падпі́ска, ‑і, ДМ ‑пісцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падпісаць (у 3 знач.) і падпісацца (у 2 знач.). // Дагавор, умова на дастаўку, прысылку падпіснога выдання. Аформіць падпіску на збор твораў Якуба Коласа.

2. Пісьмовае абавязацельства ў чым‑н. Узяць падпіску аб нявыездзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пласкуга́, плашчуга́, плоска ’пырнік з мяцёлкай’ (іўеў., дзятл., Сцяшк. Сл.), ’пустазелле (макрыца, крапіва) — корм свінням’ (Скарбы), плашчу́га ’брыца, Echinochloa crus gaili Roem.’ (гродз., мін., кобр., ЛА, 1), плашчыца ’тс’ (рас., тамсама). Польск. ploskur, płaskur, ploskunnccr ’сорт пшаніцы, Tnticum squaiTosunr, ’ячмень-пласкун©/?/шет!!я ’пэўнае агароднае пустазелле’. Да плоскі (гл.). Названы паводле плоскай формы сцябла расліны (альбо коласа збожжавых).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жамчу́жына, ‑ы, ж.

1. Асобнае зерне жэмчугу. // Упрыгожанне з такога зерня. Прагныя вочы гасцей міжволі спыняліся на цудоўнай жамчужыне, якая вісела на грудзях у гэтай жанчыны. Маўр.

2. перан.; чаго або якая. Непаўторны скарб, лепшае ўпрыгожанне. Паэма Я. Коласа «Новая зямля» — жамчужына беларускай літаратуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суча́снік, ‑а, м.

Той, хто жыў ці жыве ў адзін час з кім‑н. Як і кожны малады літаратар,.. [Заранік] марыць напісаць добрую кнігу пра сваіх сучаснікаў і іх справы. Хадкевіч. Сучаснік Янкі Купалы і Якуба Коласа,.. [Бядуля] ўнёс каштоўны ўклад у развіццё культуры беларускага народа. Каваленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уста́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які з’яўляецца ўставам. Устаўнае пісьмо. Устаўная вязь.

устаўны́, ‑ая, ‑ое.

Прыстасаваны для таго, каб устаўляць у што‑н. Устаўныя шыпы. // Устаўлены ў што‑н. Устаўны рукаў. Устаўныя зубы. □ Характэрнай асаблівасцю кампазіцыі буйных твораў Якуба Коласа з’яўляецца наяўнасць устаўных алегарычных апавяданняў. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэма́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сукупнасць, кола тэм. Тэматыка даследаванняў. Былінная тэматыка. □ Тэматыка лірычных твораў Я. Коласа надзвычай разнастайная. «Беларусь». Рабочая тэматыка займае ўсё большае і большае месца ў творах беларускіх пісьменнікаў. Арабей. Сергіевічу, які ўпершыню браўся за гістарычную тэматыку, хацелася даць трактоўку яе ў народным духу. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрачы́ся, зракуся, зрачэшся, зрачэцца; зрачомся, зрачацеся; пр. зрокся, зраклася, ‑лося; зак., каго-чаго.

Адмовіцца, адрачыся ад каго‑, чаго‑н. Хацеў бы вас, песні, Зрачыся, пакінуць, — Сілачкі ж мне мала. Купала. Ад імя сваіх сяброў Танк урачыста заявіў, што маладая літаратура Заходняй Беларусі не зрачэцца рэвалюцыйных і гуманістычных традыцый Коласа і Купалы. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паво́дле, прыназ. з Р.

Спалучэнне з прыназоўнікам «паводле» выражае аб’ектыўныя адносіны і абазначае: у адпаведнасці з чым‑н., згодна з якімі‑н. прыметамі. Апісанне Палесся падаецца паводле Я. Коласа. □ Гаварыў.. [Туравец] непаслядоўна, паводле таго, як успамінаў, але гэта не змяншала ўражання ад загада. Мележ. Нізкія, паводле даўжыні сваёй, будынкі стаялі паабапал двара. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслядо́ўнік, ‑а, м.

Той, хто прытрымліваецца чыіх‑н. поглядаў, якога‑н. вучэння і кіруецца імі ў сваёй дзейнасці; той, хто бярэ прыклад з каго‑н. Паслядоўнікі Аляксея Стаханава. □ Апавяданні Я. Коласа і яго паслядоўнікаў прасякнуты пафасам узвелічэння чалавека працы. Пшыркоў. У Сярмяжкі безліч паслядоўнікаў, свой багаты вопыт ён ахвотна перадае другім. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́за, ‑ы, ж.

1. У грэчаскай міфалогіі — адна з дзевяці багінь, заступніца навук і мастацтваў.

2. перан. Паэт. Творчае натхненне; крыніца паэтычнага натхнення. Будзь музаю маёй, Маім натхненнем, І ласкаю, І казкаю жывой. Грахоўскі. — Паэт павінен або прымаць або не прымаць рэчаіснасць, інакш муза змоўкне. Галавач.

3. перан. Аб чыёй‑н. творчасці, мастацтве. Муза Коласа.

[Грэч. Músa.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)