высяда́ць, ‑ае; незак.

1. Прабівацца на паверхню (пра валасы). Першы пух на барадзе і губе ўжо здорава высядаў у.. [Сымона]. Чорны.

2. Высаджвацца адкуль‑н. Караблі ўсё прыбываюць, І на бераг на шырокі Цар з дружынай высядае. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́дкі 1, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які дае хуткі асадак. Садкі памол папяровай масы.

са́дкі 2, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які глыбока асядае ў вадзе (аб параходах, караблях). Вялікія караблі вельмі садкія.

са́дкі 3, ‑ая, ‑ае.

Рэзкі на смак, даўкі. Садкае віно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. У маракоў — паўгадзінны прамежак часу, які абазначаецца ўдарам у звон, а таксама ўдар звона, што абазначае гэты прамежак часу. Недзе зусім побач на караблі прабілі склянкі. Шлег.

2. толькі мн. (скля́нкі, ‑нак). Старадаўні шкляны пясочны суднавы гадзіннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шамо́т, ‑у, М ‑моце, м.

1. Вогнетрывалая гліна або кааліп. Пойдуць у цэнтр і на поўдзень караблі, гружаныя дынасам і шамотам, патрэбнымі для домен і вагранак. Галавач.

2. Вогнетрывалая цэгла з такога матэрыялу або з прымесямі такога матэрыялу. На фасадных плоскасцях [кафэ «Журавінка»] бачна абліцоўка сцяны плітамі з шамоту. «Маладосць».

[Ад фр. chamotte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

небасхі́л, ‑у, м.

Частка неба над лініяй гарызонта; небакрай. З парадзелай цемры выступалі няясныя абрысы лясоў, раскінутых на далёкім небасхіле. Колас. Бляднелі зоры, і на празрыста-сінім небасхіле збіраліся кашлатыя воблакі. Чарнышэвіч. // Гарызонт. Адзін за адным, адзін за адным выплываюць з-за небасхілу караблі, усё роўна як з дна марскога. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́цман, ‑а, м.

1. Асоба, якая добра ведае мясцовыя ўмовы плавання і праводзіць судны па фарватэры. Морскі лоцман. Рачны лоцман. □ Салул і яго сябры .. здолелі правесці карабель там, дзе не правёў бы яго самы спрактыкаваны лоцман. «Полымя».

2. Невялікая марская рыба сямейства стаўрыдавых, якая суправаджае на далёкія адлегласці караблі і буйных рыб.

[Гал. loodsman.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кора́бль карабе́ль, -бля́ м.;

возду́шный кора́бль ав. паве́траны карабе́ль;

косми́ческий кора́бль касмі́чны карабе́ль;

лине́йный кора́бль ліне́йны карабе́ль;

сжечь свои́ корабли́ спалі́ць свае́ караблі́;

большо́му кораблю́ большо́е пла́ванье погов. вялі́каму караблю́ вялі́кае пла́ванне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скала́, ‑ы; мн. скалы, скал; ж.

Каменная глыба, гара з крутымі схіламі, вострымі выступамі. Па моры плывуць караблі, Плывуць паміж рыфаў і скал... Купала. Непрыступнаю сцяной Карпацкія ўзняліся скалы. Танк. Узбярэжжа акіяна, на якім узнік горад — гэта магутная велізарная скала. Новікаў. // перан. Пра сілу, стойкасць, згуртаванасць. Рэспублікі нашы — скала, А сілу ім дружба дала — З’яднанасць савецкіх народаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прахво́ст ’нягоднік, падлюга’ (ТСБМ, Нас.), прохво́ст ’тс’ (ТС). Рус. прохво́ст ’тс’, стараж.-рус. профо́с(с) ’наглядчык за салдатамі, узятымі пад варту; прыстаў’ (з XVII ст.). З нова-в.-ням. Profoss ’асоба на вайсковых караблях, якая сочыць за выкананнем статуту на караблі і карае яго парушальнікаў’, што другасна было набліжана да хвост (гл.). Па іншай версіі, магчыма, з с.-нідэр., нідэр. provoost < ст.-франц. prévost (франц. prévôt) ’суддзя, начальнік жандармерыі’, што з лац. praepositus < praeponere ’класці наперад’ (Фасмер, 3, 385). Беларускае слова, калі меркаваць па яго распаўсюджанню, запазычана з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мая́к, ‑а, м.

Высокае збудаванне ў форме вежы з сігнальнымі агнямі, якія паказваюць шлях караблям. «Прывітанне, прывітанне, порт, сівыя караблі, верных маякоў мірганне, хваль свінцовых ракатанне, — мы ізноў да вас прыйшлі». Жычка. // перан. Пра таго (тое), хто або што паказвае шлях да чаго‑н. Сумленныя людзі ўсяго свету з надзеяй звяртаюць свае позіркі да Савецкага Саюза, бачачы ў ім апору міру, маяк свабоды і шчасця. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)