няспы́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, што адбываецца бесперастанку, без перарыву; які не спыняецца. Няспынныя грымоты разлягаліся над горадам... Якімовіч. Люблю раку за рух няспынны, А зоры — за іх вечны бляск. Прануза.

2. Які рухаецца суцэльнай паласой. Няспыннаю ракою цёк па-святочнаму ўбраны натоўп. Паслядовіч. Калона ўсё лілася, Няспынны быў паток. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматгра́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае шмат, многа граней. Шматгранны камень. Шматгранная калона.

2. перан. Які ахоплівае розныя бакі чаго‑н.; рознабаковы. Камуністычная партыя Беларусі лічыць сваю дзейнасць састаўной часткай шматграннай дзейнасці КПСС. «Маладосць». Талент Максіма Багдановіча быў шматгранны і ўсебаковы. Клімковіч. Уплыў рабочых калектываў на жыццё школы шматгранны і вельмі карысны. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расстро́іцца, -ро́юся, -ро́ішся, -ро́іцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць правільнасць пастраення, стаць беспарадкавым.

Калона вучняў расстроілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць свой строй, лад (пра музычныя інструменты).

Цымбалы расстроіліся.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсці ў заняпад.

Гаспадарка расстроілася.

4. Прыйсці ў ненармальны, хваравіты стан.

Здароўе расстроілася.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не адбыцца па якой-н. прычыне.

Вяселле расстроілася.

6. Засмуціцца, моцна загараваць.

Р. з-за сына.

|| незак. расстро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пя́ты пя́тый;

~тая кало́на — пя́тая коло́нна;

патрэ́бен як саба́ку ~тая нага́ — ну́жен как соба́ке пя́тая нога́;

~тае це́раз дзяся́тае — из пя́того в деся́тое; с пя́того на деся́тое

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расстро́йства, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расстройваць — расстроіць і расстройвацца — расстроіцца.

2. Замяшанне, разгубленасць. Калона прыйшла ў расстройства.

3. Няспраўны, заняпалы стан (у эканоміцы, гаспадарцы і пад.); беспарадак. Расстройства ў фінансавых справах. // Разлад, нелады паміж кім‑н. Сямейнае расстройства.

4. Захворванне, выкліканае парушэннем дзейнасці якіх‑н. органаў, сістэмы. Расстройства страўніка. Расстройства нервовай сістэмы.

5. Благі настрой, парушэнне душэўнай раўнавагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стоўб1калона, слуп’ (Ласт., Байк. і Некр., Растарг., ПСл), ‘комін’, ‘пяро-насеннік у цыбулі’ (ПСл), сто́ўб і стоўп ‘слуп’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Гарэц., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), стоўп ‘тс’ (Арх. Федар., Янк. 3., Мат. Маг.), ‘стаяк коміна на гарышчы’ (ТС; астрав., Сл. ПЗБ), ‘слуп пад столь каля печы, на якім трымаўся «перасоў»’ (Варл., Сержп. Прымхі, ТС), ‘стос’ (Варл.; рагач., калінк., Сл. ПЗБ, ТС), ‘цыбур (у морквы, капусты і інш.)’, ‘укладка дошак’, ‘шыя’, ‘слупападобны смерч’, ‘выцягнутая ўверх чырвань каля сонца’ (ТС): kali z abydwuch bakoŭ sonca parobiacsa stoŭpy (Пятк. 2), ‘сцірта, торп’, ‘складзеная ў гумне збажына’ (ТСБМ), ‘прыстаронак’ (воран., шальч., Сл. ПЗБ; слуц., Нар. словатв.), ‘саха калодзежнага жураўля’, ‘кветаноснае сцябло (цыбулі, шчаўя)’ (бяроз., Шатал.), стоўпа́к, стовпа́к, стовпа́н ‘кветканоснае сцябло’ (Сл. Брэс.). Параўн. укр. стовб, стовп, рус. столб, столп ‘слуп’, стараж.-рус. стълбъ, стълпъ, польск. słup, в.-луж. stołp, н.-луж. słup, чэш. sloup, славац. stlp, серб.-харв. сту̏ба ‘лесвіца’, ступ ‘слуп’, славен. stólb, stólp, балг. стълб, стълп ‘слуп’, макед. столб, столп, ст.-слав. стлъпъ ‘вежа; стоўб, калона’. Прасл. *stъlbъ, *stъlpъ роднасныя літ. stũlbas, stũlpas ‘слуп’, лат. stul̂bs ‘голень, ікра; халява’, stùlps ‘слуп’; з іншай ступенню вакалізму: лат. stil̂bs ‘ніжняя частка рукі, нагі’, літ. stalbúotis ‘прыпыняцца’; далей, ст.-ісл. stolpi ‘слуп; калона’, ст.-нарв. stolpi ‘сцябло; вушак’, ст.-в.-ням. stelpōn ‘стаяць’ і інш. (гл. Міклашыч, 321; Траўтман, 290; Фрэнкель, 93; Покарны, 1020; Фасмер, 3, 765; Шустар-Шэўц, 1359–1360), якія працягваюць і.-е. корань *stel‑ ‘паставіць, сцябло’, з дэтэрмінантамі ‑b‑ і ‑p‑. Гл. яшчэ Бязлай, 3, 320; Сной₁, 610; Борысь, 560. Інакш Махэк₂ (558), які мяркуе аб складаных кантамінацыйных працэсах розных індаеўрапейскіх каранёў.

