гру́ша і ігру́ша, ‑ы; Р мн. груш і ігруш; ж.

1. Фруктовае дрэва сямейства ружакветных з сакавітымі салодкімі пладамі ў форме акруглага конуса. Груша-дзічка. Марозаўстойлівы сорт ігруш.

2. Плод гэтага дрэва. Натрэсці груш. Сушаныя грушы. Кампот з ігруш.

3. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Лыжкі з грушы.

•••

Земляная груша — шматгадовая кармавая і тэхнічная клубняносная расліна сямейства складанакветных; тапінамбур.

На вярбе грушы растуць у каго — маніць, расказвае небыліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стулі́ць, стулю, стуліш, стуліць; зак., што.

1. Шчыльна сціснуць, заплюшчыць (пра губы, вочы і пад.). — Папала мне з-за цябе, таварыш Сучок, — сказаў Журавінка і губы стуліў. Лобан. Сінічкін стуліў вочы, нібы хочучы падрамаць, і тут перад вачыма раскінулася пясчанае поле, а на ім — лён, неабдымныя прасторы лёну, а пасля — бульба, кармавая морква, буракі. Пестрак.

2. Звесці, злучыць разам. Сафрон стуліў гармонік, ён раўнуў усімі галасамі апошні раз і сціх! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералёт 1, ‑у, М ‑лёце, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пералятаць — пераляцець.

2. Сезоннае перасяленне птушак. Пералёт буслоў у вырай.

3. Спец. Дальні выпрабавальны палёт на самалёце згодна з вызначаным маршрутам. Трансарктычны пералёт.

4. Падзенне кулі, снарада і пад. за цэллю. Міны грымнулі яшчэ раз. Цяжка было пазнаць — з пералётам гэтага месца ці з недалётам. Кулакоўскі.

пералёт 2, ‑у, М ‑лёце, м.

Кармавая і лекавая расліна сямейства бабовых з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў галоўчатыя суквецці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́льба, ‑ы, ж.

1. Аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых. Адганяць бульбу. □ [Лабановіч] радаваўся, калі бачыў шнуры добрай збажыны ці бульбы. Колас.

2. зб. Падземныя клубні гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як харч, корм і сыравіна. Абіраць бульбу. Капаць бульбу. Кармавая бульба. Насенная бульба. Сопкая бульба. // Страва, прыгатаваная з клубняў гэтай расліны. Маладзіца выняла з печкі чыгунок і паставіла на стол. Запахла бульбай. Мележ.

3. Назва беларускага народнага танца. Дружна будзем на сцэне «Бульбу» мы танцаваць. Нядзведскі.

•••

Бульба ў мундзірах — звараная з лупінамі бульба. Раніцай Якавіха высыпала на стол чыгун-вядзёрнік бульбы ў мундзірах, налівала міску малака — садзіцеся і ешце. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́за, ‑ы, ж.

1. Ніжняя апорная частка калоны, слупа ў архітэктурным збудаванні. Калона складаецца з базы, ствала і капітэлі.

2. Аснова, тое галоўнае, на чым грунтуецца што‑н. Эканамічная база. Тэарэтычная база. □ Трэба будзе вырашыць грандыёзныя задачы стварэння матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізма. Машэраў. // Сукупнасць пэўных матэрыяльна-тэхнічных умоў, неабходных для існавання або развіцця чаго‑н. Сыравінная, кармавая, эксперыментальная, паліграфічная база.

3. Апорны пункт, месца, дзе засяроджаны якія‑н. запасы, маюцца спецыяльныя збудаванні і ўстаноўкі для абслугоўвання чаго‑н. Ваенна-марская база. Турысцкая база. // Склад тавараў, матэрыялаў. База райспажыўсаюза. Кніжная база.

•••

Артыкуляцыйная база — уклад і сістэма рухаў моўных органаў, уласцівыя чалавеку, які гаворыць на якой-небудзь мове.

