прыклані́ць, ‑кланю, ‑клоніш, ‑клоніць; зак., што.

Разм. Схіліць, нахіліць, прыгнуць. Хлопчык слова не прароніць, Дзеду ў вочы ён глядзіць І галоўку чуць прыклоніць, Не варушыцца, маўчыць. Колас. Жонка .. [Тараса] ўгледзела, узрадавалася, нешта пытае, а ён, хмуры, як лес у буру, пайшоў проста к нябожчыцы, прыкланіў калені. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халя́ва, ‑ы, ж.

1. Частка бота, якая закрывае нагу ад ступні да калена. Тыя боты як уздзене, Дык халявы па калені, А як пойдзе, дык рыпяць — Варты мо’ чырвонцаў з пяць. Крапіва.

2. У вытворчасці шкла — выдзьмутая шкляная цыліндрычная загатоўка, якую затым распрамляюць у ліст шкла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панчо́хі, ‑чох; адз. панчоха, ‑і, ДМ ‑чосе, ж.

1. Выраб машыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на ногі і заходзіць за калені. Панчохі прамоклі, і вы адчуваеце, як непрыемна абляпілі яны вашы ногі... Васілевіч.

2. перан. Поўсць іншага колеру, якая пакрывае ніжнюю частку ног каня або іншай жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Невялікі хлеб з пшанічнай мукі, белы хлеб. Бегалі па вуліцы дзеці то з булкамі, то з цукеркамі. Гартны.

2. Тое, што і буханка. На паліцы ляжалі дзве булкі хлеба. Чорны. [Шашура] палажыў на калені Краўца булку хлеба і круг каўбасы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлёгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, па чым і чым.

Абл. Гучна біць, сцёбаць чым‑н. тонкім, гнуткім. Лёнька сядзеў у курані і галінкаю клёна шлёгаў сябе па шыі — адганяў камароў. Капыловіч. Я падхопліваўся на калені, ледзь даставаў грудзьмі застаўку перадка і, тузаючы лейцамі, шлёгаў пугай калматага коніка. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кля́ча 1 ’худы заезджаны конь’ (ТСБМ, Жыв. сл.), таксама пра чалавека (Жыв. сл.). Укр. кляча, рус. кляча, ст.-рус. клѧча ’тс’. Усходнеславянская інавацыя. Да klęčati ’падаць на калені’ (гл. клякаць). Пра назву каня гл. Адзінцоў, 140.

Кля́ча 2 ’бакавы брусок у рыбалоўнай сетцы, да якога яна прымацоўваецца зверху і знізу’ (ТС, Нар. словатв.). Параўн. укр. кляч ’тс’. Словаўтваральна да *klękja, якое ад klękati ’згінацца’ (ЕСУМ, 2, 471).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павыбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Выбраць усё, многае. Павыбіраць зярняты. // Выбраць што‑н. з усяго, многага. Дома .. [Люба] павыбірала самыя тонкія анучы, стала над вядром на калені і мыла да самага вечара. Чорны.

2. Абраць галасаваннем усіх, многіх. Павыбіраць дэлегатаў.

3. і без дап. Выбіраць некаторы час. Павыбіраць бульбу два дні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укле́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Стаць на калені, на калена. Цыганкоў з хваляваннем разгарнуў сцяг, перачытаў надпіс, потым укленчыў і пацалаваў ярка-чырвонае палатно. Якімовіч. Старэнькая бабуля падышла да высокага пагорка. Перахрысцілася, потым укленчыла і прыпала вухам да зямлі. Штыхаў. Прафесар устаў, укленчыў адной нагой на крэсла і нізка нахіліўся над картай. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пачу́чарыць ’грызці, абгрызаць што-н. (пра мышэй, трусоў, зайцоў)’ (дзярж., Нар. сл.). Да напарыць (гл.). Няясна. Магчыма, да прасл. čučati ’сядзець на кукішках, сагнуўшы калені’, параўн. каш. tuta ’верхняя частка завязанага мяшка’, ’валасы на галаве жанчыны, сабраныя ў гугель’ (< і.-е. keu‑k‑ ’крывіць, згінаць, зварочваць’), абцяжаранага суфіксам ‑ч‑і‑ (Борысь, SP, 2, 278). Можна таксама дапусціць утварэнне ад чучарапак ’ракавіна малюска’, ’шкарлупіна выліўка’ — гэтак выглядаюць абгрызеныя, паедзеныя караняплоды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скрыва́ўлены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скрывавіць.

2. у знач. прым. Пакрыты, заліты кроўю. Дзед Нупрэй, глянуўшы па скрываўленыя ногі і твар унука, страшэнна перапалохаўся: ці не здарылася што з ім? Шуцько. Матруна ўпала на калені, цалавала Грышку ў збялелы замурзаны твар, галасіла, а то, сціхаючы, прыкладвалася вухам да яго скрываўленых грудзей. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)