Пракуро́р ’асоба, якая ажыццяўляе нагляд за дакладным выкананнем законаў; дзяржаўны абвінаваўца ў судовым працэсе’ (ТСБМ). Праз рус. прокурор ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78) з франц. procureur ад лац. procurareклапаціцца’ або ад лац. procuro‑ ’наглядаю’. Запазычанне XIX ст. (Гіст. мовы, 237).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распоряжа́ться несов.

1. (отдавать приказания) распараджа́цца;

2. (организовывать) клапаці́цца;

3. (находить применение) выкарысто́ўваць;

распоряжа́ться вы́деленными су́ммами выкарысто́ўваць вы́дзеленыя су́мы;

4. (хозяйничать) распараджа́цца; (управлять) кірава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасі́ць, прашу́, про́сіш, про́сіць; незак.

1. каго (што), чаго, аб кім-чым і з інф. Звяртацца да каго-н. з просьбай аб чым-н.

П. дапамогі. П. літасці.

2. каго (што), за каго (што), аб кім (чым). Клапаціцца аб кім-н., заступацца за каго-н.

П. за таварыша.

3. каго (што). Запрашаць, зваць.

П. гасцей за стол.

4. што. Назначаць цану (разм.).

Колькі просіш за хату? (якая цана?).

5. што і без дап. Жабраваць (уст.).

П. міласціну.

|| зак. папрасі́ць, -рашу́, -ро́сіш, -ро́сіць (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Во́мпіць, во́нпіць ’сумнявацца’ (Нас., КТС, Бір. Дзярж.), во́нпіццаклапаціцца’ (Касп.), во́мпіцца ’злаваць’ (Жд., 1), во́нпыты ’баяцца, адчуваць, што не мінуць пакарання’ (З нар. сл.). Запазычанне з польск. wątpić ’сумнявацца’ (Карскі, Белорусы, 147; Жураўлі, Sl Or, R. 10, 1961, 40; Кюне, Poln., 115; Булыка, Запазыч., 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыдба́ць ’набыць, займець; нажыць; павялічыць маёмасць’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.; парыц., Некр., Др.-Падб., Інстр. 3; навазыбк., Пал.; Бяльк., ТСБМ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад дбаць з асноўным знач. ’клапаціцца’ (гл.) з далейшым развіццём семантыкі. Параўн. рус. дыял. придба́ть ’назапасіць, нажыць, набыць’, ’завесці дзяцей’, укр. придба́ти ’набыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́скаць ‘турбаваць, непакоіць’: мяне ніц не троска (шальч., Сл. ПЗБ). З польск. troskać ‘тс’. Параўн. ст.-бел. троска ‘клопат, смутак’ (1616 г.), якое са ст.-польск. troska ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134), троскатисяклапаціцца, турбавацца’ (ГСБМ). Адносна польск. troska гл. Борысь, 643. Гл. таксама трошчыць, тросчыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́кліцца ’мітусіцца’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’мучыцца’ (Сцяшк. Сл.), пе́кліць ’мучыць, здзеквацца’ (Сцяшк. Сл.). Да пе́кла (гл.), параўн. аналагічныя ўтварэнні: польск. pieklić się ’рабіць пекла, злавацца, рабіць скандал’, чэш. peklit se ’пакутаваць, мучыцца; злавацца, крыўдзіцца’, славен. peklẹ́ti, peklíti, peklenẹ́tiклапаціцца, трывожыцца; засмучаць’, peklim se ’шалею, напаўняюся лютасцю’, серб.-харв. па̀клити ’намазваць смалою’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

-снабі́ць, параўн. сыснабіць (*саснабіць) ‘заспакоіць, супакоіць’ (Бяльк.). Магчыма, роднаснае ст.-слав. сънабъдѣти ‘захаваць, зберагчы, выратаваць’, адкуль рус. снабди́ть ‘забяспечыць’, чэш. snábděti ‘назіраць, сузіраць, забяспечваць’, серб.-харв. снабдети ‘забяспечыць’, ц.-слав. набъдети ‘ахоўваць’, прыставачнага ўтварэння ад бъдъти, што да прасл. *bъděti ‘быць бадзёрым, клапаціцца’, гл. Фасмер, 3, 696; Трубачоў, Этимология–1972, 28; Глухак, 568.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стру́шня ‘страва з розных агародных карэнняў’ (Нас.), ‘сумесь двух або трох частак сена з саломай’ (бых., Яшк. Мясц.); сюды ж, відаць, і ‘закалот, неразбярыха’ (Арх. Федар., Стан.), стру́шні ‘руіны’ (Ласт.). Аналагічна да папярэдняга слова, гл. Да семантыкі параўн. рус. стру́шня ‘турботы, трывогі, калатнеча’, струшни́ться ‘трывожыцца, мітусіцца, клапаціцца’, якія Куркіна (Этимология–1994–1996, 49–50) збліжае з струхну́ть ‘збаяцца’ (< *trux‑), суадносным з стру́шня ‘трывога’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Тшта ‘?’: wyłajaŭ ad tszci, ad wiery (ваўк., Федар. 4), побач з гэтым: zbeścić ad ćci, ad wiery (слонім., там жа). Відаць, да чэсць, параўн. сціць (гл.). Менш верагодная сувязь са ст.-бел. тщитися ‘старацца’, стараж.-рус. тъщати ‘прыцясняць, трывожыць, падганяць’, ст.-слав. тъштати ‘турбавацца, клапаціцца, старацца’ < прасл. *tъščati ‘прагнуць, тужыць’, звязаным з *tъska ‘сум, смутак’ (Фасмер, 4, 130; ESJSt, 17, 1007; ЕСУМ, 5, 690; Арол, 4, 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)