Ільдзі́на кавалак, глыба лёду; крыга’ (ТСБМ, Інстр. I). Ад лёд (гл.) з суф. адзінкавасці ‑ін‑а, і‑ пратэтычнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́калаць, -лю, -леш, -ле; -лі; -латы і -ланы; зак., што.

1. Праткнуць чым-н. вострым.

В. вока.

2. Зрабіць узор, малюнак і пад., праколваючы чым-н. вострым.

В. татуіроўку.

3. Высечы з сярэдзіны чаго-н. вострым.

В. кусок лёду.

Хоць вока выкалі — вельмі цёмна.

|| незак. выко́лваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

градабо́й, ‑ю, м.

Выпадзенне граду, які знішчае пасевы, сады і пад. Градабой быў такі, што цэлыя кавалкі лёду падалі на беднае жыта, і яно палягло ўшчэнт. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глы́ба, ‑ы, ж.

Вялікі бясформенны кавалак, абломак цвёрдага цела. Гранітная глыба. Глыба лёду. □ Летні сад над Нявою, агні над Фантанкай, Медны коннік на глыбе, залочаны шпіль... Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачарні́ць, ‑чарню, ‑чэрніш, ‑чэрніць; зак., што.

Зрабіць чорным. Пачарніць бровы. □ Пасля сцюдзёнай лютай зімы прыйшла вясна, ачысціла ад снегу і лёду дахі і тратуары, пачарніла дарогі. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляда́к ’лядзяш’ (Сцяшк.). Балтызм. Параўн. літ. ledókas, ledùkas ’кавалачак лёду або граду’. Іншыя бел. назвы ледзяша ўтвораны ад лёд (гл.): лядзя́к, лядзе́нь, ля́дзенне, ле́дзень, ледзяшок ’кавалак лёду, ільдзіна’ (ТСБМ, Бяльк., Юрч. Вытв., Мат. Гом.), ’кавалак лёду, на якім дзеці коўзаюцца, з’язджаюць з горкі’ (Нік., Оч.), лядзі́на ’крыга’ (навагр., З нар. сл.), лядзя́ш ’лядзяк’ (чэрв., Сл. ПЗБ; ТСБМ, Шат., Ян.) ’крыга’ (Ян.), лядзянка, лідзянка ’лядзяш’ (Шатал., Мат. Гом., Мат. Маг.; навагр., З нар. сл.), ’рэшата, дошка або скрынка з абледзянелым дном для катання зімой з горак’ (ТС; гарадоў, Нар. лекс.; лудз., Сл. ПЗБ). Аб суфіксе ‑яш гл. Бел. гр.₂ (1, 237).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прало́мка ’палонка ў лёдзе; чыстае ад лёду месца на рацэ’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ, навагр., Дзмітр.). Кантамінацыя палонка і праламаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зімо́й нареч. зимо́й;

з. лёду не даста́неш (не вы́прасіш) — (у каго) зимо́й сне́га не вы́просишь (у кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зімо́й, прысл.

У час зімы. Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы. Прыказка. Калі старанна косяць, то сена зімою не просяць. З нар.

•••

Зімой лёду (снегу) не дастаць гл. дастаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́жарка ’трэшчына на лёдзе’ (Сл. Брэс.), пожо́ра ’вада паверх лёду, верхаводка’ (ТС); параўн. абжо́ра ’вада паверх лёду’ (ЛА, 2), рус. обжо́р ’тс’, зажо́ра ’палонка’, ’яма’, зажо́ры ’талая вада пад снегам, у ямах на дарозе і палях’, чэш. požírka, požeradlo ’прадонне, глыбокае месца ў вадзе’. Узыходзіць да прасл. *žerdlo/*žьrdlo (гл. жарало), з якога ў некаторых дыялектах развілося значэнне ’крыніца’: параўн. укр. бойк. žereło ’крыніца’, польск. źródło ’тс’ і пад. У якасці назвы балота гэтая аснова ў рус. жорло́ ’правал; багністае месца на балоце’ (Куркіна, Этимология–1967, 132). Са значэння ’крыніца’, г. зн. ’вада, якая выступае з-пад зямлі’, развілося значэнне ’вада, якая выступае з-пад лёду ці снегу’. Параўн. яшчэ нажор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)