Лялю́шачка ’маленькі качанчык-парастак у качане капусты’ (паст., Сл. ПЗБ), шальч. лялю́шка ’капуста з дробнымі качанчыкамі паміж лістамі’ (там жа). З літ. leliuškà ’тс’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 716).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хра́пка 1, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Памянш.-ласк. да храпа ​1.

хра́пка 2, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Ствол качана капусты без лістоў. Рая адышла да каровы і хацела гнаць яе дамоў, але карова прагна хапала капуснае лісце, з хрумстаннем згрызала храпкі і ісці дамоў не хацела. Шамякін. Дзеда тузанула, ён закруціўся на месцы, ухапіўся за твар і павольна пачаў асядаць на цвёрдую граду з мёрзлымі храпкамі ссечанай капусты. Грахоўскі. Ён [Васіль] можа ля дзвярэй сядзець спакойна і хрумстаць белыя тугія храпкі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тугі́, -а́я, -о́е.

1. Моцна нацягнуты.

Тугая струна.

2. Да адказу напханы чым-н.; пругкі, ядраны.

Т. мяшок.

Т. качан капусты.

3. Які цяжка сціскаецца або расцягваецца.

Тугая спружына.

4. перан. Які адчувае цяжкасці ў вырашэнні, выкананні чаго-н., з цяжкасцямі ўспрымае, засвойвае што-н. (разм.).

Т. на мову.

Яму туга (прысл.) давалася работа.

Ту́гі на вуха (разм.) — які дрэнна чуе, глухаваты.

|| наз. ту́гасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

щи ед. нет (из капусты)а́раная) капу́ста; (из зелени) бацві́нне, -ння ср.;

зелёные щи бацві́нне;

све́жие (лени́вые) щи све́жая капу́ста;

ки́слые щи кі́слая капу́ста.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пу́жліс ’рыхлы качан капусты’; перан. ’ганарлівец’ (воран., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене і інш. (LKK, 16, 187), з літ. pūžlys ’малога росту, таўсцяк, хілае дзіця’, параўн. прыметнік літ. дыял. pužas ’круглы; пукаты; малы, але тоўсты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́шка ’палавіна качана квашанай капусты’ (Сцяшк. Сл.), ’палова качана капусты’ (зах.- і паўн.-зах., калінк., ЛА, 4); ’нешырокая паласа поля’ (стол., Нар. лекс.), ’доўгая палоска на посцілцы, вытканая ўзорам у віленку: шыракаватыя рады, вытканыя пражай рознага колеру’ (брагін., Нар. лекс.); ’палавіна цурбана, расколатага напалам’ (Касп., Бяльк.), ’бервяно, расколатае па даўжыні на 2–3 палены’ (ашм., Стан.), ’вязы ў санях’ (гродз., ЛА, 2), пла́шкі ’ставы, сам ткацкі станок’ (брагін., ЛА, 4), гродз. пла́шка ’бервяно ў зрубе калодзежа’ (Цых.), ’шырокі кавалак (сала, поля і інш.)’, ’расколатае палена’ (ТС). Да пла́ха1, пла́ха3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

накрышы́ць, ‑крышу, ‑крышыш, ‑крышыць; зак., чаго.

1. Наламаць, нарэзаць дробнымі кавалкамі (пераважна аб прадуктах харчавання). Накрышыць хлеба. Накрышыць вядро капусты. □ Маці прынесла з сенцаў сыр, масла, каўбасы, халадзец, вяндліну. Нарэзала свежых агуркоў, накрышыла цыбулі. Лупсякоў.

2. і без дап. Насмеціць крошкамі. Накрышыць на стале.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бярэ́знік, ‑у, м., зб.

1. Бярозавы лес, хмызняк. На тым баку [рэчкі] бялеў малады бярэзнік, напалову затоплены веснавой паводкаю. Грахоўскі. Ходзіць ён [казёл] па ельніку, Бродзіць па бярэзніку, — Ні капусты, ні салаты Не знаходзіць барадаты. Якімовіч.

2. толькі адз. Бярозавыя дровы, будаўнічы матэрыял з бярозы. Навазіць бярэзніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́чка ж.

1. (мелко нарезанная солома для корма) се́чка, ре́зка;

2. (дроблёная крупа) се́чка, проде́л м.;

3. (орудие для рубки капусты и т.п.) се́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кача́н ’плод капусты: шчыльна звітыя ў галоўку капусныя лісты’ (ТСБМ, БРС, Сцяшк. МГ); таксама ’цвёрдая частка галоўкі капусты, ад якой растуць лісты; пачатак кукурузы’ (Сцяшк. МГ). Параўн. рус. коча́н, укр. коча́н, кача́н, польск. koczan, kaczan, чэш. kočan ’пэўная расліна’, балг. коча́н, серб.-харв. ко̀ча̑н, макед. кочан. Прасл. форма kočanъ (агляд матэрыялу гл. у Фасмера, 2, 356; Трубачова, Эт. сл., 10, 104–105). Трубачоў (там жа. 104) лічыць, што мы маем справу з утварэннем пры дапамозе суф. ‑ʼanъ (‑ěnъ?) ад таго ж кораня, што і *koča, *kočera, *kočerъ з агульнай семантыкай чагосьці, што ўзвышаецца, тарчыць і да т. п. Вельмі разгалінаванае сямейства слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)