кле́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да клеткі (у 1, 4 знач.). Клетачнае развядзенне норак. Клетачная абалонка. Клетачны сок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратэі́ны, ‑аў; адз. пратэін, ‑у, м.

Спец. Простыя бялкі, аснова, на якой пабудаваны асобныя клеткі жывёльнага арганізма і раслін.

[Ад грэч. prōtos — першы, галоўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ствалавы́, -а́я, -о́е і ствало́вы, -ая, -ае.

1. гл. ствол.

2. у знач. наз. Рабочы, які кіруе механізмамі ствала шахты.

Ствалавыя клеткі — іерархія асобых клетак жывых арганізмаў, кожная з якіх здольна ў далейшым змяняцца адмысловым чынам (атрымліваць спецыялізацыю і развівацца далей як звычайная клетка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выдыха́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да выдыху, выдыхання. Выдыхальны рух грудной клеткі. // Які служыць, прызначаны для выдыхання. Выдыхальны клапан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аргано́іды, ‑аў; адз. арганоід, ‑а, м.

Спец. Пастаянныя часткі жывёльнай або расліннай клеткі, якія выконваюць пэўныя функцыі ў яе жыццядзейнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаапладне́нне, ‑я, н.

Апладненне жаночай палавой клеткі мужчынскай палавой клеткай той жа асобіны двухполых арганізмаў (жывёл і раслін). Самаапладненне раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэндры́т, ‑а, М ‑рыце, м.

1. Чуллівы, звычайна разгалінаваны адростак нервовай клеткі.

2. Незакончаны ў развіцці крышталь папараце- або дрэвападобнай формы.

[Ад грэч. dendron — дрэва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які мае адносіны да сомы. Саматычныя клеткі.

2. Які мае адносіны да цела; цялесны. Саматычная мускулатура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́лбачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш. да колба.

2. мн. (ко́лбачкі, ‑чак). Светаадчувальныя клеткі ў сятчатцы вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партэнагене́з і партэнагене́зіс, ‑у, м.

Спец. Адна з форм палавога размнажэння арганізма, пры якой жаночыя палавыя клеткі развіваюцца без апладнення. Натуральны партэнагенез.

[Грэч. parthénos — нявінніца і gēnesis — паходжанне, развіццё.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)