Сяро́дак (серёдокъ) ’сярэдняя частка, сярэдзіна’, ’сродак’ (Нас.), ’сярэдзіна, нутро’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр.), ’сэрцавіна морквы’ (Сцяшк.; барыс., Сл. ПЗБ), сярёдак ’вантробы’ (Растарг.), сырыдо́к, сырдо́к ’стрыжань, асяродак (у расліне, алоўку)’ (драг., З нар. сл.), сяро́давік ’тс’ (бярэз., Жд. 2), ’сярэдні маладзенькі лісток’ (барыс., Сл. ПЗБ), сяро́дка ’сярэдзіна’ (Нар. Гом., Сл. ПЗБ), ’зародак’ (мядз., Сл. ПЗБ), ’сярэдзіна гарбуза’ (Сцяшк.), сяро́дкі ’ўнутраныя органы’ (трак., шальч., Сл. ПЗБ), ’адходы пры часанні льну’ (Мат. Маг.). Да сярод (гл.). Сюды ж, відаць, сырда́ккош’ (Сл. Брэс.), г. зн. ’кош сярэдніх памераў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адаро́бка ’трубка з ліпавай кары для намотвання нітак для сушкі’ (Касп.), ’калі ў нейкай рэчы асяродак выпаражніцца, а бакі стаяць’ (КЭС, КТС). Параўн. адаробак ’старая бытавая рэч’, адаробачны ’ўстарэлы’ (Яўс.). Гл. дораб ’плецены кош’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памяло́, ‑а, н.

Венік з яловых, сасновых, бярозавых галінак, надзеты на палку, для вымятання або абмятання чаго‑н. Аўгінка вымятала памялом печ. Старанна згарнуўшы вуголле ў прыпечак, пачала класці дровы. Асіпенка. — Што ж, ідзі з дзядулем, — сказала маці сыну. — Праўда, нарві трусам кош травы. Яшчэ і сасновых лапак на памяло каламі, заўтра хлеб буду пячы. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́йка1 ’ложак’ (Бяльк., Сцяшк.). Запазычанне праз рус. койка з гал. kooi ’тс’.

Ко́йка2кош або лодка з дзіркамі ў дне для перавозкі свежай рыбы’ (ТС). Да койка1. Параўн. гал. kooi ў значэнні ’клетка, кашара’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

корзи́на ж.

1. кашо́лка, -кі ж., кош, род. каша́ м., ко́шык, -ка м.; (дорожная) карзі́на, -ны ж.;

2. (кузов экипажа) обл. палу́кашак, -шка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Калы́шка ’калыска’ (Сержп., Сержп. Грам., Сцяц. Афікс. наз., Янк. 2). Паралелі ў рус. смал., валаг., кур. і інш. гаворках колышка ’дзіцячая калыска, люлька’, ярасл. ’плецены кош’ і інш. Лінгвагеаграфія дазваляе кваліфікаваць разглядаемае слова як бел.-рус. ізалексу; этымалагічна — дэрыват ад колыхати (гл. калыхаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ковш

1. (для питья) коўш, род. каўша́ м., карэ́ц, -рца́ м.;

2. (мукомольный) кош, род. каша́ м.;

3. в др. знач. коўш, род. каўша́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лубя́нка дроблены з лубу ці бяросты кораб для захоўвання чаго-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ; палес., З нар. сл.), ’кош памерам у 5–6 гарцаў’ (Шат.), ’вялікая бочка для зерня’ (Ян.), ’калыска, сплеценая з лыка, каранёў хвоі’ (Шат.; шчуч., З нар. сл.; рагач., лях., Сл. ПЗБ), ’абечак’, ’прыстасаванне для зімняй лоўлі ракаў’ (ТС). Укр. лубʼя́нка ’павозка, абшытая лубам’, гуц. ’будан, пакрыты лубам’, рус. пск., ярасл., іван., алан., смал., перм. лубя́нка ’куфар’, ’кош’, ’лубок’, сімб. ’лубяны будан’, польск. łubianka ’кошык з лубу’, ’воз, пакрыты лубам’, каш. łëbʼonka ’жлукта’; łubianki ’бакавыя дошкі ў санях’. Паўн.-слав. luběn‑ъka ўтворана ад прасл. luběnъ (Слаўскі, 5, 273). Да луб1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лукошкакош, лубянка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’міса’ (Анік., Грыг.). Прымыкае да рус. моўнай тэрыторыі, параўн. рус. лукошко ’кошык з бяросты, лубянка’, ’кошык з лазы’, іркуцк. ’глыбокая міса’. Паводле Фасмера (2, 532), роднаснае да лукно (гл.). Словаўтваральная мадэль лук‑ошка: лукно, як рус. око‑шко: окно.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

умясці́ць сов.

1. (уместить в себе) вмести́ть;

за́ла ўмясці́ла ўсіх дэлега́таў — зал вмести́л всех делега́тов;

2. (поместить внутри чего-л., во что-л.) вмести́ть; умести́ть;

у. усе́ кні́гі ў ша́фу — вмести́ть (умести́ть) все кни́ги в шкаф;

у. усе́ я́блыкі ў кош — умести́ть (вмести́ть) все я́блоки в кош;

3. (поместить, расположить) умести́ть;

у. у кутку́ пако́я сто́лік для тэлеві́зара — умести́ть в уголке́ ко́мнаты сто́лик для телеви́зора

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)