Стоўб2 ‘здвоены след зайца (у мове паляўнічых)’: заец завернуўса да тым следам назад — ето стоўб (ПСл). Да стоўб1 (з-за “тоўстага” следу на снезе).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стод ‘бажок, ідал’ (Ласт.), сто́дзік, сто́дзіва ‘статуя’ (там жа). Параўн. укр. арг. стод ‘статуя, фігура’, ‘бог’, стодонь ‘багач’, рус. арг. сто́да ‘царква, ікона; свята’, дыял. ‘ідал’. У якасці крыніцы прыводзіцца ст.-сканд. stoð ‘слуп, калона’ (Міклашыч, 323; Фасмер, 3, 764). Бязлай (Eseji, 139) далучае сюды і зах.-слав. stodor ‘крутая скала; слуп у азяродзе’. Магчыма, сюды ж няяснае каш. štaduna ‘мажная, высокая жанчына’, параўн. баба ‘каменны ідал’ (параўн. SEK, 4, 353). Беларускія словы, відаць, “рэканструяваныя” Ластоўскім на падставе аргатычных форм. Гл. таксама Горбач, Арго, 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэманстрацы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дэманстрацыі (у 1 знач.). Дэманстрацыйная калона. □ [Рыгор] пачаў падбіваць рабочых на рашучасць, на дэманстрацыйнае выступленне. Гартны.

2. Заснаваны на паказе, на дэманстрацыі (у 2 знач.). Дэманстрацыйны метад выкладання. // Прызначаны для дэманстрацыі (у 2 знач.). Дэманстрацыйная зала. Дэманстрацыйныя ўстаноўкі.

3. Тое, што і дэманстратыўны (у 1 знач.). Дзед Піліп змоўк і з дэманстрацыйнай безуважнасцю закурыў сваю.. піпку. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассе́яться

1. (разойтись) рассе́яцца, разысці́ся;

тума́н рассе́ялся тума́н рассе́яўся (разышо́ўся);

2. (разбежаться) рассе́яцца, разбе́гчыся;

коло́нна неприя́теля рассе́ялась кало́на во́рага рассе́ялася (разбе́глася);

3. перен. (о сомнениях, тревоге) рассе́яцца, разве́яцца;

4. перен. (развлечься) разве́яцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адлучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак.

Пакінуць якое‑н. месца на пэўны час; выйсці, адысці. Адлучыцца з дому. □ Марынка ўспомніла, як Паходня.. падышоў і пацалаваў яе, сказаўшы, што адлучыцца на якую гадзіну на калгасны двор па справах. Хадкевіч. // Аддзяліцца, адысці ад каго‑, чаго‑н. □ Гадзіны дзве ўся калона рухалася разам з партызанамі. Потым партызаны адлучыліся і пайшлі кожны сваім маршрутам. Колас. Віктар адлучыўся ад варот і знік у цемрадзі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)