савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1975, 1978). Герой ЧССР (1978), лётчык-касманаўт СССР (1975). Д-рфіз.-матэм.н. (1984). Скончыў Ленінградскі мех.ін-т (1955). З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 11.1—9.2.1975 з А.А.Губаравым ажыццявіў палёт на касм.караблі «Саюз-17» і арбітальнай станцыі «Салют-4», 10.12.1977—16.3.1978 з Ю.В.Раманенкам — на касм.караблі «Саюз-26» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (здзейсніў выхад у космас; да арбітальнай станцыі прыстыкаваліся караблі «Саюз-27» з У.А.Джанібекавым і А.Р.Макаравым, грузавы трансп. карабель «Прагрэс-1», «Саюз-28» з Губаравым і У.Рэмекам; на Зямлю вярнуўся на караблі «Саюз-27»), 17—26.9.1985 з У.У.Васюціным і А.А.Волкавым — на караблі «Саюз Т-14» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (на Зямлю вярнуўся на караблі «Саюз Т-13»), Правёў у космасе 134,9 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага (1978). Дзярж. прэмія УССР 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫКО́ЎСКІ (Валерый Фёдаравіч) (н. 2.8.1934, г. Паўлаўскі Пасад Маскоўскай вобл.),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1963, 1976), лётчык-касманаўт СССР (1963). Скончыў Качынскае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1955), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1968). З 1960 у атрадзе касманаўтаў. 14—19.6.1963 здзейсніў палёт на касм.караблі «Усход-5» адначасова з палётам В.У.Церашковай на касм.караблі «Усход-6», 15—23.9.1976 з У.В.Аксёнавым — на касм.караблі «Саюз-22», 26.8—3.9.1978 з З.Енам (касманаўт б. ГДР) — на караблі «Саюз-31» і арбітальным комплексе «Салют-6» — «Саюз-29». У космасе правёў 20,7 сут.
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1973, 1982), лётчык-касманаўт СССР (1973), д-ртэхн.н. Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1966). З 1972 у атрадзе касманаўтаў. 18—26.12.1973 з П.І.Клімуком здзейсніў палёт на касм.караблі «Саюз-13» (як бортінжынер); 13.5—10.12.1982 з А.М.Беразавым — палёт на касм.караблі «Саюз Т-5» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (як бортінжынер); вярнуўся на Зямлю на касм.караблі «Саюз Т-7». У космасе правёў 219,3 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНД ((Brand) Вэнс) (н. 9.5.1931, Лонгмант, штат Каларада, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Каларадскі ун-т (1953). З 1966 у групе касманаўтаў НАСА 15—25.7.1975 з Т.Стафардам і Д.Слейтанам здзейсніў палёт на касм.караблі «Апалон» па праграме ЭПАС, 11—16.11.1982 з Р.Овермаерам, Дж.Аленам, У.Ленуарам — палёт на шматразовым касм.караблі «Спэйс Шатл» («Калумбія»), 3—11.2.1984 з Р.Гібсанам, Р.Мак-Нэрам, Б.Мак-Кандлесам, Р.Сцюартам — палёт на касм.караблі «Спэйс Шатл». Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1988, 1991), лётчык-касманаўт СССР (1988). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1974). З 1978 у атрадзе касманаўтаў. 21.12.1987—21.12.1988 з У.Г.Цітовым і А.С.Леўчанкам здзейсніў палёт на касм.караблі «Саюз ТМ-4» і арбітальнай станцыі «Мір» (вярнуўся на Зямлю на касм.караблі «Саюз ТМ-6»), 2.12.1990—26.5.1991 з В.М.Афанасьевым — палёт (як борт-інжынер) на касм.караблі «Саюз ТМ-11» і арбітальнай станцыі «Мір». У космасе правёў 541 сут.
першы касманаўт Афганістана. Герой Рэспублікі Афганістан (1988), Герой Сав. Саюза (1988). Скончыў політэхн.ін-т (1976, г. Кабул), Ваенна-паветр. акадэмію (1987). У 1988 у атрадзе касманаўтаў. 29.8—7.9.1988 з У.А.Ляхавым і В.У.Паляковым здзейсніў палёт (як касманаўт-даследчык) на касм.караблі «Саюз ТМ-6» і арбітальнай станцыі «Мір» (пасадка на касм.караблі «Саюз ТМ-5»). У космасе правёў 8,9 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБАТКО́ (Віктар Васілевіч) (н. 3.12.1934, с. Венцы-Зара Краснадарскага краю, Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1969, 1977), лётчык-касманаўт СССР (1969), ген.-маёр авіяцыі (1983). Скончыў Батайскае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1956), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1968). У 1960—78 у атрадзе касманаўтаў. 12—17.10.1969 з А.В.Філіпчанкам і У.М.Волкавым здзейсніў палёт на касм.караблі «Саюз-7», які выконваў групавы палёт з касм. караблямі «Саюз-6» і «Саюз-8»; 7—25.2.1977 з Ю.М.Глазковым — палёт на касм.караблі «Саюз-24» (як камандзір) і на арбітальнай станцыі «Салют-5»; 23—31.7.1980 (як камандзір) з Фам Туанам — на караблі «Саюз-37» і арбітальнай станцыі «Салют-6». Правёў у космасе 30,53 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЗІ́М (Леанід Дзянісавіч) (н. 5.8 1941, г. Красны Ліман Данецкай вобл., Украіна),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1980, 1984), лётчык касманаўт СССР (1980), палкоўнік. Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1963), Ваен.-паветр. акадэмію імя Ю.Гагарына (1975). З 1965 у атрадзе касманаўтаў. 27.11—10.12.1980 з А.Р.Макаравым і Г.М.Стракалавым здзейсніў палёт на касм.караблі «Саюз Т-3» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (як камандзір); 8.2—2.10.1984 з У.А.Салаўёвым і А.Ю.Ацьковым — палёт на касм.караблі «Саюз Т-10» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (як камандзір); 13.3—16.7.1986 з Салаўёвым — палёт на касм.караблі «Саюз Т-15» і арбітальных станцыях «Мір» і «Салют-7», у час якога двойчы выходзіў у адкрыты космас. Правёў у космасе 374,75 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НРАД ((Conrad) Чарлз) (н. 2.4.1930, г. Філадэльфія, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Прынстанскі ун-т (1953), Ваен-марскую школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1961). З 1962 у групе касманаўтаў НАСА. 21—29.8.1965. з Г.Куперам здзейсніў палёт па касм.караблі «Джэміні-5» (як 2-і пілот); 12—15.9.1966 з Р.Горданам — палёт на касм.караблі «Джэміні-11» (як камандзір); 14—24.11.1969 з Горданам і А.Бінам — палёт на касм.караблі «Апалон-12» (як камандзір) на Месяц, у час якога двойчы выходзіў (разам з Бінам) на яго паверхню; 25.5—22.6.1973 з П.Вейцам і Дж. Кервінам — палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (як камандзір 1-га экіпажа), у час якога двойчы выходзіў у адкрыты космас. Агульная працягласць палётаў 49,15 сут. Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.