; Пасожжа, Крывіч, 5, 1923), мройна ’летуценна’ (Нар. Гом.). Укр. мрі́яти, мрі́ти ’здавацца’, ’марыць’, мрий ’змрочны’, мриво ’хмурнае надвор’е’, рус. мреять ’мільгацець’. Роднасныя да прасл. mьrěti (mьrějǫ) > паміра́ць, мара́1 (гл.). З’ява ‑oi̯‑ — дзеянне другаснага аблаўта oi паралельна з ě < ē (паводле рэгулярнага чаргавання ě/oi, напр., pětipojǫ, rějatirojь) (Сольмсэн, Зб. Ягічу, 579; Міклашыч, 190; Фасмер, 2, 668; Варбот, Слав. и балк. языкозн. М., 1981, 52 і наст.). Сюды ж мра́іво, мрай (гл. Жучковіч, Местн. геогр. терм. в топоним. M., 1966, 22).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мухамор, мухомо́р, мухамо́ра, мохомо́ра, мухомо́ра ’ядавіты грыб, Amanita muscaria’ (ТСБМ, Маш., Касп., Бес., Янк. 1, Бяльк., Шат., ТС). Укр., рус. мухомор, польск. muchomór, muchomorka, чэш. muchomůrka, славац. muchomôrka, muchomúrka, muchomorka, серб.-харв. мухо̀мора. Прасл. muchomorъ. Да му́ха і мары́ць (гл.). Аналагічна славац. muchotravka (< tráviť ’атручваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паморак уст. ’мор’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ, Арх. Бяльк.; слонім., Сл. ПЗБ), помо́рок, помэ́рок ’напасць, прывід’ (Сл. Брэс.), паму͡орак (Федар. 2), памо́р (Мат. Гом.) ’мор’. Рус. помо́р і помо́ра ’пошасць’, укр. помі́р ’тс’. Дэрыват з суф. ‑ак або бязафікснае ўтварэнне ад памары́ць < мары́ць. Гл. таксама мор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даўбе́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Цяжкае палена з вычасаным дзяржаннем для забівання, расколвання чаго‑н. і пад.; невялікая доўбня. Даўбешка, што калоў Саўка Чужахвал дома дровы, была пашчапаная. Чорны. Найбольш дужыя хлопцы драўлянымі даўбешкамі забівалі палі. Рунец.

2. Лаянк. Пра тупога, някемлівага чалавека. Даўбешка часам пост займае І марыць, што яна — свяціла, карыфей! Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)