нязло́мны, -ая, -ае.

1. Такі, якога нельга перамагчы, знішчыць; вельмі ўстойлівы, моцны.

Н. народ.

2. перан. Стойкі, цвёрды ў перакананнях, намерах; які выражае цвёрдасць, стойкасць.

Нязломная вера ў перамогу.

|| наз. нязло́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Істра́ціць ’загубіць’ у кантэксце: «баба не любіла дзѣта,… и хотѣла, кабъ яго страціць» (мін., Шн., 2, 219). Рус. дыял. истра́тить ’загубіць, знішчыць’; параўн. смал.: «Мачеха дитенка истратила» (СРНГ). Працягвае ст.-рус. истратити ’загубіць, знішчыць’ ці ўтворана ад страціць (гл.) з прыстаўным і‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зно́даць ’сапсаваць, знішчыць’ (мядз., Нар. словатв.). Ад нодаць ’псаваць’ (Касп.). Параўн. занодаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́нішчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑плыць; зак., каго-што.

Поўнасцю знішчыць. Вынішчыць ваўкоў. Вынішчыць пушчу. Пажар вынішчыў вёску.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звастры́ць, звастру́, зво́стрыш, зво́стрыць; зво́страны; зак., што.

1. Зрэзаць, знішчыць няроўнасці тачыльным інструментам.

З. няроўнасці на лязе.

2. Пра нож і іншую прыладу: зрабіць тонкім, вузкім ад доўгага ўжывання.

|| незак. зво́стрываць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасле́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; зак.

1. каго (што). Гнацца за кім-н., каб дагнаць, знішчыць.

П. звера.

П. ворага.

2. каго-што. Учыняць ганенні, прыгнятаць.

П. перадавых дзеячаў культуры.

|| наз. прасле́даванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перапаява́ць (перэпоёваць) ’знішчыць, выкараніць’ (ТС). Вытворнае адполваць ’нішчыць’, гл. пай ’выбітае, вытаптанае месца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́пламеніць ’выпаліць, знішчыць’ (Гарэц.), вы́пломеніць ’тс’ (Нас.). Запазычанне з польск. wypłomienić ’тс’ (Цвяткоў, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пореши́ть сов., прост.

1. (принять решение) рашы́ць, вы́рашыць;

2. (убить, прикончить) зні́шчыць, прыко́нчыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́маразіць, -ражу, -разіш, -разіць; -ражаны; зак.

1. што. Выстудзіць халодным паветрам, марозам.

В. хату.

2. каго-што. Знішчыць марозам.

В. пасевы.

3. што. Вытрымліваючы на марозе, высушыць або выдаліць часцінкі вады.

В. бялізну.

|| незак. вымаро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)