электракра́н, ‑а, м.

Пад’ёмны кран, які дзейнічае пры дапамозе электрарухавіка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маставы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да моста (у 1 знач.). Удалечыні з-пад вады тырчалі вострыя пікі ледарэзаў, а між іх у вадзе ляжала ўзарваная маставая ферма. Асіпенка.

•••

Маставы кран гл. кран ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

довёртывать несов., разг.

1. даваро́чваць;

2. (кран, винт) дакру́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грэ́йферны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да грэйфера. Грэйферны кран. Грэйферны пагрузчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самару́шны, ‑ая, ‑ае.

Які прыводзіцца ў рух уласным рухавіком. Самарушны кран. Самарушны экскаватар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́жа, -ы, мн. -ы, веж і -аў, ж.

1. Высокае і вузкае архітэктурнае збудаванне.

2. Ахоўная браніраваная вышка для гармат і кулямётаў на суднах, танках і пад.

|| прым. ве́жавы, -ая, -ае.

В. кран.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поверну́ть сов. павярну́ць; (кран и т. п.) пакруці́ць; см. повёртывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпая́цца, ‑яецца; зак.

Аддзяліцца на тым месцы, дзе прыпаяна, пад уздзеяннем высокай тэмпературы. Кран адпаяўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парта́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Галоўны ўваход вялікага будынка, архітэктурна аформлены.

2. Канструкцыя ў выглядзе рамы, якая перасоўваецца (па рэйках) або з’яўляецца часткай вялікіх машын, станкоў (спец.).

|| прым. парта́льны, -ая, -ае.

П. кран.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кансо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кансолі; з кансолямі. Кансольная бэлька. Кансольны кран. Кансольная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)