Мікры(й)малы’ (арго) (Рам. 9, 5), рус. калуж. микрый ’тс’. З новагрэч. μικρόςмалы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агу́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Вымаўляць «агу». Малы задаволена вадзіў чорнымі гузікамі вачэй, агукаў таксама задаволена нешта сабе пад нос. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Малк, зма́лку ’з дзяцінства’ (Яруш., ТСБМ). Узыходзіць да формы Р. скл. прасл. malъkъмалы, малады’ з прыназоўнікам з < malъ > малы́ (гл.). Параўн. балг. малък, в.- і н.-луж. małkiмалы’, якія сталі прыметнікамі (з суфіксам ‑jь), чак. málko ’мала’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палец / малы: мезенец; перст (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

крамзо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

Разм. Няўмела, неакуратна пісаць; крэмзаць, драпаць. Пакуль ён быў малы, бацька вельмі не прыглядаўся, што там крамзоліць дзіця. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

золотни́кI (мера веса) уст. залатні́к, -ка́ м.;

мал золотни́к, да до́рог погов. малы́ залатні́к, ды дарагі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́рлікавы, ‑ая, ‑ае.

Вельмі малы. Карлікавы рост. Карлікавая гаспадарка. // У назвах народ жывёл і відаў раслін, якія вызначаюцца сваімі малымі памерамі. Карлікавы алень. Карлікавая бяроза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаршчо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

Гліняная пасудзіна са звужаным дном для варкі стравы, для малака, для пакаёвых раслін і пад.

Смачны баршчок, ды малы г. (прыказка). Калі гаспадар з гаспадыняю сварацца, дык у гаршку трасца варыцца (прыказка).

|| памянш. гаршчо́чак і гаршчэ́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. гаршко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невялі́кі, -ая, -ае.

1. Малы па велічыні і памерах, нязначны па колькасці, нядоўгі (пра час).

Н. пакой.

Невялікая чародка качак.

Н. перапынак.

2. Нязначны па сіле, інтэнсіўнасці, якасці, змесце і пад.

Н. снег.

3. Які не мае вялікага значэння ў грамадстве.

Невялікая пасада.

4. Які нічым не вылучаецца; пасрэдны.

Н. знаўца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́рсткавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да напарстка. // перан. Вельмі малы. Сцюардэсы зноў частуюць нас вінамі розных марак у напарсткавых чарках і аптэкарскімі дозамі закусак. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)