Акапа́цца ’разбагацець’, акапаны ’заможны’, акапваць ’аказваць матэрыяльную дапамогу’ (Яўс., КТС) да капаць. Параўн. акунуцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́панка ’кар’ер, сажалка’ (ТСБМ, Шат., Нар. лекс., ТС, Сл. паўн.-зах., Яшк.). Гл. капаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́пацца ’рухацца’ (Янк. Мат.), ’ёрзаць, рухацца’ (Гарэц.), ры́пнуць ’хутка пайсці’ (рэч.), рус. рыпаться ’безпаспяхова спрабаваць зрабіць што-небудзь’, дыял. рыпать, рыпе́ть ’рыпець’, укр. ри́пати ’рыпець’, ри́патися ’часта адчыняць дзверы’, польск. rypać ’шыбаваць’, ’уцякаць’, саст. ’біць нагой’, ’рыпець’, чэш. rýpati ’калупаць што-небудзь’, ’тыкаць’, ’піхаць’ > ’чапляцца да каго-небудзь’, ’крыўдзіць’, rypati se ’калупацца’, славац. rýpaťкапаць’ > ’чапляцца да каго-небудзь’, чэш. rypatiкапаць, рыць’, vyrypovat ’ісці пружыністым, спешным крокам’, в.-луж. rypać ’калупаць’, н.-луж. rypaś, балг. рѝпам ’падкідваю ўверх’, ’падскокваю, скачу’. Прасл. *rypati ’рыць, рваць, капаць’. І.‑е. база *reup‑ ’ламаць’, ’вырываць’, ’рваць’, ’раздзіраць’, з расшыральнікам ‑s‑: *reups‑: *rups‑: *ryps‑; корань *reu‑ (: *rw‑) ’рыць’, ’капаць’ (Покарны, 1, 868–870; Куркіна, ОЛА, 135; БЕР, 6, 261–263 з літ-рай). Параўн. літ. ruõptiкапаць’, raūpti ’выдзёўбваць’, ’раскалупваць’, rupěti ’клапаціцца’, ст.-в.-ням. roubon (ням. rauben) ’рабаваць’, лац. rumpo ’рву’, ’разрываю’, ст.-інд. ropayati ’абламвае’ (Чарных, 2, 130–131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бало́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і балаціна. Балоціна была ўся ў пнях і ў лазняку, а трава там радзіла добрая... Ракітны. Каб ямчэй было потым нарыхтоўваць, капаць торф у балоціне, бульдозер выварочваў і ссоўваў на межы смольныя пні. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разміні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Ачысціць (ачышчаць) ад мін. — Я размініраваў адну з вуліц Валгаграда, — кажа далей Барыс. Гарбук. [Маладых людзей] хапалі і пасылалі на работу ў Германію або проста на фронт — капаць акопы, размініраваць пад абстрэлам замініраваныя ўчасткі... Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ташчы́ць ’несці, цягнуць’ (Нас.), ’капаць (бульбу)’ (Сцяшк. Сл.), ташчы́ты ’выбіраць бульбу рукамі’ (Сл. Брэс.), ’разграбаць рукамі выараны рад бульбы, капаць бульбу’ (кобр., Нар. лекс.; Ск. нар. мовы). Укр. тащи́ти ’цягнуць, валачы’, дыял. ’зграбаць сена’, рус. тащи́ть ’тс’, польск. taszczyć ’тс’ (з усх.-слав., гл. Борысь, 628). Гл. таскаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́пачка ’матыка з некалькімі зубамі для капання бульбы’ (Жыв. сл., Сл. паўн.-зах.). Да капаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спахо́мы ‘пакаты (бераг)’ (Сцяшк. Сл.). Няясна; параўн. польск. pachaćкапаць; зразаць’ (Фасмер, 3, 220). Гл. пахаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падру́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца пад рукамі, заўсёды ёсць. Уздоўж сцен — два ложкі, зробленыя з падручнага матэрыялу. Крапіва.

2. Які выконвае падсобную работу. Падручныя рабочыя. / у знач. наз. падру́чны, ‑ага, м. Салдату далі двух падручных капаць ямы, ён жа садзіў шчэпы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капатлі́вы ’марудлівы, непаваротлівы’ (ТСБМ) — у выніку кантамінацыі капацца ’рабійь што-небудзь марудна, няўмела, важдацца’ (< капаць) і карпатлівы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)