[Ад грэч. basis — аснова, фундамент.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мяша́ць, меша́ць, міша́ць, мыше́тэ ’размешваць, перамешваць’, ’злучаць разнароднае’, ’уцягваць, умешваць’, ’паўторна пераворваць’, ’баранаваць другі раз’, ’перашкаджаць’, ’замешваць, расчыняць цеста’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Нік. Очерки, Выг. дыс., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, Жд. 1, ТС; полац., Хрэст. дыял.), мяша́ць свіння́м ’рыхтаваць корм для свіней’ (КЭС, лаг.), кам. мі́шань, мі́шанка, ме́шань ’корм для свіней, кароў’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС, Шатал.), ме́шанкакармавая сумесь для жывёлы, птушак, рыбы’, ’змешаны пасеў кармавых раслін’ (ТСБМ, Шат., Шатал., Сл. ПЗБ, Нік. Очерки; паўн.-усх., КЭС), мешані́на ’сумесь разнароднага’, ’блытаніна’, ’адсутнасць яснасці’ (ТСБМ, Нас.; міёр., Нар. словатв.), шальч. ’поле, узаранае другі раз’ (Сл. ПЗБ), нясв. ме́шанка ’зводная сястра’ (там жа), мяша́нка ’тоўчаная бульба, пюрэ’ (Ян.), ’мешанка’ (Сл. ПЗБ), мяша́лка ’мешалка’ (шальч., Сл. ПЗБ; мін. сляпянск., КЭС). Укр. міша́ти, рус. меша́ть, меха́ть, польск. mieszać, н.-луж. měšaś, в.-луж. měšeć, ст.-чэш. miešeti, дыял. míšet těsto, славац. miešať, славен. mešáti, méšati, серб.-харв. mijèšati, ме́шати, макед. меша, балг. мешам, ст.-слав. съмѣшати. Прасл. měšati. Да мясі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адзі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Першы, найменшы цэлы лік, а таксама яго лічбавы знак «1». // толькі мн. (адзі́нкі, ‑нак). Апошняя лічба ў мнагазначных ліках. Двухзначны лік складаецца з адзінак і дзесяткаў.

2. Самая нізкая адзнака паспяховасці ў пяцібальнай сістэме, якая азначае: «вельмі дрэнна».

3. У спалучэнні з назоўнікамі або прыметнікамі азначае велічыню, якая прынята для вымярэння аднародных велічынь. Адзінка вымярэння. Грашовая адзінка. Адзінка даўжыні. Кармавая адзінка. Адзінка паскарэння. Сістэма адзінак.

4. Кожная асобная істота, прадмет, паасобнік. Аддзел рукапісаў сабраў каля 2000 адзінак рукапісных твораў. «Беларусь». // Службовае месца ў штатным раскладзе якой‑н. установы, арганізацыі. Штатная адзінка. Вакантная адзінка. // толькі мн. (адзі́нкі, ‑нак). Мала хто; паасобныя. З вялікай групы экскурсантаў толькі адзінкі дасягнулі вяршыні гары.

5. звычайна з азначэннем. Самастойная частка нечага цэлага. Адміністрацыйная адзінка. Гаспадарчая адзінка. Баявая адзінка.

6. Асобны чалавек; асоба, індывідуум. Гераізм савецкіх людзей — не якасць выключных адзінак, а масавая з’ява, уласцівасць усяго народу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Вызначаны па ўмове, угавору; загадзя ўмоўлены. Умоўны стук. □ Камандзіры зверылі гадзіннікі, дамовіліся аб умоўных сігналах і пайшлі на бераг да сваіх плытоў. Няхай. На ўмоўны свіст спяшаецца Да дуба камісар. Куляшоў. Уранку сябры Пакідалі сяло, Ля дуба — Умоўнае месца было. Гілевіч.

2. Абмежаваны якімі‑н. умовамі, які мае сілу пры наяўнасці якіх‑н. умоў. Умоўнае асуджэнне.

3. Які вызначаецца чыімі‑н. адносінамі да чаго‑н.; адносны. Якія ўмоўныя, аднак, людскія разуменні: шчасце, няшчасце... Лынькоў. Праўда, «дом» для.. [Дзямковіча] цяпер быў паняццем чыста ўмоўным: дому ў яго не было. Палтаран.

4. Які не існуе на самой справе; які ўяўляецца, дапускаецца ў думках; уяўны. Разам з партызанскімі разведчыкамі [Саша і Жэня] перайшлі шашу — умоўную мяжу партызанскай зоны. Новікаў. Хлопец, што сядзеў за маёй спін[а]й, .. трымаючы ў роце цыгарэту, прасіў у мяне прыпаліць, чыркаючы ўмоўнай запалкай па ўмоўнаму карабку. Радкевіч. // Прадугледжаны ўмовамі, правіламі чаго‑н. Умоўны праціўнік. Умоўная задача. □ Замест умоўных дэкаратыўных скал.. разгарнуліся праўдзівыя пейзажы. «Беларусь». // Які з’яўляецца сімвалічным абазначэннем якога‑н. рэальнага прадмета. Чырвонай пункцірнай лініяй начарціў шлях Пыжыкавай мамы, як ён уяўляўся мне. Адзначыў умоўным тапаграфічным значком дом Наташы. Шыловіч.

5. У мастацтве — заснаваны на адмаўленні ад рэалістычнага паказу рэчаіснасці; сімвалічны. Умоўная дэкарацыя.

6. У граматыцы — які мае значэнне ўмовы. Умоўныя даданыя сказы. Умоўны лад дзеяслова.

7. Спец. Прыняты ў якасці асновы пры вызначэнні сярэдніх велічынь чаго‑н. Умоўнае паліва. Умоўная кармавая адзінка.

•••

Умоўны рэфлекс гл. рэфлекс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)