размачы́ць, -мачу́, -мо́чыш, -мо́чыць; -мо́чаны; зак., што.

Намачыўшы, зрабіць мяккім, разбухлым.

Р. сухары.

Размачыць лік (разм.) — адкрыць лік (у спартыўнай гульні).

|| незак. размо́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. размо́чванне, -я, н. і размо́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кра́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які дзеліцца без астачы на які‑н. лік. Кратны лік.

2. у знач. наз. кра́тнае, ‑ага, н. Цэлы лік, які дзеліцца на другі без астачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́сем, васьмі, Т васьмю́, ліч. кольк.

Лік, лічба і колькасць 8.

|| парадк. во́сьмы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адназна́чны², -ая, -ае.

Які абазначаецца адной лічбай, адным знакам.

А. лік.

|| наз. адназна́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́вяць, -і, Т -ццю́, ліч. кольк.

Лік, лічба і колькасць 9.

|| парадк. дзявя́ты, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мнагазна́чны¹, -ая, -ае.

Які складаецца з многіх лічбавых знакаў.

М. лік.

|| наз. мнагазна́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тры́ста, трохсо́т, тромста́м, трымаста́мі, (аб) трохста́х, ліч. кольк. Лік і колькасць 300.

|| парадк. трохсо́ты, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тры́ццаць, -ццаці, Т -ццаццю́, ліч. кольк. Лік і колькасць 30.

Т. крокаў.

|| парадк. трыцца́ты, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяцьсо́т, пяцісо́т, пяціста́м, пяццюста́мі, аб пяціста́х, ліч. кольк. Лік і колькасць 500.

|| парадк. пяцісо́ты, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чаты́рыста, чатырохсо́т, чатыромста́м, чатырмаста́мі, (аб) чатырохста́х, ліч. кольк. Лік і колькасць 400.

|| парадк. чатырохсо́ты, -ая, -ае.